Арганізацыйная структура

Арганізацыйна-штатная структура 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў складаецца з:

упраўлення;

школы па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы;

пяці школ па падрыхтоўцы спецыялістаў родаў войскаў і спецыяльных войскаў;

цэнтра тэхнічнага забеспячэння;

цэнтра тылавога забеспячэння;

асобнага батальёна аховы і абслугоўвання.


Гэтая арганізацыйна-штатная структура дазваляе рыхтаваць штогод:

прапаршчыкаў па 23 спецыяльнасцях з тэрмінам навучання 5 месяцаў і малодшых камандзіраў і спецыялістаў па 81 спецыяльнасці з тэрмінам навучання 4 і 3 месяцы.

Вучэбны працэс у 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры арганізаваны і праводзіцца на падставе актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прававых актаў Міністэрства абароны, праграм падрыхтоўкі спецыялістаў і ўяўляе сабой мэтанакіраваную дзейнасць выкладчыцкага складу і камандзіраў вучэбных падраздзяленняў у якаснай падрыхтоўцы камандзіраў і малодшых спецыялістаў.

У вучэбным цэнтры вызначана строгая паслядоўнасць у арганізацыі вучэбнага працэсу. Падрыхтоўка курсантаў пачынаецца з атрымання імі неабходных тэарэтычных ведаў. Пачатковыя практычныя навыкі набываюцца пры правядзенні тэарэтычных заняткаў, заняткаў у камп’ютэрных класах, на трэнажорах, агнявых месцах, пасля чаго курсанты прыступаюць да заняткаў на тэхніцы, дзе замацоўваюць і ўдасканальваюць практычныя навыкі і ўменні.

Асноўным прынцыпам падрыхтоўкі курсантаў з’яўляецца паслядоўнае і паэтапнае навучанне «ад простага да складанага». На першапачатковых этапах навучання даюцца неабходныя тэарэтычныя веды, набываюцца пачатковыя практычныя навыкі на УТ і ТС, якія ў наступным удасканальваюцца на тэхніцы вучэбна-баявой групы ў выніку сістэматычнага правядзення заняткаў і трэніровак з выкарыстаннем штатнай баявой тэхнікі і зброі.

Трэніроўкі на трэнажорах максімальна палягчаюць засваенне УВТ ва ўмовах, характэрных для сучаснага бою, шляхам выпрацоўкі ў навучэнцаў дакладных, каардынаваных практычных навыкаў і ўменняў.

Мэтазгоднасць прымянення трэнажораў абумоўлена:

магчымасцю раздзялення складаных элементаў на простыя дзеянні для іх паслядоўнага асваення з паступовым ускладненнем умоў трэніроўкі;

магчымасцю неадкладнай аб’ектыўнай ацэнкі якасці выканання прыёмаў кіравання, фіксацыі дапушчаных памылак, адначасовага паказу правільных дзеянняў і паўтарэння практыкавання да беспамылковага яго выканання;

больш рацыянальным выкарыстаннем вучэбнага часу за кошт скарачэння пераездаў на вучэбныя аб’екты і адрыву асабовага складу для падрыхтоўкі матэрыяльнай часткі;

поўнай бяспекай навучання, якая дазваляе пашырыць самастойнасць навучэнца ў яго дзеяннях і рашэннях у крытычных і аварыйных сітуацыях, што не дапускаецца на штатных баявых машынах;

скарачэннем выдатку мотаресурсу на адпрацоўку і памяншэннем напружанасці эксплуатацыі баявой тэхнікі, скарачэннем колькасці пашкоджанняў (паломак) і, адпаведна, патрэбнасці ў запасных частках, гаручым і змазачных матэрыялах, зніжэннем загружанасці абслуговых і рамонтных падраздзяленняў.

Адной з асноўных умоў якаснай падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і спецыялістаў з’яўляецца якаснае і поўнае матэрыяльнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.

Для навучання курсантаў у вучэбным цэнтры маецца: палявая, прыказарменная, класная і ротная вучэбна-матэрыяльная база, якая ўключае ў сябе:

пяць тактычных палёў, прызначаных для падрыхтоўкі камандзіраў аддзяленняў (танкаў, БМП) і іншых спецыялістаў, інжынернае поле, хімгарадок;

два танкадромы, танкадром 227-га агульнавайсковага палігона, машынадром, аўтадром прызначаны для навучання механікаў-вадзіцеляў і вадзіцеляў колавай і гусенічнай тэхнікі. Заняткі па агнявой падрыхтоўцы праводзяцца на участках танкавай дырэктрысы, артылерыйскай дырэктрысы і дырэктрысы БМП-2 і БМП-1, двух участках вайсковага стрэльбішча і двух агнявых месцах 227-га палігона.

