Беларусь і Алжыр абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы
B Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны адбылася сустрэча з аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі палкоўнікам Самірам Буалегам з нагоды акрэдытацыі апошняга ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве).
У ходзе сустрэчы таксама адбыўся абмен думкамі па рэгіянальных і глабальных праблемах міжнароднай бяспекі.
Па выніках абмеркавання стану і перспектыў узаемадзеяння паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін бакі ўзгаднілі далейшыя крокі па ўмацаванні ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Алжыра.
Фота Уладзіміра Блінова
Чытайце таксама: