Прызначэнне
Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны як від Узброеных Сіл прызначаны для абароны цэнтраў, раёнаў, аб’ектаў, групіровак войскаў ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб'ектаў, ваенна-эканамічнага патэнцыяла і войскаў праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войскаў.
Арганізацыйна ВПС і войскі СПА складаюцца з воінскіх часцей непасрэднага падпарадкавання, аператыўнага, тэхнічнага і талавога забеспячэння.
Задачы ВПС і войскаў СПА ў мірны час:
часткай сіл нясуць баявое дзяжурства, а таксама дзяжурства ў інтарэсах міністэрстваў і ведамстваў (ПВ, МУС, КДБ, МНС), ажыццяўляюць перавозку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь, вядуць непарыўную радыёлакацыйную разведку ў паветранай прасторы, ажыццяўляюць кантроль выканання авіяцыяй усіх ведамстваў парадку выкарыстання паветранай прасторы і пралёту Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, не дапускаюць іх беспакаранага парушэння;
праводзяць падрыхтоўку злучэнняў (часцей) да выканання баявых задач;
ажыццяўляюць забеспячэнне баявой падрыхтоўкі Сухапутных войскаў, выкананне спецыяльных задач (перавозка войскаў, баявой тэхнікі і грузаў, перавозка народнагаспадарчых грузаў).
Задачы ВПС і войскаў СПА ў ваенны час:
- прыкрываюць ад удараў з паветра важныя ваенныя і дзяржаўныя аб’екты, групіроўкі войскаў у месцах пастаяннай дыслакацыі, на маршрутах вылучэння, у раёнах аператыўнага прызначэння;
- знішчаюць авіяцыю праціўніка на зямлі і ў паветры с мэтай адбіцця або зрыву паветрана-наступальнай аперацыі праціўніка і недапушчэння заваявання ім перавагі ў паветры;
- наносяць удары па аб’ектах праціўніка;
- ажыццяўляюць авіяцыйную падтрымку войскаў;
- знішчаюць дэсанты ў паветры і ў раёне высадкі;
- ажыццяўляюць дэсантаванне паветраных дэсантаў;
- ажыццяўляюць перавозку войскаў і матэрыяльных сродкаў па паветры;
- вядуць радыёэлектронную барацьбу і паветраную разведку.
Свае задачы ў мірны і ваенны час ВПС і войскі СПА вырашаюць сумесна з войскамі СПА Сухапутных войскаў, РВіА, сіламі і сродкамі разведкі і радыёэлектроннай барацьбы Узброеных Сіл.