Пяць камп’ютарных класаў з распрацаванымі і ўдасканаленымі вучэбнымі праграмамі, праграмамі суправаджэння, тэставымі праграмамі і створанымі вучэбнымі фільмамі па асноўных прадметах навучання для спецыялістаў мотастралковых, танкавых, артылерыйскіх падраздзяленняў, спецыялістаў войскаў сувязі, РХБ абароны, аўтамабільных і рамонтных спецыяльнасцяў. Арганізавана ўзаемадзеянне з установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь па распрацоўцы сучасных вучэбных праграм (171 праграма) для 72-га гвардзейскага АВЦ ПП і МС.

Выкарыстанне камп’ютэрных класаў дазваляе:

актывізаваць вучэбны працэс;

індывідуалізаваць навучанне;

павысіць нагляднасць у прадстаўленні вучэбнага матэрыялу;

зрушыць акцэнт ад тэарэтычных ведаў да практычных;

павысіць цікавасць курсантаў да навучання.

Адзін трэнажорны корпус, у якім устаноўлены трэнажоры для падрыхтоўкі камандзіраў, наводчыкаў гармат і механікаў-вадзіцеляў Т-72 (ТКНТ-3 Б, ТОПТ-САЗ, ТТВ-172); механікаў-вадзіцеляў САУ (ТТВ-САУ); камандзіраў, наводчыкаў-аператараў і механікаў-вадзіцеляў БМП-2 (ТВ-675, ТКНО-950, ТНО-7 Э); спецыялістаў мотастралковых падраздзяленняў (СОКОЛ-М1 С, СОКОЛ-М1 П, СОКОЛ-ПТУР), якія дазваляюць на першапачатковым этапе спецыяльнай падрыхтоўкі прывіваць пачатковыя практычныя навыкі курсантам, а ў далейшым удасканальваць іх без расходу боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў.

Аб’екты вучэбна-матэрыяльнай базы па фізічнай падрыхтоўцы і спорце дазваляюць адначасова праводзіць заняткі з з паўтары тысячью курсантамі.

Акрамя таго, у кожным вучэбным падраздзяленні (вучэбная рота, батарэя) маецца пераносная ротная вучэбна-матэрыяльная база, якая дазваляе праводзіць заняткі па ўсіх прадметах баявой падрыхтоўкі.

У мэтах скарачэння часу для перамяшчэння да месцаў заняткаў у непасрэднай блізкасці абсталяваны машынадром для падрыхтоўкі механікаў-вадзіцеляў інжынернай тэхнікі і войскаў СПА (абсталяваны камандны пункт і маршрут руху, які забяспечвае выкананне практыкаванняў паводле Курсу ваджэння), для правядзення заняткаў па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы са спецыялістамі сувязі абсталявана вучэбнае тактычнае поле, на тэрыторыі 114-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы абсталяваны ўчастак тактычнага поля для правядзення заняткаў па тактычнай (тактыка-спецыяльнай) падрыхтоўцы.

Наяўная вучэбна-матэрыяльная база ў поўным аб’ёме забяспечвае якаснае правядзенне заняткаў з курсантамі па ўсіх прадметах навучання.

У цяперашні час 72-гі гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у поўнай меры адпавядае мэце далейшага будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл – іх пераводу на новы якасны ўзровень, які адпавядае інавацыям у ваеннай справе, падтрыманне іх здольнасці ў любых умовах ваенна-палітычнай і стратэгічнай сітуацый гарантаваць стабільнае развіццё Рэспублікі Беларусь.


Воінскія часці 72 гв. АВЦ ПП і МС


114-я гвардзейская Чэнстахоўская ордэнаў Кутузава III ступені, Багдана Хмяльніцкага II ступені і Чырвонай Зоркі школа па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы

Дзень часці 24 жніўня

Начальнік 114-й гвардзейскай школы па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы гвардыі падпалкоўнік Раманоўскі Валерый Віктаравіч

.

