Дзень службы гаручага і змазачных матэрыялаў

17 лютага ўпраўленне гаручага і змазачных матэрыялаў адзначыць Дзень службы гаручага і змазачных матэрыялаў тылу Узброеных Сіл.
Самастойны цэнтральны орган Службы - Упраўленне забеспячэння гаручым РККА было створана Пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 257-44 с 13 лютага 1936 года і абвешчана загадам Народнага Камісара Абароны № 024 ад 17 лютага 1936 года.
Дзень службы быў устаноўлены загадам Міністра абароны з улікам заслуг асабовага складу службы гаручага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама эфектыўнай дзейнасці па забеспячэнню баявой падрыхтоўкі войскаў у цяперашні час.
Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца арганізацыя ва Узброеных Сілах захоўвання, назапашвання і асвяжэння запасаў кампанентаў ракетнага паліва (КРП), гаручага і змазачных матэрыялаў (ГЗМ) і тэхнічных сродкаў службы гаручага (ТССГ), вядзенне іх уліку, і спісання, ажыццяўленне распрацоўкі праграм будаўніцтва і развіцця сістэмы забеспячэння Узброеных Сіл КРП, ГЗМ, ТССГ, кантроль за стварэннем і ўтрыманнем запасаў ГЗМ для тэрытарыяльных войскаў.
У 2012 годзе асабовым складам кіравання выканана задача па планаванню забеспячэння беларуска-расійскага вучэння "Захад - 2013" гаручым. У 2013 годзе, у ходзе самога вучэння трэба будзе забяспечыць своечасовы і безаварыйны прыём гаручага на базы і склады гаручага, а ў далейшым забяспечыць яго выдачу воінскім часцям і злучэнням, якія прымаюць удзел у вучэнні з боку Расійскай Федэрацыі. Акрамя таго, плануецца прымяніць на практыцы разлікі выкарыстання трубаправоднага транспарту для яго падачы ў абыход бар'ерных участкаў мясцовасці.
У 2012 годзе ўпраўленнем гаручага выконваўся комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне сістэмы забеспячэння гаручым па тэрытарыяльным прынцыпе праз базы і склады гаручага з выкарыстаннем прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспячення, на заправачных пунктах воінскіх часцей выраблялася замена састарэлага абсталявання на сучасныя палівараздатачныя калонкі.
Асноўнай задачай службы ў бягучым годзе з'яўляецца своечасовае і поўнае забеспячэнне Узброеных Сіл гаручым, змазачнымі матэрыяламі і спецыяльнымі вадкасцямі, тэхнічнымі сродкамі службы гаручага ў ходзе выканання мерапрыемстваў падрыхтоўкі і гаспадарчай дзейнасці Узброеных Сіл з улікам іх эканомнага і рацыянальнага выкарыстання.
Стратэгіяй службы ў галіне энергазберажэння з'яўляецца зніжэнне ўдзельных нормаў расходу светлых нафтапрадуктаў іх эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне, скарачэнне неабгрунтаваных страт.
Кіруючыся сучаснымі прынцыпамі транспартнай і складской лагістыкі, арганізаваны цэнтралізаваны падвоз гаруча-змазачных матэрыялаў, створаны базавыя воінскія часці ў гарнізонах, куды гаручае пастаўляецца чыгуначным транспартам. З мэтай скарачэння транспартных расходаў шырока выкарыстоўваецца сістэма забеспячэння гаручым праз грамадзянскія нафтабазы і сетка АЗС РУП "ПО "Белоруснефть".
На працягу мінулага года злучэннямі, воінскімі часцямі і арганізацыямі Узброеных Сіл за кошт выканання арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў дасягнуты паказчык па эканоміі светлых нафтапрадуктаў у памеры 5,1%, што складае 1294 тоны ўмоўнага паліва.
Адным з асноўных напрамкаў эканоміі гаручага з'яўляецца ўдасканаленне сістэмы планавання падрыхтоўкі войскаў, выкарыстанне гаручага пры арганізацыі баявой падрыхтоўкі шляхам строгай паслядоўнасці адпрацоўкі задач, дбайнай падрыхтоўкі кожнага заняцця, вучэння, маршу, выхаду ў поле, якія выключаюць неабходнасць паўторнай адпрацоўкі адных і тых жа задач. Эканоміі гэтак жа спрыяе актыўнае прымяненне ў баявой падрыхтоўцы сучасных методык навучання з выкарыстаннем трэнажораў.
Важнай умовай эканоміі з'яўляецца захаванне жорсткай лімітнай дысцыпліны і выкананне патрабаванняў па скарачэнню страт гаручага пры прыёме, транспарціоўцы, захоўванні, выдачы і эксплуатацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. З гэтай мэтай, а гэтак жа для эканоміі рэсурсу палівазапраўшчыка, вызвалення асабовага складу, які прыцягваецца да арганізацыі запраўкі лятальных апаратаў на аэрадромах, эфектыўна выкарыстоўваюцца цэнтралізаваныя запраўшчыкі палівам.
У бягучым годзе будзе працягвацца праца ў войсках па мадэрнізацыі і ўдасканаленню абсталявання для ўліку, захоўвання і выдачы паліва. На пунктах запраўкі воінскіх часцей будзе працягнута ўстаноўка палівараздатачных калонак найвышэйшага класа дакладнасці з праграмным забеспячэннем.
З 2008 года да цяперашняга часу паспяхова рэалізуюцца мерапрыемствы па перапрацоўцы (аднаўленню) некандыцыйных алеяў і змазак. За названы перыяд было перапрацавана больш за 790 тон нафтапрадуктаў, што дазволіла зэканоміць для дзяржавы 490 млн. рублёў.