Аб факультэце

Ваенны факультэт БНТУ

Гісторыя стварэння ваенна-тэхнічнага факультэта ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (ваеннай кафедры) напісана на аснове гісторыі Беларускага політэхнічнага інстытута, па матэрыялах архіва і са слоў ветэранаў.

У 1933 годзе на базе Мінскіх галіновых: хіміка-тэхналагічнага, будаўнічага, энергетычнага, тарфянога, харчовай і Гарэцкага водна-меліярацыйнага інстытутаў быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут. Кафедра ваеннай і фізічнай падрыхтоўкі была сфарміравана на базе ваеннай кафедры мінскага будаўнічага інстытута, які ў 1933 годзе ўліўся ў склад БПІ. На чале з першым начальнікам ваеннай кафедры камбрыгам Трусевичем М.В., з кас 1934 г. пачалося яе імклівае развіццё. У той час на кафедры працавала ўсяго 11 чалавек, з іх: 8 афіцэраў, 2 выкладчыка па фізічнай падрыхтоўцы і адзін лабарант. Кафедра ваеннай і фізічнай падрыхтоўкі БПІ рыхтавала са студэнтаў старэйшых курсаў афіцэраў запасу інжынерна-тэхнічных службаў — для падраздзяленняў і часцей танкавых, інжынерных і хімічных войскаў РСЧА. Тэрмін навучання складаў адзін год. На ўзбраенні кафедры было 2 сярэдніх танка, 2 бронемашыны, інжынерныя машыны, стралковая зброя, хімічная маёмасць і камплекты прэпаратаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны БПІ не функцыянаваў. Да фашысцкай акупацыі інстытут не паспеў перадыслацыравацца ў цэнтральныя раёны Савецкага Саюза. Фашысты ўсе вучэбныя і жылыя карпусы спалілі, а лабараторнае абсталяванне, бібліятэчны фонд і архіўную дакументацыю вывезлі ў Германію. На сённяшні дзень пошукі архіва ваеннай кафедры не далі станоўчых вынікаў. У сувязі з гэтым дакладную дату яе стварэння ўсталяваць не ўяўляецца магчымым.

Афіцэры кафедры, прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты і студэнты БПІ былі мабілізаваны і ўступілі ў шэрагі дзеючай арміі, сышлі ў партызанскія атрады і мінскае падполле. За паспяховыя баявыя дзеянні супраць нямецка-фашысцкіх войскаў у гады вайны 250 чалавек былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а студэнту Малышаву Ф.А. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Камандзір групы падрыўнікоў 125-й партызанскай брыгады Ф.А.Малышаў удзельнічаў у правядзенні шэрагу баявых аперацый. Ім было знішчана 19 варожых эшалонаў з ваеннымі грузамі і жывой сілай. З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны выкладчыкі і студэнты, якія знаходзіліся ў Савецкай Арміі, вярталіся ў інстытут на працу і вучобу. Вучэбныя заняткі ў інстытуце пачаліся 1 сакавіка 1945 года.

Вучоба на ваеннай кафедры аднавілася з лютага 1945 года. Начальнікам кафедры быў прызначаны палкоўнік Жыганаў Іван Васільевіч. Усяго на кафедры было 7 афіцэраў. Профіль падрыхтоўкі — камандзір узвода і камандзір аддзялення сапёрных падраздзяленняў і часцей.

З 1961 па 1969 гады на ваеннай кафедры было 8 цыклаў (агульнавайсковы; тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі; машын інжынернага ўзбраення; міннаўзрыўных загараджальнікаў; ваенных дарог, мастоў і фартыфікацый; рухавікоў і базы МИВ і аўтамабільнай падрыхтоўкі; рамонту і эксплуатацыі інжынерных машын; грамадзянскай абароны).

У 70-я гады на кафедры было 9 цыклаў (тактычнай падрыхтоўкі; агнявой падрыхтоўкі; агульнавайсковай падрыхтоўкі; матэрыяльнай часткі танкаў; тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі інжынераў; інжынерных машын, эксплуатацыі і рамонту; ваенных дарог, мастоў і фартыфікацый; падрыўной справы і інжынерных загараджальнікаў; цыкл электратэхнічных сродкаў).

З 1974 года кафедра займае вядучае месца сярод ваенных кафедраў ВНУ рэспублікі, штогадовы выпуск складаў больш за 1500 афіцэраў запасу.

З моманту ўтварэння ваеннай кафедры, а з 2003 года ваенна-тэхнічным факультэтам кіравалі: палкоўнік Руй М.А. ( з 1948 па 1953 г.), генерал-маёр Камароў М.П. (з 1953 па 1961 г.), Кірушчанка І.Т. (з 1961 па 1969 г.), палкоўнік Мазжухін І.А. (з 1969 па 1973 г.), палкоўнік Сядых А.В. (з 1973 па 1988 г.), палкоўнік Дронаў У.А. (з 1988 па 1993 г.), палкоўнік Пастухоў У.М. (з 1993 па 2007 г.), палкоўнік Чапля А.І. (з 2007 па 2008 г.), палкоўнік Шмуляеў М.Г. (з 2008 па 2010 г.), палкоўнік Селівончык М.М. (з 2010 г. па сённяшні дзень).

У сувязі з распадам Савецкага Саюза, утварэннем і рэфарміраваннем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, для ваенная кафедры БДПА было характэрна скарачэнне колькасці выкладчыцкага і вучэбна-дапаможнага персаналу, а таксама колькасці студэнтаў, якія прыцягваюцца да ваеннай падрыхтоўкі. Навучэнне на кафедры ажыццяўлялася па спецыяльнасцях: арганізацыя эксплуатацыі і рамонту бранятанкавай тэхнікі; арганізацыя эксплуатацыі і рамонту аўтамабільнай тэхнікі; арганізацыя эксплуатацыі і рамонту інжынернай тэхнікі і ўзбраення.

У 1992 годзе на ваеннай кафедры пачалі падрыхтоўку афіцэраў запасу па спецыяльнасці «Камандзіры ўзводаў інжынерна-сапёрных, інжынерна-дарожных падраздзяленняў і часцей», а з 1997 года — «Фінансы і ваенная эканоміка».

Вырашэнню многіх праблем вну і ваеннай кафедры спрыяла сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў БДПА 30 снежня 1994 года з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам.

У ходзе рэфарміравання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2003 г. № 775 «Аб ваеных факультэтах ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь» і Міністэрства адукацыі ад 7 жніўня 2003 г. «Аб ваенных факультэтах устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь» ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенна-тэхнічны факультэт.

У адпаведнасці з загадам начальніка ваенна-тэхнічнага факультэта ад 9 лютага 2006 года № 15 «Аб устанаўленні гадавога свята — Дня ўтварэня ваенна-тэхнічнага факультэта ў БНТУ» і на падстанове рашэння Савета факультэта ад 3 лютага 2006 года, пратакол № 2, Днём утварэння факультэта лічыцца 11 чэрвеня 2003 года.

На сённяшні дзень ваенна-тэхнічны факультэт рыхтуе кадры для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях:

  • эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве ( спецыялізацыя — фінансавае забеспячэнне баявой і гаспадарчай дзейнасці войскаў) з кваліфікацыяй эканаміст-менеджэр;
  • пад’ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне (напрамак — кіраванне падраздзяленнямі інжынерных войскаў) з кваліфікацыяй інжынер, спецыяліст па кіраванні;
  • мнагамэтавыя гусенічныя і колавыя машыны ( напрамак — эксплуатацыя і рамонт бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі), з кваліфікацыяй інжынер-механік, спецыяліст па кіраванні;
  • тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (напрамак — ваенная аўтамабільная тэхніка), з кваліфікацыяй інжынер-механік, спецыяліст па кіраванні;
  • прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (тэхнічная эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў), з прысваеннем кваліфікацыі — інжынер-будаўнік;

Па ўсіх спецыяльнасцях працягласць навучання складае 5 гадоў. Па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрымемтсве» — 4,5 гады.

Першы набор курсантаў быў ажыццяўлён у 2003 годзе. Месца пражывання курсантаў вызначана ў інтэрнаце БНТУ гасцінічнага тыпу, у пакоях па 3-4 чалавека. У месцах пражывання абсталяваны: пакоі вольнага часу і інфармавання, бытавыя, спартыўныя, сушыльныя, душавыя, Кухонна-сталовы і іншыя неабходныя для жыццядзейнасці памяшканні.

Арганізацыя харчавання ажыццяўляецца ў студэнцкай сталовай на спецыяльна адведзенай паточнай лініі, па нормах для курсантаў вышэйшых ваенных навучальных устаноў, у адпаведнасці з кіруючымі дакументамі вышэйстаячых органаў упраўлення.

З курсантамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», праводзіцца падрыхтоўка па кіраванню транспартнымі сродкамі катэгорый «В», «С» за наступнай здачай экзаменаў у ДАІ. Курсанты іншых спецыяльнасцяў праходзяць падрыхтоўку вадзіцеляў для кіравання транспартнымі сродкамі.

На факультэце былі створаны і паспяова працуюць грамадскія фарміраванні: савет факультэта, афіцэрскі сход, рада афіцэрскага сходу, першасная арганізацыя ГА «БРСМ».

Асабісты склад факультэта прымае актыўны ўдзел у грамадскай, культурна- вольным, і спартыўным жыцці горада, раёна і ўніверсітэта.

Камандаванне, прафесарска-выкладчыцкі склад праводзіць вялікую грамадзянска-патрыятычную работу са школьнікамі г. Мінска.

Акрамя падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на факультэце навучаюцца студэнты па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу па сямі ваенна-ўліковых спецыяльнасцях (ВУС), па праграмах малодшых камандзіраў (спецыялістаў) па сямі ВУС.

Для якаснай арганізацыі і правядзення вучэбна-выхаваўчага працэсу на факультэце маюцца: бібліятэка, 7 камп’ютэрных класаў, мультымедыйнае абсталяванне, навучальныя і тэсціруючыя праграмы па ўсіх дысцыплінах, а таксама багаты навуковы патэнцыял і сучасная вучэбна-лабараторная база ўніверсітэта.