Авіацыйны факультэт

  

Начальнік факультэта - палкоўнік Бурэнь Мікалай Віктаравіч, тэл. 287-45-90.

Авіяцыйны факультэт створаны ў 1995 годзе на базе кафедры авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча. Вучэбныя магчымасці авіяцыйнага факультэта дазваляюць цалкам забяспечваць патрэбнасці дзяржаўнай авіяцыі ў лётным і інжынерна-тэхнічным складзе, а таксама ў навукова-педагагічных кадрах вышэйшай кваліфікацыі. Падрыхтоўка афіцэраў ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з авіяцыйнымі часцямі і прадпрыемствамі дзяржаўнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

У склад факультэта ўваходзяць: камандаванне, кафедра лётнай падрыхтоўкі і баявога прымянення авіяцыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку па лётных спецыяльнасцях, кіраванню паветраным рухам і баявому прымяненню беспілотных авіяцыйных комплексаў; кафедра авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення, якая рыхтуе інжынерна-тэхнічных спецыялістаў; аэрадромная база, дзе праводзяцца практычныя заняткі , батальён курсантаў ў складзе 5 курсаў; лётна-метадычны аддзел, які арганізуе лётную і парашутна-дэсантную падрыхтоўку, а таксама яе метадычнае, медыцынскае і псіхалагічнае забеспячэнне.

Тэрмін абучэння курсантаў складае 5 гадоў (лётчыкаў і штурманаў - 5 гадоў 2 месяцы). Абучэнне вядзецца па наступных 7 асноўных авіяцыйных спецыяльнасцях:

"Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам" па напрамках: франтавая авіяцыя, армейская авіяцыя, штурманская эксплуатацыя, беспілотныя авіяцыйныя комплексы з адпаведнымі кваліфікацыямі: "Пілот-інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванню", "Пілот-інжынер верталёта. Спецыяліст па кіраванню", "Штурман-інжынер. Спецыяліст па кіраванню";

"Кіраванне паветраным рухам, баявое кіраванне авіяцыяй" з кваліфікацыяй "Інжынер па кіраванню паветраным рухам. Спецыяліст па кіраванню";

"Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм" па спецыялізацыі "Эксплуатацыя і рамонт радыётэхнічных сродкаў забеспячэння палётаў авіяцыі" з кваліфікацыяй "Інжынер. Спецыяліст па кіраванню";

"Тэхнічная эксплуатацыя пілатуемых лятальных апаратаў і іх сілавых установак" з кваліфікацыяй "Інжынер. Спецыяліст па кіраванню";

"Тэхнічная эксплуатацыя комплексаў узбраення лятальных апаратаў" з кваліфікацыяй "Інжынер. Спецыяліст па кіраванню";

"Тэхнічная эксплуатацыя электрасістэм і пілатажна-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў" з кваліфікацыяй "Інжынер. Спецыяліст па кіраванню";

"Тэхнічная эксплуатацыя бартавых радыёэлектронных комплексаў лятальных апаратаў" з кваліфікацыяй "Інжынер. Спецыяліст па кіраванню".


АВІЯЦЫЙНЫ ФАКУЛЬТЭТ

17.

Кіраванне паветраным рухам, баявое кіраванне авіяцыяй

Інжынер па кіраванню паветраным рухам. Спецыяліст па кіраванню

5 гадоў
18. Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па накірунку: франтавая авіяцыя Пілот-інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў
19. Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па накірунку: армейская авіяцыя Пілот-інжынер верталёта. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў
20. Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па накірунку: штурманская авіяцыя Штурман-інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў
21. Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм
па спецыялізацыі: прымяненне падраздзяленняў і воінскіх часцей радыётэхнічнага забеспячэння палётаў авіяцыі, эксплуатацыя і рамонт радыётэхнічных сродкаў палётаў авіяцыі
Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў
22. Тэхнічная эксплуатацыя электрасістэм і пілатажна-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў
23. Тэхнічная эксплуатацыя пілатуемых лятальных апаратаў і іх сілавых установак Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў
24. Тэхнічная эксплуатацыя комплексаў узбраення лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў
25. Тэхнічная эксплуатацыя бартавых радыёэлектронных комплексаў лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў

На факультэце працуе высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, у тым ліку 3 дактары навук, 2 прафесары, 26 кандыдатаў тэхнічных і ваенных навук, 22 дацэнта. Навуковая дзейнасць засяроджана на трох асноўных накірунках: павышэнне эфектыўнасці баявога прымянення авіяцыі; мадэрнізацыя авіятэхнікі і ўзбраення, удасканаленне сістэмы яе тэхнічнага абслугоўвання; падрыхтоўка авіяцыйных кадраў. Актыўна ажыццяўляецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў.

Курсанты і слухачы асвойваюць сучасную авіяцыйную тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні дзяржаўнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь. На кафедрах факультэта маюцца дзеючае абсталяванне сістэм авіяцыйнай тэхнікі і лабараторныя ўстаноўкі, на аэрадромнай базе - асноўныя тыпы лятальных апаратаў, неабходныя для падрыхтоўкі авіяцыйных спецыялістаў.

Важнае месца ў падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў займае практычная падрыхтоўка. Лётная падрыхтоўка праводзіцца на аэрадромах і авіяцыйнай тэхніцы ДТСААФ і РОСТА, авіяцыйных часцей ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь. Практычная падрыхтоўка спецыялістаў па кіраванню палётамі ажыццяўляецца ў авіяцыйных часцях ВПС і войскаў СПА. Інжынеры па тэхнічнай эксплуатацыі праходзяць практыку на аэрадромнай базе факультэта, на 558-м авіярамонтным заводзе, у авіяцыйных часцях ВПС і войскаў СПА.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі праходзяць службу ў авіяцыйных часцях ВПС і войскаў СПА, авіяцыі органаў памежнай службы і Міністэрства ўнутраных спраў на наступных першасных афіцэрскіх пасадах: пілот і штурман-лётчык; старэйшы лётчык самалёта (верталёта); штурман; старэйшы штурман самалёта (верталёта); інжынер па кіраванню паветраным рухам – афіцэр баявога кіравання (каманднага пункта авіяцыйнай часці, пункта навядзення авіяцыі, групы тактычнага ўзаемадзеяння і кіравання); памочнік кіраўніка палётаў; інжынер (па тэхнічнай эксплуатацыі) - на першасных пасадах інжынерна-авіяцыйнай службы; на інжынерных пасадах у навукова-даследчых арганізацыях і ВНУ.

За час існавання факультэта падрыхтавана больш за 600 высокакваліфікаваных лётчыкаў і інжынераў, з іх 27 чалавек па заканчэнні абучэння атрымалі дыплом з адзнакай.

 

. .
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.