Намеснік Міністра абароны Беларусі наведаў палігон, дзе праходзіць баявое зладжванне падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да ўдзелу ў КШУ
Намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Навуменка наведаў палігон, дзе праходзіць баявое зладжванне падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да ўдзелу ў камандна-штабным вучэнні, паназіраў за ходам заняткаў і пагаварыў з асабовым складам.
Генерал-маёр Аляксандр Навуменка:
«Будучае камандна-штабное вучэнне з’яўляецца завяршальным этапам падрыхтоўкі механізаванай брыгады ў першым паўгоддзі.
Аснову тактычных дзеянняў у складзе брыгады складае адпрацоўка пытанняў барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Асаблівая ўвага надаецца пытанням выканання задач ва ўмовах радыёэлектроннай барацьбы і барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
У ходзе падрыхтоўкі да вучэння рэалізуецца сістэма папераджальнай падрыхтоўкі афіцэрскага складу, а таксама працягваецца падрыхтоўка асабовага складу, які прызываецца з запасу. Усе мерапрыемствы праводзяцца арганізавана, асабовы склад гарманічна ўліўся ў падрыхтоўку асабовага складу брыгады.
Падрыхтоўка ваеннаабавязаных і асабовага складу, які праходзіць тэрміновую ваенную службу, цяпер перабудавана з улікам падрыхтоўкі да сучасных рэалій ваенных канфліктаў.
Гэта датычыцца і вопыту барацьбы з бранятанкавай тэхнікай і выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў. А таксама фізічнай, агнявой, інжынернай і ваенна-медыцынскай падрыхтовак. Увесь арсенал ведаў і вопыту, які атрыманы намі, рэалізаваны ў вучэбна-матэрыяльнай базе і ў поўнай меры выкарыстоўваецца цяпер для падрыхтоўкі як асабовага складу тэрміновай службы, так і ваеннаабавязаных».
***
З асабовым складам, якія прыцягваюцца да ўдзелу ў КШУ, праводзяцца заняткі па тактычнай, медыцынскай, агнявой падрыхтоўцы і парадку процідзеяння беспілотнікам, а таксама абкатка танкам.
Напярэдадні ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу для ўдзелу ў камандна-штабным вучэнні, прынялі Ваенную прысягу.
Начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл генерал-маёр Уладзімір Белы:
«Мы імкнемся скараціць тэрміны гатоўнасці воінскіх часцей, перш за ўсё, — тэрміны правядзення баявога зладжвання. Мы ўвялі ў практыку і ўжо не першы год адпрацоўваем такую форму, як правядзенне комплексных заняткаў. Яны дазваляюць нам скарачаць агульную колькасць гадзін, праводзіць заняткі дынамічна і максімальна раскрываць пытанні аднаўлення навыкаў ваеннаслужачых. І ў далейшым пераходзіць да зладжвання падраздзяленняў.
Асноўны акцэнт робім на зладжванне першасных падраздзяленняў: экіпажаў, аддзяленняў, — тых, якія здольны аўтаномна выконваць баявыя задачы. Улічваючы вопыт сучасных узброеных канфліктаў, у гэтыя заняткі мы ўводзім прыёмы процідзеяння беспілотным лятальным апаратам. Таксама немалаважнае значэнне маюць пытанні псіхалагічнай гатоўнасці. Яны адпрацоўваюцца як у супрацьдзеянні браняванай тэхніцы праціўніка, так і ва ўмовах дынамічнай абстаноўкі з рознымі эфектамі ўздзеяння: гукавымі і светлавымі, стварэннем складаных умоў. Гэта дае свой вынік.
Падкрэслю, што падрыхтоўка носіць планавы характар. Многія мэты, якія мы паставілі, носяць даследчы характар. На камандна-штабным вучэнні мы прынцыпова адышлі ад дзеючых агульнавайсковых палігонаў. Шырока задзейнічаны ўчасткі мясцовасці. У тым ліку на гэтых участках мясцовасці мы плануем праводзіць этапы баявой стральбы.
Войскі шырока ўвялі ў практыку пытанні размяшчэння на незнаёмых участках, у тым ліку з выкарыстаннем заглыбленых збудаванняў. Камбінаванае перамяшчэнне з выкарыстаннем велікагрузных прычэпаў, чыгуначнага транспарту, сваім ходам. Гэта павінна стаць адным з элементаў камандна-штабнога вучэння. Гэтыя пытанні адназначна будуць узятыя на асаблівы кантроль».
Капітан Канстанцін Бяляўскі, «Ваяр», фота аўтара