Мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Гродзенскай вобласці
З 17 па 26 чэрвеня на тэрыторыі Гродзенскай вобласці будзе праходзіць мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Гродзенскай вобласці.
Будуць адпрацоўвацца пытанні па даўкамплектаванню ваенных камісарыятаў шляхам прызыву ваеннаабавязаных на ваенныя зборы з наступным іх удзелам у вучэнні ў складзе ваенных камісарыятаў.
Закліканыя ваеннаабавязаныя будуць удасканальваць ваенныя веды, асвойваць ўзбраенне і ваенную тэхніку, вучыцца выконваць паступаючыя ад кіраўнікоў вучэнняў задачы, якія патрабуюць аператыўных рашэнняў і дзеянняў.
Плануецца адпрацоўка пытанняў апавяшчэння і яўкі ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў у пункты папярэдняга збору. Грамадзянам будуць уручацца павесткі аб неабходнасці прыбыцця ў пункты збору ваеннаабавязаных для зверкі асабістых даных.
У перыяд вучэння паблізу ваенных камісарыятаў і іншых аб’ектаў базы правядзення мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў могуць быць чутныя выбухі імітацыйных сродкаў і выстралы халастых боепрыпасаў. Таксама магчыма абмежаванне руху па асобных вуліцах, якія прылягаюць да ваенных камісарыятах.
Вучэнне носіць планавы характар.