Важныя даты ў гісторыі навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл

«А особливо надлежит генерально оную землю знать, в которой свое и неприятельское войско обретается, какие реки, проходы, дефиле, горы, леса и болота находятся... Когда определится, чтоб войску маршировать и в ином каком месте стать, которое место не весьма ему знакомо, или от неприятеля опасное, тогда осматривает он за день с добрым эскортом кавалерии таковое место, какое положение имеет и какими надежными путями войско туда маршировать может; еже все оный через своих подчиненных офицеров ландкартою нарисовать и изобразить должен; а по возвращении своем доносить, что при этом внимать надлежит дабы генералитетство наперед не токмо положение места знать, но и меры свои по тому воспринять могло»

(Петр I «Устав воинский»)

I перыяд

1711 г. – увядзенне ў штаты агульнавайсковых штабоў пасад афіцэраў–кватэрмайстараў, у абавязкі якіх уваходзіла забеспячэнне войскаў звесткамі аб мясцовасці.

1716 г. – «Уставом воинским» Пятра I былі вызначаны абавязкі генерал–кватэрмайстара.

1763 г. – пры Генеральным Штабе былі створаны групы афіцэраў–з'ёмшчыкаў.

1797 г. – створана Дэпо карт.

 

II перыяд

1812 г. – Дэпо карт перайменавана ў Ваенна–тапаграфічнае дэпо

1822 г. – пры Галоўным Штабе быў створаны Корпус тапографаў. 22 кастрычніка было створана Вучылішча тапографаў.

1854 г. – пры Мікалаеўскай Акадэміі Генеральнага штаба было адкрыта геадэзічнае аддзяленне.

1877 г. – Корпус тапографаў быў перайменаваны ў Корпус ваенных тапографаў.

 

III перыяд

1918 г. – Корпус ваенных тапографаў быў перайменаваны ў Корпус ваенных тапографаў РСЧА.

1919 г. – геадэзічнае аддзяленне Акадэміі ГШ было перададзена ў склад ВІА.

1921 г. – геадэзічнае аддзяленне ВІА было пераўтворана ў геадэзічны факультэт.

1923 г. – Назва «Корпус ваенных тапографаў» была заменена на «Ваенна–тапаграфічная служба" (ВТС). Пры Штабе РСЧА быў утвораны Ваенна–тапаграфічны аддзел.

1935 г. – Штаб РСЧА быў рэарганізаваны ў Генеральны штаб. ВТА стаў аддзелам ГШ.

1941 г. – аддзел ГШ быў перайменаваны ў Ваенна–тапаграфічнае ўпраўленне ГШ (ВТУ ГШ).

 

IV перыяд

1992 г. – на базе тапаграфічнай службы ЧБВА была створана тапаграфічная служба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

2001 г. – тапаграфічная служба Галоўнага штаба Узброеных Сіл была перафарміравана ва ўпраўленне топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі Генеральнага штаба, а тапаграфічная служба Узброеных Сіл – у службу топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі Узброеных Сіл.

2004 г. – упраўленне топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл было перайменавана ў навігацыйна–тапаграфічнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл, а служба топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі Узброеных Сіл – у навігацыйна–тапаграфічную службу Узброеных Сіл.

2014 г. — загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 2014 года № 211 устаноўлена дата гадавога свята навігацыйна–тапаграфічнай службы Узброеных Сіл — 8 мая.