Агульнавайсковы факультэт

Кіраўніцтва факультэта

Начальнік агульнавайсковага факультэта

Намеснік начальніка агульнавайсковага факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце




Агульнавайсковы факультэт быў створаны ў складзе ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" у маі 1995 года на базе Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча (Мiнскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча, створанага 10 мая 1980 года) і, стаўшы пераемнікам гэтай ВНУ, увабраў у сябе яе багатыя традыцыі і гісторыю. З 2005 года арганізацыйна у склад агульнавайсковага факультэта ўвайшлі факультэты ракетных войскаў і артылерыі, інжынерных і аўтамабільных войскаў.

Асноўнай задачай агульнавайсковага факультэта з'яўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым галоўныя намаганні накіраваны на падрыхтоўку перш за ўсё афіцэра, які спалучае ў сябе высокія інтэлектуальныя і маральныя якасці: адданасць Айчыне, гонар і годнасць, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя Радзімы, прафесіяналізм.

На факультэце назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. Дастойны ўклад у справу выхавання і абучэння курсантаў і слухачоў уносіць камандны і прафесарска-выкладчыцкі склад, які мае вялікі педагагічны стаж і багаты вопыт службы ў войсках. У іх ліку дактары і кандыдаты ваенных і тэхнічных навук, прафесары, дацэнты, удзельнікі баявых дзеянняў у лакальных канфліктах, ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У мэтах удасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу факультэт пастаянна нарошчвае свой навукова-педагагічны патэнцыял.

Агульнавайсковы факультэт валодае сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базай, якая ўключае ў сябе вучэбныя аўдыторыі для правядзення заняткаў і самастойнай працы курсантаў, камп'ютарныя і спецыялізаваныя класы, абсталяваныя электроннымі трэнажорамі танкаў, баявых машын пяхоты, аўтаматызаванымі стэндамі і класнымі варыянтамі прыбораў і апаратуры ўзбраення і ваеннай тэхнікі , малыя артылерыйскія палігоны, а таксама трэнажоры па агнявой падрыхтоўцы.

Высокай ацэнкай працы ўсяго калектыву факультэта з'яўляецца 2-е месца сярод ваенных факультэтаў краіны, заваяванае ў кастрычніку 2006 года за дасягнутыя поспехі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, развіцці вучэбна-матэрыяльнай базы ў ходзе агляду-конкурсу на лепшы ваенны факультэт і ваенную кафедру грамадзянскіх устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У цяперашні час агульнавайсковы факультэт ўключае ў сябе камандаванне, батальён курсантаў і 6 кафедраў: тактыкі (агульнавайсковых падраздзяленняў), агнявой падрыхтоўкі, устройства і эксплуатацыі бранятанкавага ўзбраення, тылавога забеспячэння, баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, устройства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем ўзбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на вучэбна-матэрыяльнай базе палігона "Белая Лужа", а таксама злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл.

Для падрыхтоўкі да заняткаў, а таксама правядзення навуковых даследаванняў на факультэце і кафедрах маюцца вучэбна-метадычныя кабінеты, абсталяваныя камп’ютарнай і відэатэхнікай, электроннай бібліятэкай метадычных дакументаў, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны на факультэце ажыццяўляецца па 7 спецыяльнасцях і 4 спецыялізацыях, тэрмін навучання па якіх складае:

4 гады - "Упраўленне мотастралковымі падраздзяленнямі", "Упраўленне танкавымі падраздзяленнямі", "Тылавое забеспячэнне войскаў" (спецыялізацыя "Забеспячэнне гаручым"), "Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях (Узброеныя Сілы)";

5 гадоў - "Упраўленне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі", "Эксплуатацыя наземных сістэм ўзбраення" (спецыялiзацыi "Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення"; "Эксплуатацыя і рамонт ракетнага ўзбраення і РСЗА"), "Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм" (спецыялізацыя "Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм ").

Вучэбны працэс на агульнавайсковым факультэце арганізаваны паэтапна. На працягу першых трох месяцаў абучэння курсанты факультэта авалодваюць вайсковай спецыяльнасцю падчас пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі. У гэты перыяд праводзяцца заняткі па тактыцы, тактыка-спецыяльнай, агнявой і інжынернай падрыхтоўцы, а таксама іншых дысцыплінах баявой падрыхтоўкі ў мэтах асваення курсантамі такіх воінскіх спецыяльнасцяў, як наводчык-аператар баявой машыны пяхоты, наводчык гарматы танка, камандзір аддзялення - топагеадэзiст, спецыяліст па рамонце стралковай зброі, матарыст і інш.

У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковай і спецыяльных дысцыплінах. Пры іх вывучэнні курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, ўдасканальваюць сваю агнявую і тактычную вывучку, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі.

Пачынаючы з 3-га курса курсанты праходзяць вайсковыя стажыроўкі (практыкі) у воiнскiх часцях на пасадах сяржантаў і афіцэраў.

Курсанты факультэта актыўна ўдзельнічаюць у акадэмічных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, алімпіядах, выставах навуковых і творчых прац. Каманда факультэта з'яўляецца неаднаразовым прызёрам міжнародных спаборніцтваў па міжнародным гуманітарным праве, якія праводзяцца ў Расійскай Федэрацыі і Украіне.

