Аб'яднанай сістэме супрацьпаветранай абароны СНД - 18 гадоў
10 лютага спаўняецца чарговая гадавіна заснавання аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Сёння ад Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у склад АС СПА СНД уваходзяць 8 злучэнняў і воінскіх часцей зенітных ракетных войскаў, 3 - авіяцыі, 2 - радыётэхнічных войскі. Да сумеснага баявога дзяжурства штосутачна прыцягваюцца 15 пунктаў кіравання рознага класа, зенітная ракетная брыгада і зенітны ракетны полк, тры авіяцыйныя базы, 18 падрадзяленняў са складу радыётэхнічных брыгад. Са складу авіяцыі для нясення сумеснага баявога дзяжурства па СПА назначаюцца экіпажы знішчальнай і штурмавой авіяцыі, экіпажы баявых верталётаў. Штодня на баявое дзяжурства па СПА заступаюць каля 600 ваеннаслужачых.
Асабовы склад, які задзейнічаны на баявым дзяжурстве, штодня суправаджае каля 1100-1300 паветраных судоў. Большасць з іх з'яўляюцца транзітнымі і ўяўляюць як дзяржаўныя, так і прыватныя авіякампаніі розных краін свету.
Аб'яднаная сістэма супрацьпаветранай абароны СНД была створана 10 лютага 1995 года, калі кіраўнікамі Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана і Украіны было падпісана адпаведнае Пагадненне. З яго падпісаннем быў пачаты працэс інтэграцыі і фарміравання цесных саюзніцкіх адносін у ваеннай галіне, якія складваюцца паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а ўзаемадзеянне ў галіне СПА стала адным з найважнейшых напрамкаў супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.
Лагічным крокам інтэграцыі ў рамках аб'яднанай сістэмы СПА стала арганізацыя сумеснага баявога дзяжурства па СПА з мэтай аховы знешніх межаў дзяржаў-удзельніц СНД.
Арганізацыя сумеснага баявога дзяжурства па СПА з Расійскай Федэрацыяй дазволіла прыкметна пашырыць аб'ём і якасць радыёлакацыйнай інфармацыі аб паветранай абстаноўцы на заходнім стратэгічным напрамку, кантролю за выкананнем парадку выкарыстання паветранай прасторы, выканання іншых задач, што ўскладаюцца на дзяжурныя сілы.
Якаснаму рашэнню задач баявога дзяжурства спрыяе і ўдзел у камандна-штабных трэніроўках з органамі кіравання і дзяжурнымі сіламі па супрацьпаветранай абароне АС СПА дзяржаў-удзельніц СНД, якія праводзяцца пачынаючы з 1995 г., з рэальным абазначэннем паветранага становішча. Да трэніровак прыцягваюцца дзяжурныя баявыя разлікі, пункты кіравання, узбраенне і тэхніка, якія нясуць баявое дзяжурства па СПА, актыўна задзейнічаецца авіяцыя. На сённяшні момант ужо праведзена 14 такіх трэніровак.
У ходзе трэніровак найбольш актыўна прымяняецца авіяцыя. Яна выконвае і задачы подыгрыша тактычнага становішча, і перахоп паветраных цэляў. Выконваюцца пералёты авіяцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з пасадкай на аэрадромах, якія ўзаемадзейнічаюць. Для нарошчвання радыёлакацыйнага поля ў апошнія гады стаў прымяняцца расійскі авіяцыйны комплекс радыёлакацыйнага дазору і навядзення А-50.
З 1996 года было арганізавана правядзенне тактычных вучэнняў з баявой стральбой злучэнняў і часцей Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь на расійскіх палігонах.
Вынікі баявых стрэльбаў і высокі ўзровень падрыхтоўкі баявых разлікаў стварылі перадумовы для далейшага развіцця форм супрацоўніцтва ў рамках аб'яднанай сістэмы СПА.
Канкрэтны выраз гэта развіццё атрымала ў ходзе вучэнняў "Баявая садружнасць-98", калі прайшлі сумесныя тактычныя вучэнні з баявымі стрэльбамі часцей і падраздзяленняў Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь, Сіл паветранай абароны Рэспублікі Казахстан, Войскаў СПА Рэспублікі Кыргызстан і Ваенна-Паветраных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Усяго за час правядзення сумесных вучэнняў "Баявая садружнасць" з 1998 года ў іх узялі ўдзел больш за 90 зенітных ракетных дывізіёнаў розных тыпаў і мадыфікацый ЗРК, 75 экіпажаў знішчальнай, штурмавой і бамбавальнай авіяцыі.
Практыку баявых стрэльбаў атрымалі больш за чатыры тысячы ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 100 курсантаў установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь". Пачынаючы з 2008 г., баявыя разлікі, якія сфармаваны з курсантаў факультэта СПА спецыялізацый ЗРВ і РТВ, выконваюць з высокай якасцю баявыя пускі ракет на палігоне "Ашулук".
У жніўні 2013 года ў Астраханскай вобласці запланавана правядзенне сумесных вучэнняў з баявой стральбой "Баявая садружнасць-2013". Падобныя вучэнні з'яўляюцца найвышэйшай формай сумеснай падрыхтоўкі войскаў АС СПА СНД.
У красавіку гэтага года адбудзецца чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага Камітэта па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры Савеце міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У ходзе пасяджэння плануецца выпрацаваць больш эфектыўныя шляхі ўдасканалення ўзаемадзеяння па многіх пытаннях далейшага развіцця і функцыянавання АС СПА дзяржаў-удзельніц СНД.
Аб'яднаная сістэма СПА Садружнасці з'яўляецца важным складальнікам Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які знайшоў сваё практычнае ўвасабленне і які мае рэальныя і доўгачасовыя перспектывы.