Аб факультэце

ваенны факультэт УА ГрДУ

Ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (далей ваенны факультэт УА ГрДУ) арганізаваны ў 2005 г.

Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку ваенных кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, органаў пагранічнай службы, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. На ваенным факультэце УА ГрДУ ажыццяўляецца навучанне:

  • кадравых афіцэраў па спецыяльнасцях «фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых» і «тылавое забеспячэнне войскаў» (спецыялізацыі: «рэчавае забеспячэнне», «харчовае забеспячэнне»). Тэрмін навучання складае 4 гады. Па заканчэнні навучання выпускнікам выдаецца дыплом устаноўленага ўзору з кваліфікацыяй «Спецыяліст па кіраванні. Інструктар-метадыст па фізічнай падрыхтоўцы» і «Спецыяліст па кіраванні» адпаведна, прысвойваецца воiнскае званне «лейтэнант»;
  • студэнтаў па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў (першы ўзровень падрыхтоўкі) па 7-мі спецыяльнасцях: «камандзір аддзялення (мотастралковага)», «камандзір аддзялення пераносных зенітных ракетных комплексаў», «камандзір аддзялення (тактычнай выведкі)», "камандзір машыны (процітанкавых ракетных комплексаў)","камандзір аддзялення (інжынерна-сапёрнага)", "камандзір аддзялення па рамонце электраабсталявання аўтамабільнай тэхнікі","камандзір аддзялення дыягнастычных і рэгламентных работ аўтамабільнай тэхнікі«. Тэрмін навучання складае 1 год;
  • студэнтаў па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу (другі ўзровень падрыхтоўкі) па 7-мі спецыяльнасцях: «баявое прымяненне мотастралковых падраздзяленняў на баявых машынах пяхоты», «баявое прымяненне падраздзяленняў, узброеных ПЗРК блізкага дзеяння», «баявое прымяненне наземных падраздзяленняў вайсковай разведкі», «арганізацыя аб’яднанага забеспячэння ў наземных войсках і авіяцыі», «маральна-псіхалагічнае забеспячэнне баявой і паўсядзённай дзейнасці войскаў», «баявое прымяненне наземных падраздзяленняў, часцей і злучэнняў, супрацьтанкавай артылерыі», «афіцэр па культурна-забаўляльнай рабоце — начальнік клуба». Тэрмін навучання складае 1 год.

Курсанты на ваенным факультэце УА ГрДУ навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, выплата грашовага забеспячэння).

Тэрмін службы ва Узброеных Сілах, а таксама ў іншых сілавых структурах і ведамствах Рэспублікі Беларусь лічыцца з моманту залічэння курсанта ва ўніверсітэт. Курсанты першага курса пасля праходжання агульнавайсковай падрыхтоўкі прымаюць Ваенную прысягу, становячыся паўнапраўнымі абаронцамі Айчыны. Курсанты 1-га і 2-га курса пражываюць у казарме, а 3-га, 4-га — у інтэрнаце. Два разы на год (зімой, летам) курсантам прадастаўляецца канікулярны адпачынак працягласцю 14 і 30 сутак адпаведна. Прызначэннем выпускнікоў ваеннага факультэта з’яўляецца служба па кантракце ва Узброеных Сілах, а таксама ў іншых сілавых структурах і ведамствах Рэспублікі Беларусь на афіцэрскіх пасадах.

Навучальныя праграмы курсантаў акрамя агульнавайсковай і ваенна-спецыяльных дысцыплін прадугледжваюць вывучэнне спецыяльных і агульнапрафесійных дысцыплін. З гэтай мэтай базавым факультэтам для курсантаў спецыяльнасці «тылавое забеспячэнне войскаў» вызначаны факультэт эканомікі і кіравання, а для курсантаў спецыяльнасці «фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых» — факультэт фізічнай культуры.

Ваенны факультэт УА ГрДУ укамплектаваны прафесарска-выкладчыцкім складам, які мае вялікі практычны вопыт падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў.

Факультэт мае ўласную сучасную вучэбна-матэрыяльную базу, у тым ліку два навучальных корпуса, неабходнае ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку, спецыялізаваныя і камп’ютарныя класы, лекцыйныя аўдыторыі, метадычны кабінет і бібліятэку, малы палігон, які ўключае ў сябе малое тактычнае поле, малы танкадром, стралковы гарадок, інжынерны гарадок, гарадок РХБА. Акрамя таго, інтэнсіўна выкарыстоўваецца палігон 6 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

Таксама, для правядзення заняткаў актыўна выкарыстоўваецца вучэбна-матэрыяльная база Гродзенскага тэрытарыяльнага цэнтра падрыхтоўкі ваеннаслужачых, рэзервістаў, ваеннаабавязаных, малодшых камандзіраў, спецыялістаў і афіцэраў запасу. Абсталяванне навучальных карпусоў факультэта адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Маецца магчымасць выхаду ў Інтэрнэт з любога кабінета і пакояў інтэрната. Будынкі аснашчаны лічбавай АТС, адзінай камп’ютэрнай сеткай, рознымі вучэбна-трэніравальнымі і трэнажорнымі сродкамі, маецца спартыўная трэнажорная зала, пакой вольнага часу і інфармацыі.

Вучэбна-матэрыяльная база дазваляе на высокім узроўні праводзіць тэарэтычныя і практычныя заняткі.