Навігацыйна-тапаграфічнае ўпраўленне з'яўляецца:
структурным падраздзяленнем Генеральнага штаба Узброеных Сіл і прызначана для арганізацыі топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння Узброеных Сіл;
органам Узброеных Сіл, які забяспечвае іх сродкамі топагеадэзічнага забеспячэння і навігацыі, топагеадэзічнай інфармацыяй і навігацыйна-часовымі дадзенымі.
Асноўнымі задачамі навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення з'яўляюцца:
ажыццяўленне кіравання топагеадэзічным і навігацыйным забеспячэннем і навігацыйна-тапаграфічнай службай Узброеных Сіл.
Арганізацыя:
своечасовай падрыхтоўкі аперацыйных напрамкаў у топагеадэзічным і навігацыйным дачыненні;
фарміравання, захоўвання і прымянення топагеадэзічных і навігацыйных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца ў інтарэсах абароны дзяржавы;
абароны дзяржаўных сакрэтаў і інфармацыйных рэсурсаў, скрытага ўпраўлення падпарадкаванымі воінскімі часцямі, процідзеяння замежным тэхнiчным разведкам, іх забеспячэнне і кантроль ва ўласнай дзейнасці і ў падпарадкаваных воінскіх часцях.
Падтрыманне баяздольнасці, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення і падпарадкаваных воінскіх часцей, арганізацыя і ажыццяўленне бесперапыннага кіравання імі, ажыццяўленне кантролю за іх станам.
Распрацоўка праектаў канцэптуальных дакументаў і планаў іх рэалізацыі па пытаннях будаўніцтва і развіцця службы, топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, а таксама нарматыўных прававых і тэхнічных нарматыўных прававых актаў Міністэрства абароны, іншых службовых дакументаў па пытаннях топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння.
Планаванне, арганізацыя і ажыццяўленне мерапрыемстваў падрыхтоўкі службы, метадычнае кіраўніцтва тапаграфічнай падрыхтоўкай войскаў.
Развіццё тэорыі топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння аперацый, распрацоўка новых форм і спосабаў прымянення навігацыйна-тапаграфічных воінскіх часцей і падраздзяленняў.
Вызначэнне патрэбнасці і арганізацыя своечасовага забеспячэння Узброеных Сіл сродкамі топагеадэзічнай інфармацыі, топагеадэзічнага забеспячэння і навігацыі.
Удзел:
у стратэгічным планаванні па пытаннях топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння абароны дзяржавы, сумеснага прымянення Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, у тым ліку вылучаных у склад рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (далей – рэгіянальная групіроўка), іх баявой гатоўнасці, аператыўнай падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і баявой падрыхтоўкі злучэнняў і воінскіх часцей;
у арганізацыі ўзаемадзеяння і каардынацыі дзейнасці структурных элементаў ваеннай арганiзацыi дзяржавы па пытаннях топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння абароны і ваеннай бяспекі дзяржавы;
у планаванні мабілізацыйнай падрыхтоўкі эканомікі Рэспублікі Беларусь па пытаннях топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння абароны і ваеннай бяспекі дзяржавы, ажыццяўленні кантролю за выкананнем арганізацыямі Рэспублікі Беларусь мабiлiзацыйных заданняў;
у вывучэнні, падборы, падрыхтоўцы, назапашванні і расстаноўцы ваенных кадраў па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл;
у межах сваёй кампетэнцыі ў міжнародным ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з узброенымі сіламі іншых дзяржаў па пытаннях ваеннай тапаграфіі, геадэзіі, картаграфіі і навігацыі.