Вялікая ўвага на факультэце надаецца фізічнай падрыхтоўцы і спорту. Каманды факультэта - неаднаразовыя пераможцы чэмпіянатаў Ваеннай акадэміі па боксе і барацьбе ушу-саньда, футболу і армспорту і інш

За час свайго існавання факультэт падрыхтаваў больш за 3000 афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны, 15 чалавек скончылі акадэмію з залатым медалём і 134 чалавекі атрымалі дыплом з адзнакай.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах: камандзір (мотастралковага, танкавага, артылерыйскага агнявога, рамонтнага) ўзвода; начальнік разліку пускавой устаноўкі (баявой машыны рэактыўнай артылерыйскай батарэі буйнога калібра); намеснік камандзіра роты па ідэалагічнай рабоце з наступным прызначэннем на пасады намеснікаў і камандзіраў рот (артылерыйскай батарэі), начальнікаў тылавых службаў воінскіх часцей і службаў ракетна-артылерыйскага ўзбраення, інжынераў цэхаў рамонтных прадпрыемстваў і аддзелаў баз захоўвання.

Узровень выпускнікоў факультэта дазваляе прызначаць іх без дадатковай падрыхтоўкі на пасады афiцэраў батальённага (дывізіённага) звяна і штабоў воінскіх часцей і злучэнняў.

Ідэалагічная работа на факультэце з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў фарміравання асобы абаронцы Айчыны і падтрымання боегатоўнасці падраздзяленняў. Яна грунтуецца на ідэях патрыятызму, нацыянальна-гістарычных традыцыях беларускага народа, агульначалавечых каштоўнасцях і баявых традыцыях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Захаваць і прымножыць слаўныя воінскія традыцыі, той ні з чым непараўнальны баявы дух, гатоўнасць да працы і самаахвяравання, якія натхнялі нашых папярэднікаў на баявыя і працоўныя подзвігі, - сёння адна з галоўных задач.

На факультэце гонарам і прыкладам для пераймання сталі героі былых бітваў і цяперашніх будняў, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю.

Штодня на факультэце старшыны курсаў, праводзячы вячэрнюю паверку, называюць прозвішчы тых, хто навечна залічаны ў курсанцкі строй. Гэта першыя беларусы Героі Савецкага Саюза Купрыянаў Павел Емяльянавіч і Сяліцкі Мікалай Аляксандравіч; кавалер ордэна "За асабістую мужнасць" курсант факультэта Дзмітрый Гвішыяні, які праявіў выключную адвагу і асабістую адвагу пры выратаванні людзей, якія былi у цягніку "Брэст - Мінск"; намеснік камандзіра разведкі па палітычнай часці лейтэнант Трапашка Юрый Канстанцінавіч, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (пасмяротна) за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан. Для ўвекавечвання памяці герояў факультэта, навечна залічаных у спіс асабовага складу, створана Алея воінскай славы.

Годна працягваюць слаўныя баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў курсанты новага стагоддзя. Сведчаннем таму з'яўляюцца мужнасць і асабістая адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей курсантамі факультэта Вадзімам Грыцуком, Раманам Кундой, Віктарам Чуманскiм, Алегам Пракапеней, якія былі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. За добрасумленнае выкананне свайго воінскага доўгу больш за 30 курсантаў факультэта ўзнагароджана юбілейнымі медалямі і памятнымі знакамі, ганаровымі граматамі органаў дзяржаўнай улады і сілавых структур.

У нашы дні курсанты факультэта накіроўваюць усе свае намаганні на паспяховае засваенне вучэбнай праграмы, складанай сучаснай тэхнікі і ўзбраення, новых тактычных прыёмаў і спосабаў вядзення баявых дзеянняў, фарміраванне свайго светапогляду, строгае выкананне вайсковай дысцыпліны, каб выйсці са сцен акадэміі не толькі высокапрафесійнымі афіцэрамі, але і патрыётамі, людзьмі з перакананнямі і цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, з глыбокім разуменнем свайго высокага прызначэння ў лёсе нашай дзяржавы.

Высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, добрыя веды і ўменні, інтэлектуальнае развіццё выпускнікоў агульнавайсковага факультэта - гэта вынік працы ўсяго калектыву факультэта і акадэміі ў цэлым.



АГУЛЬНАВАЙСКОВЫ ФАКУЛЬТЭТ
1.
Кіраванне мотастралковымі падраздзяленнямі
Спецыяліст па кіраванні - інжынер
4 гады
2.
Кіраванне танкавымі падраздзяленнямі
Спецыяліст па кіраванні - інжынер
4 гады
3.
Тылавое забеспячэнне войскаў па спецыялізацыі: забеспячэнне гаручым
Спецыяліст па кіраванні
4 гады
4.
Ідэалагічная работа ў падраздзяленнях Узброеных Сіл
Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце
4 гады
5.
Практычная псіхалогія ў ваеннай справе
Спецыяліст па кіраванні - псіхолаг
4 гады

. .
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.