Школа рыхтуе спецыялістаў:

– камандзір мотастралковага ўзвода;

– начальнік вучэбнага аб’екта;

– начальнік трэнажора;

– намеснік камандзіра групы спецыяльнага прызначэння;

– спецыяліст па рамонце аўтатрактарнай тэхнікі;

– спецыяліст па рамонце бранятанкавай тэхнікі;

– начальнік склада ракетна-артылерыйскага ўзбраення;

– старшына падраздзялення;

– начальнік харчовай службы;

– начальнік сталовай;

– начальнік рэчавай службы;

– камандзір узвода матэрыяльнага забеспячэння;

– начальнік склада ГЗМ;

– спецыяліст радыёсувязі (Р-140);

– спецыяліст радыёсувязі (Р-161-А2М);

– спецыяліст апаратнай сувязі (П-244 ТМ);

– спецыяліст апаратнай сувязі (П-238) ТК;

– спецыяліст радыёрэлейнай сувязі і шматканальнай сувязі (Р-414);

– спецыяліст шматканальнай сувязі (П-257);

– спецыяліст спецыяльнай сувязі;

– начальнік сакрэтнага справаводства;

– спецыяліст харчовай службы.



3-я гвардзейская Мінска-Гданьская, Вісленская, ордэна Леніна, Чырванасцяжная, ордэнаў Суворава II і III ступені, ордэна Кутузава III ступені школа падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў.

Дзень часці 14 верасня.

Выконваючы абавязкі yачальнікf 3-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі спецыялістаў гвардыі падпалкоўнік Калыванаў Аляксей Уладзіміравіч.

Школа рыхтуе спецыялістаў:

– механік-вадзіцель Т-72;

– камандзір танка Т-72;

– наводчык танка Т-72;

– механік-вадзіцель САУ;

– камандзір 2С1;

– камандзір 2С3;

– камандзір 2С9;

– камандзір БМ-21;

– камандзір мінамёта 2Б9;

– камандзір мінамёта 2Б11;

– камандзір аддзялення камандна-штабной машыны старшага афіцэра батарэі;

– камандзір аддзялення камандна-штабной машыны начальніка штаба;

– камандзір аддзялення камандзірскіх машын кіравання камандзіраў дывізіёнаў;

– камандзір аддзяленняў разведкі рухомых разведвальных пунктаў;

– камандзір мінамёта СНАР (выраб 1РЛ232 "Леапард" прызначаны для разведкі, паражэння рухомых наземных (надводных) цэляў і абслугоўвання стральбы артылерыі).



59-я Жытомірская Чырванасцяжная школа падрыхтоўкі спецыялістаў па эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі і рамонтных падраздзяленняў

Дзень часці 30 кастрычніка

Начальнік 59 шпс падпалкоўнік Нікульча Эдуард Сяргеевіч

– механік-вадзіцель МАЗ-543;

– механік-вадзіцель МАЗ-537;

– механік-вадзіцель БАЗ-5921;

– механік-вадзіцель БАЗ-5937;

– механік-вадзіцель ЗІЛ 135 ЛМ;

– механік-вадзіцель МТ-ЛБ (малога транспортера лёгкабраняваных);

– механік-вадзіцель БТР-60;

– механік-вадзіцель БТР-80;

– механік-вадзіцель БРДМ (браняваная разведвальная дэсантная машына);

– спецыяліст па АКБ і ЗУ (абслугоўванне акумулятарных батарэй і зарадных прылад);

– МПР і Х ЭСО БТТ (майстар па рамонце і захоўванню электрычнага спецыяльнага абсталявання бранятанкавай тэхнікі);

– МПР і Х СВ і СББ (майстар па рамонце і захоўванню стралковага ўзбраення і сродкаў блізкага бою);

– МПР і Х ТВ і САУ (майстар па рамонце і захоўванню танкавага ўзбраення і самаходных артылерыйскіх самаходных установак);

– МПР і Х НА і М (майстар па рамонце і захоўванню наземнай, рэактыўнай артылерыі і мінамётаў);

– МПР і Х ПТРК (майстар па рамонце і захоўванню процітанкавых ракетных комплексаў);

– МПР і Х ОПЭТ (майстар па рамонце і захоўванню оптыка-электроннай тэхнікі);

– МПР і Х гус. БТТ (майстар па рамонце і захоўванню гусенічнай бронетэхнікі);

– МПР і Х кол. БТТ (майстар па рамонце і захоўванню колавай бронетэхнікі);

– МПР і Х стабілізатараў ЭСО (майстар па рамонце і захоўванню стабілізатараў электрычнага спецыяльнага абсталявання).


