Міністр абароны ў Дзень ведаў правёў урок міру для курсантаў ваеннага факультэта ў Гродне
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у Дзень ведаў правёў урок міру для курсантаў ваеннага факультэта ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін расказаў ваеннаслужачым пра асаблівасці ваенна-палітычнага становішча ў свеце і Усходне-Еўрапейскім рэгіёне і акцэнтаваў увагу на прафесійнай падрыхтоўцы будучых афіцэраў у няпростых умовах:
«Спецыяльнасці, якім навучаюць на факультэце, сёння ў асаблівым прыярытэце. Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых — адна з найважнейшых складнікаў гатоўнасці асабовага складу выконваць задачы па прызначэнні.
Менавіта таму на выпускнікоў факультэта, якія навучаюцца па прафілізацыі «Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых», кладзецца асаблівая адказнасць. Пра гэта казаў і наш Галоўнакамандуючы па выніках праверкі Узброеных Сіл. Не менш значным з’яўляецца і падрыхтоўка спецыялістаў тылавога забеспячэння. Няма Перамогі без надзейнага тылу.
Істотны ўплыў на забеспячэнне ваеннай бяспекі краіны аказвае і падрыхтоўка афіцэраў запасу. Ад іх прафесійных навыкаў шмат у чым залежыць абараназдольнасць дзяржавы. Факультэт паспяхова спраўляецца з задачамі падрыхтоўкі афіцэраў запасу па цэлым шэрагу спецыяльнасцяў. Адкрываючы новы навучальны год, я хачу падзякаваць кіраўніцтву факультэта, прафесарска-выкладчыцкаму складу за добрасумленную працу і пажадаць далейшых поспехаў у падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў».
Асобна Міністр абароны Беларусі расказаў аб мерах, накіраваных на падтрымку ваеннаслужачых з боку дзяржавы:
«У мэтах забеспячэння сацыяльна-прававых гарантый для ваеннаслужачых у галіне жыллёвых адносін у 2023 годзе быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2023 г. № 37 «Аб арэндным жыллё для ваеннаслужачых». У цяперашні час забеспячэнне ваеннаслужачых жылымі памяшканнямі ажыццяўляецца па наступных напрамках: забеспячэнне арэндным жыллём і жылымі памяшканнямі ў інтэрнатах, будаўніцтва прыватнага жылля з дзяржаўнай падтрымкай, перадача арэнднага жылля ва ўласнасць.
На гэты момант ва Узброеных Сілах у розных стадыях будаўніцтва і фарміравання знаходзяцца 9 жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў Міністэрства абароны на 1 107 кватэр і 3 гарадскіх жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператыва, у якіх Мінабароны выдзелена 65 кватэр.
Значная ўвага з боку дзяржавы удзяляецца ўдасканаленні сістэмы грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, пенсійнага забеспячэння, павышэнню ўзроўню страхавых выплат па абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню іх жыцця і здароўя.
Укаранёны штомесячныя надбаўкі за выдатную фізічную падрыхтоўку, а маладыя лейтэнанты зараз могуць разлічваць на важкую матэрыяльную падтрымку пры ўладкаванні побыту».
Старшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Арцёма Берасценя