Факультэт унутраных войскаў


     Начальнік факультэта ўнутраных войскаў - палкоўнік Навуменка Ігар Мікалаевіч, тэл. 287-04-02

Факультэт вядзе адлік сваёй гісторыі ад 20 студзеня 1993 года. 23 чэрвеня 1996 года адбыўся першы выпуск лейтэнантаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю на факультэце і падрыхтаваных для праходжання службы ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.

7 мая 1998 года факультэту былі ўручаны Баявы Сцяг і Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - сімвалы воiнскага гонару, доблесці і славы.

У цяперашні час у склад факультэта ўваходзяць: упраўленне, кафедры аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі ўнутраных войскаў, спецыяльных і інжынерна-тэхнічных дысцыплін, юрыдычных дысцыплін; навукова-даследчая лабараторыя, курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, пяць курсанцкіх падраздзяленняў, падраздзяленні забеспячэння.

У складзе навукова-педагагічных кадраў факультэта тры кандыдаты ваенных і пяць кандыдатаў юрыдычных навук, пяць выкладчыкаў маюць вучонае званне "дацэнт".

Падрыхтоўка курсантаў на факультэце ўнутраных войскаў праводзіцца па спецыяльнасці "Кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў" з кваліфікацыяй "Спецыяліст па кіраванню - юрыст" (тэрмін абучэння – 5 гадоў).


ФАКУЛЬТЭТ УНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ

26. Кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў Спецыяліст па кіраванню - юрыст 5 гадоў

Акрамя падрыхтоўкі курсантаў, на факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэраў з ліку прапаршчыкаў і ваеннаслужачых кантрактнай службы, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, перападрыхтоўка спецыялістаў.

Матэрыяльна-тэхнічная база факультэта ўключае ў сябе паточныя аўдыторыі па ліку лекцыйных патокаў, дзесяць спецыялізаваных класаў, клас вылічальнай тэхнікі, лабараторыі заканадаўства і крыміналістыкі, лінгафонны кабінет, вучэбную бібліятэку з чытальнай залай, міні-друкарню, а таксама класы для самастойнай падрыхтоўкі. Практычныя пытанні вучэбнай праграмы адпрацоўваюцца на розных аб'ектах: "Папраўчая калонія", блокпост, гарадкi крыміналістыкі, патрульна-паставой службы, РХБА, ваенна-інжынернай і агнявой падрыхтоўкі, зала спартыўных трэнажораў.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на першасных афіцэрскіх пасадах камандзіраў узводаў ў злучэннях і воінскіх часцях унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

За перыяд дзейнасці факультэта падрыхтавана больш за 792 афіцэраў, з іх 28 скончылі абучэннез залатым медалём, 86 атрымалі дыпломы з адзнакай, дзевяць курсантаў з'яўляліся ўладальнікамі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, чатыры - стыпендыі Мінгарвыканкама, каля 60 выпускнікоў факультэта ў перыяд праходжання навучання паспяхова прайшлі кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта.