Уступныя лекцыі праведзены на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл
Для слухачоў і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь правялі лекцыі Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал — лейтэнант Аляксандр Вальфовіч і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Вадзім Лукашэвіч.
Яны павіншавалі слухачоў і прафесарска-выкладчыцкі склад з Днём ведаў, афіцэраў-першакурснікаў — з паспяховым залічэннем, пажадалі ўсім поспехаў у вучобе.
Генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч прачытаў лекцыю на тэму «Асновы ваеннага будаўніцтва дзяржавы». Палкоўнік Вадзім Лукашэвіч выступіў з лекцыяй «Iдэалагічная праца ва Узброеных Сілах».
Вікторыя Вайцяшонак, «Ваяр», фота Паліны Дзегцяровай