12-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў падраздзяленняў сувязі

Дзень часці 28 ліпеня

Начальнік 12-й школы падрыхтоўкі спецыялістаў падпалкоўнік  Чарнабай Пётр Расціслававіч.

Школа рыхтуе спецыялістаў:

– спецыяліст караткахвалевых радыёстанцый малой магутнасці, начальнік радыёстанцыі Р-142, Р-145;

– спецыяліст прыёмных радыёпрылад, радыётэлеграфіст Р-155, Р-160;

– спецыяліст аднапалосных радыёстанцый сярэдняй і малой магутнасці, радыётэлеграфіст Р-161;

– спецыяліст шматканальных радыёрэлейных станцый, механік радыёстанцыі Р-414;

– спецыяліст малаканальных радыёрэлейных станцый, механік радыёстанцыі;

– спецыяліст ЗАС тэлефоннай (гарантаванай стойкасці), механік Т-230;

– спецыяліст ЗАС тэлеграфнай літарадрукавальнай, механік Т-206;

– спецыяліст сувязі ЗАС.


320-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў мотастралковых, разведвальных, падраздзяленняў інжынерных войскаў і войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны

Дзень часці 25 чэрвеня

Начальнік 320-й школы падрыхтоўкі спецыялістаў падпалкоўнік Зікратьев Аляксей Віктаравіч

Школа рыхтуе спецыялістаў:

– снайпер;

– камандзір стралковых аддзяленняў;

– разведчык тактычнай разведкі;

– механік-вадзіцель машын загараджэння (гусенічнага міназагараджальніка (ГМЗ);

– механік-вадзіцель машын разгараджэння (устаноўкі размініравання (УР-77);

– механік-вадзіцель мостаўкладчыкаў (маставога танкавага укладчыка (МТУ);

– механік-вадзіцель машын разгараджэння (інжынернай машыны разгароды (ІМР);

– механік-вадзіцель дарожных машын (вялікага артылерыйскага цягача (БАТ);

– механік-вадзіцель землеройных машын (машыны для урыўкі катлаванаў (МДК);

– механік-вадзіцель землеройных машын (хуткай траншэйнай машыны (БТМ);

– механік-вадзіцель плывучых транспарцёраў (плывучага транспарцёра сярэдняга класа (ПТС-2);

– механік-вадзіцель машын інжынернай разведкі (інжынернай разведвальнай машыны (ІРМ);

– камандзір аддзялення радыяцыйнай і хімічнай разведкі дазіметрычнага кантролю;

– камандзір аддзялення сродкаў спецыяльнай адпрацоўкі;

– камандзір аддзялення тэрмічных дымавых сродкаў;

– начальнік электрастанцый сілавых і асвятляльных агрэгатаў;

– кіроўца-кранаўшчык аўтамабільных пнеўмаколавых кранаў;

– аператар зенітных ракет блізкага дзеяння (БМ «Страла-10»);

– стралок-зенітчык пераносных зенітных ракетных комплексаў (ПЗРК «Ігла»);

– аператар пунктаў кіравання (ПУ-12 М);

– механік-вадзіцель зенітных самаходных установак (ГМ-579 «БУК»);

– механік-вадзіцель зенітных самаходных ракетна-артылерыйскіх установак (ГМ-352 «Тунгуска»);

– вадзіцель аўтамабіляў аэрадромнага забеспячэння – аператар паветразаправачнай уніфікаванай кампрэсарнай станцыі (ВЗ УКС);

– вадзіцель аўтамабіляў аэрадромнага забеспячэння – аператар уніфікаванай газаразраднай станцыі (УГЗС);

– вадзіцель аўтамабіляў аэрадромнага забеспячэння – аператар аўтамабільнай кіслародна-зараднай станцыі (АКЗС);

– механік-вадзіцель шнекаротарных снегаачышчальнікаў;

– механік-вадзіцель цеплавых машын;

– вадзіцель аўтамабіляў аэрадромнага забеспячэння – электрык аэрадромнага рухомага электраагрэгата (АПА).


307-я гвардзейская ордэнаў Кутузава III ступені і Багдана Хмяльніцкага II ступені школа падрыхтоўкі спецыялістаў мотастралковых падраздзяленняў і дэсантных падраздзяленняў

Дзень часці 26 верасня.

Начальнік 307-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі спецыялістаў падпалкоўнік Малчанаў Аляксей Валер'евіч

Школа рыхтуе спецыялістаў:

– камандзір БМП-1, БМП-2;

– наводчык-аператар БМП-1, БМП-2;

– механік-вадзіцель БМП-1, БМП-2;

– камандзір БМД;

– наводчык-аператар БМД;

– механік- вадзіцель БМД;

– механік- вадзіцель БТР-Д.



Цэнтр тэхнічнага забеспячэння

Дзень часці 30 ліпеня

Начальнік ЦТэхЗ – падпалкоўнік Вышынскі Васіль Валер'евіч.

Падраздзяленні ЦТэхЗ выконваюць задачы па тэхнічным забеспячэнні ходу навучання курсантаў па спецыяльнасцях у вучэбных воінскіх часцях. У склад ЦТэхЗ уваходзяць:

– рамонтны батальён;

– батальён забеспячэння (школ падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і мотастралковых падраздзяленняў);

– батальён забеспячэння (школ падрыхтоўкі спецыялістаў родаў войскаў і службаў);

– узводы тэхнічнага абслугоўвання.

Штодня аб’ём эксплуатацыі аўтамабільнай і бранятанкавай тэхнікі ў падраздзяленнях ЦТэхЗ складае каля 80 адзінак.

Цэнтр тэхнічнага забеспячэння сёння – гэта згуртаваны воінскі калектыў, які якасна выконвае задачы па рамонце, абслугоўванні і эксплуатацыі тэхнікі і ўзбраення.


495 асобны батальён матэрыяльнага забеспячэння


Дзень часцi 25 мая.


Камандзір батальёна падпалкоўнік Аўтуховіч Валянцін Мікалаевіч.

Кантактны тэлефон: 8-0177-78-71-47, дадатковы 24-20.


Асноўнымі задачамі батальёна матэрыяльнага забеспячэння з'яўляюцца:


•   забеспячэнне матэрыяльнымі сродкамі, арганізацыя іх захоўвання і расходвання;
•   эксплуатацыя і ўтрыманне казарменна-жыллёвага фонду, камунальных збудаванняў і зямельных участкаў, якія выкарыстоўваюцца для патрэб 72-га гв. АВЦ ПП і МС;
•   назапашванне, утрыманне і своечасовае абнаўленне запасаў матэрыяльных сродкаў, якія забяспечваюць баявую і мабілізацыйную гатоўнасць;
•   выкананне гаспадарчых работ па абслугоўванню тэрыторыі 72 гв. АВЦ ПП і МС;
•   забеспячэнне рознага роду перавозак аўтамабільнай тэхнікай на карысць 72 гв. АВЦ ПП і МС.


197-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання

Дзень часці 31 сакавіка.

Камандзір 197-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання падпалкоўнік Емельянчик Андрей Константинович, кантактны тэлефон 8(0177) 78-71-47, дадатковы 26-92.

197-ы абаа ў цяперашні час уключае:

– роту аховы, якая выконвае задачы па ахове і абароне штаба 72 гв. АВЦ ПП і МС, нясенні унутранай і вартавой службы;

– каменданцкую роту, якая забяспечвае тэхнічнае абслугоўванне, пастаянную гатоўнасць і працаздольнасць аўтамабільнай тэхнікі;

– роту трэнажораў і абслугоўвання вучэбных аб’ектаў, якая забяспечвае навучанне курсантаў вучэбных часцей;

– узвод важатых вартавых сабак – работа с вартавымі (каравульнымі) і пошукавымі сабакамі;

– стацыянарны вузел сувязі, які забяспечвае якасную і бесперабойную тэлефонную і радыётэлефонную сувязь;

– узвод сувязі, які забяспечвае працаздольнасць ахоўнай сігналізацыі, забеспячэнне сродкамі радыёсувязі і іх рамонт;

– каманду ваенізаванай аховы – падраздзяленне, якое выконвае ў мірны час баявую задачу па ахове і абароне аб’ектаў;

– вартаўнічую ахову;

– станцыю фельд’егерскай – паштовай сувязі;

– аркестр;

– клубы.