Факультэт ракетных войскаў і артылерыі

Начальнік факультэта - палкоўнік Маныгiн Валянцін Аляксеевіч, тэл. 287-43-23.

Сваю гісторыю факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення вядзе з 1 жніўня 1992 года, калі на базе Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча быў cтвораны артылерыйскі факультэт. Першым начальнікам факультэта быў прызначаны генерал-маёр Захаранка Аляксандр Паўлавіч. У 1995 годзе пры стварэнні Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь артылерыйскі факультэт быў перайменаваны ў факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ўключаны ў яе склад. У сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў у 2005 годзе факультэт ракетных войскаў і артылерыі быў рэарганізаваны, а кафедры баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, устройства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення ўвайшлі ў склад агульнавайсковага факультэта.

У мэтах выканання Плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у мэтах якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў для ракетных войскаў і артылерыі на базе кафедраў баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі і ўстрайства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення 30 чэрвеня 2012 года створаны факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

У цяперашні час факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення ўключае ў сябе кіраўнiцтва факультэта, дывізіён курсантаў у складзе пяці курсаў, тры кафедры: баявога прымянення ракетных войскаў і артылерыі, кіравання ракетнымі ўдарамі і агнём артылерыі, прылады і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення .

На факультэце назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. Дастойны ўклад у справу выхавання і абучэння курсантаў уносіць камандны і прафесарска-выкладчыцкі склад, які мае вялікі педагагічны стаж і багаты вопыт службы ў войсках. У іх ліку дактары, кандыдаты ваенных і тэхнічных навук, прафесары, выкладчыкі, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак і якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў. У мэтах удасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу факультэт пастаянна нарошчвае свой навукова-педагагічны патэнцыял.

Факультэт ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення валодае сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базай, якая ўключае ў сябе вучэбныя аўдыторыі для правядзення заняткаў і самастойнай працы курсантаў, абсталяваныя камп’ютэрнай і відэатэхнікай, электроннай бібліятэкай метадычных дакументаў, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, камп’ютэрныя і спецыялізаваныя класы, абсталяваныя электроннымі трэнажорамі ўзбраення, аўтаматызаванымі стэндамі і класнымі варыянтамі прыбораў і аппаратуры, вывучаемага ўзбраення і ваеннай тэхнікі, малыя артылерыйскія палігоны.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на гарадку баявой работы, на палігоне «Белая Лужа», а таксама ў злучэннях і воінскіх часцях ракетных войскаў і артылерыі, базах і арсеналах артылерыйскага ўзбраення.

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны на факультэце ажыццяўляецца па 3 спецыяльнасцях і 3 спецыялізацыях:

«Кіраванне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі»;

«Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення» (спецыялiзацыi «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення», «Эксплуатацыя і рамонт ракетнага ўзбраення і рэактыўных сістэм залпавага агню»);

«Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм» (спецыялізацыя «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм»).

Вучэбны працэс на факультэце ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення арганізаваны паэтапна. На працягу першых трох месяцаў абучэння курсанты факультэта авалодваюць воiнскай спецыяльнасцю падчас пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі. У гэты перыяд праводзяцца заняткі па тактыцы, спецыяльнай, агнявой і інжынернай падрыхтоўцы, а таксама іншых дысцыплінах баявой падрыхтоўкі ў мэтах авалодання курсантамі такіх воінскіх спецыяльнасцяў, як камандзір аддзялення - топагеадэзiст, спецыяліст па рамонце стралковай зброі.

У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковай і спецыяльных дысцыплінах. Пры іх вывучэнні курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнямі і іх агнём, ўдасканальваюць сваю агнявую і тактычную вывучку, вучацца вадзіць гусенічныя і колавыя машыны.

Пасля чатырох гадоў абучэння, курсанты праходзяць вайсковыя стажыроўкі (практыкі) у злучэннях і воiнскiх часцях ракетных войскаў і артылерыі, базах і арсеналах на першасных афіцэрскіх пасадах.

Курсанты факультэта актыўна ўдзельнічаюць у акадэмічных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, алімпіядах, выставах навуковых і творчых прац.

Вялікая ўвага на факультэце надаецца фізічнай падрыхтоўцы і спорту.

За час свайго існавання факультэт падрыхтаваў больш за 3000 афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах: старэйшы афіцэр батарэі (камандзір агнявога ўзвода, ўзвода процітанкавых кiруемых ракет,) камандзір узвода кіравання артылерыйскай (мінамётнай, рэактыўнай артылерыйскай) батарэі; начальнік разліку пускавой устаноўкі (баявой машыны рэактыўнай артылерыйскай батарэі буйнога калібра); начальнікаў службаў ракетна-артылерыйскага ўзбраення, інжынераў цэхаў рамонтных прадпрыемстваў і аддзелаў баз захоўвання.

Узровень выпускнікоў факультэта дазваляе прызначаць іх без дадатковай падрыхтоўкі на пасады афiцэраў дывізіённага звяна і штабоў воінскіх часцей і злучэнняў.