IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс пройдзе ў Мінску з 25 па 27 чэрвеня

IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс пройдзе ў Мінску з 25 па 27 чэрвеня

Арганізатар мерапрыемства — Міністэрства абароны Беларусі. Галоўная тэма кангрэса – барацьба з распаўсюджваннем ідэй фашызму і нацызму ў сучасным свеце, умацаванне міжнароднай бяспекі і абарона гістарычнай праўды.

Запрашэнні на міжнародны форум накіраваны ў адрас ваенных ведамстваў дзяржаў – удзельніц СНД, прадстаўнікам замежнай грамадскасці, якія падзяляюць ідэі антыфашызму.

26 чэрвеня пройдзе пленарнае пасяджэнне кангрэса ў Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Плануецца, што ў ролі спікераў у вочным фармаце і ў рэжыме відэаканферэнцсувязі выступяць прадстаўнікі некалькіх дзясяткаў краін. Сярод запрошаных гасцей – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і былыя непаўналетнія вязні фашысцкіх канцлагераў.

У гэты ж дзень тут пройдуць тэматычныя выстаўкі, адкрытыя для ўсіх жадаючых з 10.00 да 17.00. Свае экспазіцыі прадставяць Нацыянальная акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Міністэрства абароны Беларусі. Таксама запланавана выставачная экспазіцыя ад ваеннага ведамства Расійскай Федэрацыі.

Прадстаўнікам СМІ, зацікаўленым у асвятленні IV Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса, неабходна накіраваць заяўку да 15 чэрвеня ў прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі.

Кантактная інфармацыя: +375 17 297-28-47, press@mod.mil.by