Аб факультэце

Ваенны факультэт БДАА
Гістарычная даведка

У мэтах задавальнення нарастальнай патрэбнасці прадпрыемстваў грамадзянскай авіяцыі ў падрыхтоўцы авіяцыйных спецыялістаў, загадам Міністра грамадзянскай авіяцыі СССР ад 9 жніўня 1974 г. № 154, было прынята рашэнне аб стварэнні з 1 кастрычніка 1974 года Мінскага авіяцыйнага тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВ ГА).

МАТВ ГА было створана на базе Мінскага педагагічнага вучылішча, перададзенага Міністэрству грамадзянскай авіяцыі ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў Беларускай ССР ад 22 ліпеня 1974 г. № 515р.

У адпаведнасці з загадамі Міністра грамадзянскай авіяцыі і Міністра абароны СССР ад 17 ліпеня 1975 года № 144 для курсантаў МАТВ ГА з 1975/1976 навучальнага года была ўведзена ваенная падрыхтоўка.

Для навучання курсантаў вучылішча па праграмах афіцэраў запасу загадам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР ад 5 жніўня 1975 года № 123 пры МАТВ ГА быў створаны ваенны цыкл.

17 кастрычніка 1975 г. загадам Міністра грамадзянскай авіяцыі СССР № 160 Мінскаму АТВ грамадзянскай авіяцыі быў выдадзены Чырвоны сцяг.

Падрыхтоўка курсантаў па праграмах афіцэраў запасу ажыццяўлялася па двух ваенна-ўліковых спецыяльнасцях:

  • ВУС — 461203 «Эксплуатацыя і рамонт прыборнага, вышыннага абсталявання і бартавых сродкаў рэгістрацыі палётных дадзеных самалётаў, верталётаў і авіяцыйных ракет»;
  • ВУС — 461300 «Эксплуатацыя і рамонт радыёэлектроннага абсталявання самалётаў, верталётаў і авіяцыйных ракет». У 1978 годзе Мінскае АТВ ГА зрабіла першы выпуск курсантаў ў колькасці 221 спецыяліста.

22 студзеня 1991 г. у мэтах падрыхтоўкі авіяцыйных спецыялістаў з павышанным узроўнем кваліфікацыі для абслугоўвання новай авіяцыйнай тэхнікі ў грамадзянскай авіяцыі на базе Мінскага авіяцыйна-тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі ствараецца Мінскі авіяцыйны тэхнічны каледж грамадзянскай авіяцыі (МАТК ГА)

З верасня 1992 года, адначасова з падрыхтоўкай ў каледжы спецыялістаў па эксплуатацыі паветраных суднаў і авіяцыйных рухавікоў, ваенны цыкл пачынае падрыхтоўку афіцэраў запасу па ваенна-ўліковай спецыяльнасці 461003 «Эксплуатацыя і рамонт самалётаў і авіяцыйных рухавікоў».

Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 274/247 ад 3 жніўня 1993 года і ў адпаведнасці са штатным раскладам ваенны цыкл быщ перащтвораны ў ваенную кафедру.

23 чэрвеня 1993 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 415 і загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1993 года на ваенную кафедру МАТК ГА ўскладзена падрыхтоўка афіцэраў запасу па шасці спецыяльнасцях: ВУС — 461002 «Бартавая эксплуатацыя верталётаў і авіяцыйных рухавікоў»; ВУС — 461003 «Эксплуатацыя і рамонт самалётаў і авіяцыйных рухавікоў»; ВУС — 461004 «Эксплуатацыя і рамонт верталётаў і авіяцыйных рухавікоў»; ВУС — 461100 «Эксплуатацыя і рамонт авіяцыйнага ўзбраення»; ВУС — 461203 «Эксплуатацыя і рамонт прыборнага, вышыннага абсталявання і бартавых сродкаў рэгістрацыі палётных дадзеных самалётаў, верталётаў і авіяцыйных ракет»; ВУС — 461300 «Эксплуатацыя і рамонт радыёэлектроннага абсталявання самалётаў, верталётаў і авіяцыйных ракет». 15 красавіка 1994 г. загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 106 Мінскі авіяцыйны тэхнічны каледж быў перайменаваны ў Мінскі дзяржаўны авіяцыйны каледж (МДАК).

Распараджэннем Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 1995 года № 358р Мінскі ДАК быў перададзены Дзяржаўнаму камітэту па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

У мэтах удасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, інтэграцыі яго з вышэйшай, развіцця сістэмы бесперапыннай адукацыі, арганізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях авіяэксплуатацыйнага профілю, у сувязі з адсутнасцю вышэйшай падрыхтоўкі ў Рэспубліцы Беларусь і наяўнасцю стабільнай патрэбнасці ў спецыялістах такога профілю для грамадзянскай авіяцыі краіны загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і Старшыні Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1995 года № 19/340 Мінскі дзяржаўны авіяцыйны каледж быў рэарганізаваны з 1 верасня 1995 года ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж (МДВЛТК).

9 красавіка 2001 г. загадам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь № 62 Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж быў перайменаваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж.

У адпаведнасці з лістом Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2002 года № 1/1381 і загадам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2002 года № 174 прафесарска-выкладчыцкі склад ваеннай кафедры ў снежні 2002 года прыступіў да ваеннай падрыхтоўкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца ў ВНУ Расійскай Федэрацыі па лётных спецыяльнасцях.

На падставе Дагавора аб арганізацыі навучання ў каледжы курсантаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2003 года Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам па авіяцыі Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня 2003 года была прынята пастанова № 36/6 «Аб арганізацыі падрыхтоўкі ваенных кадраў у Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы».

У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2006 года № 34/38 ў каледжы былі створаны курсы падрыхтоўкі па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях прапаршчыкаў. Першы выпуск адбыўся 16 студзеня 2007 года.

25 чэрвеня 2007 г., у адпаведнасці з Пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2007 года № 38/30 «Аб рэарганізацыі ваеннай кафедры ўстановы адукацыі „Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж у ваенны факультэт“», ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт (загад начальніка каледжа ад 25.06.2007 г. № 207 «Аб рэарганізацыі ваеннай кафедры ў ваенны факультэт»).


У 2011 годзе на ваенным факультэце створаны новыя навучальныя падраздзяленнi — кафедра беспілотных авіяцыйных комплексаў, навукова-даследчая лабараторыя для правядзення навуковых даследаванняў на больш якасным узроўні, вучэбная авіяцыйна- тэхнічная база для арганізацыі ўсіх відаў практычных заняткаў на авіяцыйнай тэхніцы і сродках наземнага забеспячэння палётаў.

У адпаведнасці з загадам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні віду ўстановы адукацыі і яго перайменаванні» ад 2014/12/23 г. № 455-ц, 2015/04/01 г. МАТВ ГА перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (БДАА). У перыяд з чэрвеня па ліпень 2015 г. БДАА паспяхова прайшла акрэдытацыю на адпаведнасць заяўленаму выгляду і па новых спецыяльнасцях, адкрытых на ваенным факультэце.