Беларусь і В'етнам абмеркавалі актуальныя пытанні тылавога забеспячэння і перспектывы супрацоўніцтва
У Цэнтральным Доме афіцэраў першы намеснік начальніка тылу Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Аляксандр Масолаў правёў сустрэчу з дэлегацыяй В'етнамскай народнай арміі, падчас якой бакі абмеркавалі актуальныя пытанні тылавога забеспячэння і перспектывы супрацоўніцтва.
У рамках візіту прадстаўнікі В'етнама азнаёміліся з работай 432-га галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра, вывучылі яго структуру і матэрыяльна-тэхнічную базу.
Акрамя таго, запланавана наведванне чыгуначнай брыгады, а таксама прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці, якія пастаўляюць прадукцыю для патрэб беларускай арміі.
Чытайце таксама: