Урачыстае адкрыццё факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, створанага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2006 г. № 178, адбылося напярэдадні 1 верасня 2006 г. на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі адкрыцця факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл прынялі ўдзел Міністр абароны генерал-палкоўнік Мальцаў Л.С., намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Шалеў М.Н., кіраўнікі сілавых ведамстваў.
Першым начальнікам факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" быў прызначаны кандыдат ваенных навук генерал-маёр запасу Партноў Ю.В.
Факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл забяспечвае падрыхтоўку прафесійнай ваеннай эліты, здольнай камандаваць злучэннямі, аб'яднаннямі і відамі Узброеных Сіл, кіраваць упраўленнямі цэнтральнага апарату Міністэрства абароны і Генеральнага штаба ў сучасных умовах.
На падставе Статута ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" загадам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 200 зацверджана Палажэнне аб факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сiл, якое вызначыла прызначэнне і асноўныя задачы факультэта, функцыі яго структурных падраздзяленняў, парадак арганізацыі вучэбнай, метадычнай, навуковай і ідэалагічнай работы.У 2008 годзе адбыўся першы выпуск генералаў і афіцэраў, якія завяршылі навучанне на факультэце Генеральнага штаба, – гэта знамянальная падзея ў жыцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сведчанне практычнага завяршэння рэалізацыі поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі.
Ужо сёння назапашаны на факультэце вопыт у сістэме падрыхтоўкі ваенных кадраў выклікае цікавасць у многіх краінах. У прыватнасці, акрамя беларускіх ваеннаслужачых з 2008 года да заняткаў на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прыступілі прадстаўнікі ўзброеных сіл іншых дзяржаў.
Усяго з 2008 года факультэт Генеральнага штаба выпусціў больш за сто афіцэраў аператыўна-стратэгічнага ўзроўню.
У адпаведнасці з загадам начальніка УА "ВА РБ" ад 10.12.2008 "Аб устанаўленні Дня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл" 22 сакавіка з'яўляецца Днём факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
УверхАсноўныя задачы факультэта:
![]() |
ПАЛIШЧУК
Васіль Пятровіч
Намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл па вучэбнай і навуковай рабоце, палкоўнік Нарадзіўся 4 мая 1968 года ў в. Саланая Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Ваенная адукацыя: 1992 г. – Мінскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае палітычнае вучылішча з адзнакай. 2005 г. – Ваенная акадэмія РХБ абароны ім. С.К.Цімашэнкі з адзнакай і залатым медалём. 2009 г. – факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Тэрміновую ваенную службу праходзіў у Рэспубліцы Афганістан з лютага 1987 па май 1988 года. З 1992 г. воінскую службу праходзіў на пасадах: намесніка камандзіра мотастралковай роты, камандзіра асобнай роты РХБ абароны, намесніка начальніка цэнтра – начальніка аддзела радыяцыйнай бяспекі, начальніка службы РХБ абароны і экалогіі Паўночна-заходняга АТК ВПС і войскаў СПА, старшага афіцэра ўпраўлення РХБ абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка кафедры РХБ абароны і экалогіі акадэміі, намесніка начальніка кафедры дзяржаўнага і ваеннага кіравання (слухачоў) факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Агульны педагагічны стаж складае 7 гадоў. |
Кафедра з'яўляецца асноўным вучэбна-навуковым падраздзяленнем факультэта, прызначаным для арганізацыі і правядзення вучэбнай, метадычнай, навуковай і ідэалагічнай працы.
Асноўнымі задачамі кафедры з'яўляюцца:
правядзенне вучэбнай і метадычнай работы па адной або некалькіх роднасных вучэбных дысцыплінах;
правядзенне ідэалагічнай працы са слухачамі;
выкананне навуковых даследаванняў па профiлю кафедры;
падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі;
удасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы, ўкараненне новых формаў і метадаў навучання слухачоў;
павышэнне кваліфікацыі слухачоў па профілю кафедры.
|
КАФЕДРА ДЗЯРЖАЎНАГА І ВАЕННАГА КІРАВАННЯ
Мінаў Аляксандр Віктаравіч Нарадзіўся 17 ліпеня 1966 года ў горадзе Мінску. |
Асноўныя задачы кафедры
|
КАФЕДРА ВАЕННАЙ СТРАТЭГII
Палкоўнік запасу Разін Андрэй Якаўлевіч Начальнік кафедры ваеннай стратэгіі Нарадзіўся 16 сакавіка 1962 года ў горадзе Мазыры.
Ваенная адукацыя: 1983 год – Хмяльніцкае ВАКВ (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём); 1996 год – камандна-штабны факультэт УА «ВА РБ» (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём); 2007 год – Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (з дыпломам з адзнакай). З 1983 па 1993 год праходзіў службу на камандных пасадах. З 1996 года на штабной рабоце ў Галоўным (са снежня 2001 г. – Генеральным) штабе Узброеных Сіл на пасадах старшага афіцэра, намесніка начальніка аддзела – начальніка групы, намесніка начальніка аддзела, начальніка аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення. З кастрычніка 2009 года па сакавік 2012 года – начальнік 4-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. З 19 сакавіка 2012 г., пасля звальнення з ваеннай службы ў запас, працаваў у РУП «Белспецзнештэхніка». З 27 верасня 2016 г. назначаны на воінскую пасаду начальніка кафедры ваеннай стратэгіі (слухачоў) факультэта Генеральнага штаба ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «За бездакорную службу II ступені», «За бездакорную службу III ступені». У 2010 годзе ўзнагароджаны каштоўным падарункам ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе ўзнагароджаны каштоўным падарункам ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. |
Асноўныя задачы кафедры
|
КАФЕДРА АПЕРАТЫЎНАГА МАЙСТЭРСТВА
Грышын Уладзімір Віктаравіч Начальнік кафедры аператыўнага майстэрства, палкоўнік Нарадзіўся 1 жніўня 1965 года ў г. Разань Расійскай Федэрацыі.
Ваенная адукацыя:
1986 г. – Разанскае ВПДКВ; 2000 г. – камандна-штабны факультэт установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»; 2007 г. – Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Службу праходзіў на пасадах: камандзіра ўзвода, афіцэра ПДС, старшага памочніка начальніка аператыўнага аддзялення адшбр, начальніка разведкі адшбр. З 2002 г. у ГАУ Генеральнага штаба Узброеных Сіл у пасадах: старшага афіцэра, начальніка напрамку, начальніка аддзела, начальніка ўпраўлення, 1-ага намесніка начальніка ГАУ. Пасля звальнення з радоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у красавіку 2016 г. назначаны начальнікам кафедры аператыўнага майстэрства факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл. |
Асноўныя задачы кафедры
| Геральдычны знак факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл |
![]() | Нарукаўны знак ваеннаслужачага факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл |
| Нагрудны знак прыналежнасці да факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл |