Факультэт ваеннай разведкі


   

Начальнік факультэта - палкоўнік Сідараў Андрэй Віктаравіч, тэл.287-42-57.

  

Факультэт створаны 20 ліпеня 2009 года і ў цяперашні час уключае ў свой склад упраўленне факультэта, батальён курсантаў і тры кафедры: разведкі і замежных армій; радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы; сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі.


На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка выпускнікоў па дзвюх спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 5 гадоў:


1. 1-95 01 15 "Кiраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый", кваліфікацыя "Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў", па спецыялізацыях: "Кiраванне падраздзяленнямі спецыяльнай разведкі"; "Кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі"; "Кіраванне мабільнымі падраздзяленнямі";

2. 1-95 02 04 "Тэлекамунікацыйныя сістэмы" па накіраванню: 1-95 02 04-02 "Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)", кваліфікацыя "Інжынер. Спецыяліст па кіраванню", па спецыялізацыях: "Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыё- і радыётэхнічнай разведкі"; "Ужыванне, эксплуатацыя і рамонт сродкаў радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі і самалётнымi сродкамі".


ФАКУЛЬТЭТ ВАЕННАЙ РАЗВЕДКI

15. Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 гадоў
16. Тэлекамунікацыйныя сістэмы (накірунак "Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)") Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 гадоў


    Факультэт удзельнічае ў падрыхтоўцы слухачоў камандна-штабнога факультэта па спецыяльнасці "Кіраванне злучэннямі і воінскімі часцямі Сухапутных войскаў" і замежных спецыялістаў. Акрамя таго, на кафедрах факультэта абучаюцца слухачы магістратуры і ад'юнкты па профільных спецыяльнасцях.

    Заняткі праводзяцца высокакваліфікаванымі выкладчыкамі, сярод якіх 2 маюць навуковую ступень кандыдата навук, 4 - вучонае званне дацэнта.

    Вучэбна-матэрыяльная база факультэта ўключае 11 спецыялізаваных аўдыторый з размешчанымі ў іх узорамі вывучаемай тэхнікі, у тым ліку камп'ютэрны вучэбна-трэніровачны клас, а таксама палявы вузел сродкаў радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы.

    Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем ўзбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона "Белая Лужа" і воiнскiх часцей сіл спецыяльных аперацый.

    На працягу першых трох месяцаў абучэння курсанты факультэта праходзяць агульнавайсковую падрыхтоўку і авалодваюць воiнскай спецыяльнасцю ў адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю па праграмах малодшых спецыялістаў. У гэты перыяд праводзяцца заняткі па тактыцы, тактыка-спецыяльнай, агнявой, паветрана-дэсантнай і інжынернай падрыхтоўцы, а таксама іншых дысцыплінах баявой падрыхтоўкі ў мэтах абучэння курсантаў такім воінскім спецыяльнасцях як разведчык і аператар паста радыёперахопу і пеленгавання тэлеграфных відаў перадач.

    У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковай і спецыяльных дысцыплінах. У ходзе заняткаў па агульнавайсковай і спецыяльных дысцыплінах курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, ўдасканальваюць сваю тактыка-спецыяльную і агнявую вывучку, здзяйсняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі.

    Пачынаючы з 2-га курсу, курсанты праходзяць вайсковыя практыкі і стажыроўкі ў воінскіх часцях на пасадах сяржантаў і афіцэраў.

    Вайсковыя стажыроўкі і практыкі арганізуюцца на базе злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, у інтарэсах якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў.

    Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах:

    для выпускнікоў па спецыяльнасці "Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый" - камандзір узвода (групы) з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, начальніка штаба, намесніка камандзіра батальёна;

    для выпускнікоў па накірунку "Тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)" - камандзір узвода, інжынер часці, начальнік пункта, начальнік змены аператараў пастоў з наступным выкарыстаннем, без дадатковай падрыхтоўкі, на пасадах камандзіра роты, старэйшага інжынера, начальніка цэнтра. 

 

. .
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.