Факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл забяспечвае падрыхтоўку прафесійнай ваеннай эліты, здольнай камандаваць злучэннямі, аб'яднаннямі і відамі Узброеных Сіл, кіраваць упраўленнямі цэнтральнага апарату Міністэрства абароны і Генеральнага штаба ў сучасных умовах.
На падставе Статута ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" загадам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 200 зацверджана Палажэнне аб факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сiл, якое вызначыла прызначэнне і асноўныя задачы факультэта, функцыі яго структурных падраздзяленняў, парадак арганізацыі вучэбнай, метадычнай, навуковай і ідэалагічнай работы.У 2008 годзе адбыўся першы выпуск генералаў і афіцэраў, якія завяршылі навучанне на факультэце Генеральнага штаба, – гэта знамянальная падзея ў жыцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сведчанне практычнага завяршэння рэалізацыі поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі.
Ужо сёння назапашаны на факультэце вопыт у сістэме падрыхтоўкі ваенных кадраў выклікае цікавасць у многіх краінах. У прыватнасці, акрамя беларускіх ваеннаслужачых з 2008 года да заняткаў на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прыступілі прадстаўнікі ўзброеных сіл іншых дзяржаў.
Усяго з 2008 года факультэт Генеральнага штаба выпусціў больш за сто афіцэраў аператыўна-стратэгічнага ўзроўню.
У адпаведнасці з загадам начальніка УА "ВА РБ" ад 10.12.2008 "Аб устанаўленні Дня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл" 22 сакавіка з'яўляецца Днём факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
УверхАсноўныя задачы факультэта:
![]() |
ПАЛIШЧУК
Васіль Пятровіч
Намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл па вучэбнай і навуковай рабоце, палкоўнік Нарадзіўся 4 мая 1968 года ў в. Саланая Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Ваенная адукацыя: 1992 г. – Мінскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае палітычнае вучылішча з адзнакай. 2005 г. – Ваенная акадэмія РХБ абароны ім. С.К.Цімашэнкі з адзнакай і залатым медалём. 2009 г. – факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Тэрміновую ваенную службу праходзіў у Рэспубліцы Афганістан з лютага 1987 па май 1988 года. З 1992 г. воінскую службу праходзіў на пасадах: намесніка камандзіра мотастралковай роты, камандзіра асобнай роты РХБ абароны, намесніка начальніка цэнтра – начальніка аддзела радыяцыйнай бяспекі, начальніка службы РХБ абароны і экалогіі Паўночна-заходняга АТК ВПС і войскаў СПА, старшага афіцэра ўпраўлення РХБ абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка кафедры РХБ абароны і экалогіі акадэміі, намесніка начальніка кафедры дзяржаўнага і ваеннага кіравання (слухачоў) факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Агульны педагагічны стаж складае 7 гадоў. |
Кафедра з'яўляецца асноўным вучэбна-навуковым падраздзяленнем факультэта, прызначаным для арганізацыі і правядзення вучэбнай, метадычнай, навуковай і ідэалагічнай працы.
Асноўнымі задачамі кафедры з'яўляюцца:
правядзенне вучэбнай і метадычнай работы па адной або некалькіх роднасных вучэбных дысцыплінах;
правядзенне ідэалагічнай працы са слухачамі;
выкананне навуковых даследаванняў па профiлю кафедры;
падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі;
удасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы, ўкараненне новых формаў і метадаў навучання слухачоў;
павышэнне кваліфікацыі слухачоў па профілю кафедры.
![]() |
КАФЕДРА ДЗЯРЖАЎНАГА І ВАЕННАГА КІРАВАННЯ
Мінаў Аляксандр Віктаравіч Нарадзіўся 17 ліпеня 1966 года ў горадзе Мінску. |
Асноўныя задачы кафедры
![]() |
КАФЕДРА ВАЕННАЙ СТРАТЭГII
Палкоўнік запасу Разін Андрэй Якаўлевіч Начальнік кафедры ваеннай стратэгіі Нарадзіўся 16 сакавіка 1962 года ў горадзе Мазыры.
Ваенная адукацыя: 1983 год – Хмяльніцкае ВАКВ (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём); 1996 год – камандна-штабны факультэт УА «ВА РБ» (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём); 2007 год – Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (з дыпломам з адзнакай). З 1983 па 1993 год праходзіў службу на камандных пасадах. З 1996 года на штабной рабоце ў Галоўным (са снежня 2001 г. – Генеральным) штабе Узброеных Сіл на пасадах старшага афіцэра, намесніка начальніка аддзела – начальніка групы, намесніка начальніка аддзела, начальніка аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення. З кастрычніка 2009 года па сакавік 2012 года – начальнік 4-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. З 19 сакавіка 2012 г., пасля звальнення з ваеннай службы ў запас, працаваў у РУП «Белспецзнештэхніка». З 27 верасня 2016 г. назначаны на воінскую пасаду начальніка кафедры ваеннай стратэгіі (слухачоў) факультэта Генеральнага штаба ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «За бездакорную службу II ступені», «За бездакорную службу III ступені». У 2010 годзе ўзнагароджаны каштоўным падарункам ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе ўзнагароджаны каштоўным падарункам ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. |
Асноўныя задачы кафедры
![]() |
КАФЕДРА АПЕРАТЫЎНАГА МАЙСТЭРСТВА
Грышын Уладзімір Віктаравіч Начальнік кафедры аператыўнага майстэрства, палкоўнік Нарадзіўся 1 жніўня 1965 года ў г. Разань Расійскай Федэрацыі.
Ваенная адукацыя:
1986 г. – Разанскае ВПДКВ; 2000 г. – камандна-штабны факультэт установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»; 2007 г. – Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Службу праходзіў на пасадах: камандзіра ўзвода, афіцэра ПДС, старшага памочніка начальніка аператыўнага аддзялення адшбр, начальніка разведкі адшбр. З 2002 г. у ГАУ Генеральнага штаба Узброеных Сіл у пасадах: старшага афіцэра, начальніка напрамку, начальніка аддзела, начальніка ўпраўлення, 1-ага намесніка начальніка ГАУ. Пасля звальнення з радоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у красавіку 2016 г. назначаны начальнікам кафедры аператыўнага майстэрства факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл. |
Асноўныя задачы кафедры
![]() | Геральдычны знак факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл |
![]() | Нарукаўны знак ваеннаслужачага факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл |
![]() | Нагрудны знак прыналежнасці да факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл |