Аб факультэце

Ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Ваенны факультэт пачынаўся з ваеннай кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, створанай 4 лістапада 1926 года, згодна з загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета.

Першым кіраўніком ваеннай кафедры БДУ, прызначаным для правядзення ваеннага навучання пралетарскага студэнцтва быў палкоўнік Пятроў М.М.

У 1926-1931 гадах курс «Вышэйшая дапрызыўная ваенная падрыхтоўка студэнтаў» выкладаў камандзір 39 Мелякесска — Пугачоўскага кавалерыйскага палка, які пасля стаў чатыры разы Героям Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза Жукаў Г.К., які ў той час праходзіў службу ў Беларускай ваеннай акрузе.

Пачынаючы з 1936 года, асноўнай формай працы са студэнтамі на ваеннай кафедры былі практычныя заняткі ў спецыялізаваных аўдыторыях, ціры і ў полі.

У 1941 годзе, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, заняткі па ваеннай падрыхтоўцы былі спынены і аднавіліся ў 1943 годзе.

У пасляваенныя і наступныя гады ваенная кафедра працягвала рыхтаваць афіцэраў запасу з ліку студэнтаў па неабходных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

На ваеннай кафедры БДУ праходзілі службу Героі Савецкага Саюза:

палкоўнік Патрын А.Ф. — начальнік вучэбнай часці з 1952 па 1955 гг.

генерал-маёр Кірсанаў А.В. — начальнік спецкафедры з 1955 па 1960 гг., пасля з 1960 па 1974 г.г. — прарэктар БДУ.

На ваеннай кафедры і на ваенным факультэце БДУ служылі і служаць афіцэры, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак і былі ўзнагароджаны за свае ратныя справы ордэнамі і медалямі СССР, Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.

За час свайго існавання, да 2003 года, ваенная кафедра падрыхтавала тысячы афіцэраў запасу па 13 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

У 2003 годзе ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.