Армия белорусского народа. К 105-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь
83 ВелИКАя отеЧестВеннАя ВоЙнА 1941 1945 ЯкуБ кОЛаС НАД МАГІЛАЙ ПАРТЫЗАНА На ўзгорку пясчаным тры хвоі Ад даўняга часу стаяць. Бязлюдныя пусткі спакою Вакол палажылі пячаць. Не ходзіць тут з плугам араты, Каса не звініць на зары. Не згледзіш ні клуні, ні хаты, Шумяць адны толькі бары. Ды вецер гуляе з пяскамі, Расчэсвае хвоям чубы, Ды зрэдку дзяўчаты з кашамі Праходзяць між іх у грыбы. I вось нечаканыя госці, Атрад баявы партызан, Праходзяць пад хвоі, кагосьці Нясуць на пясчаны курган. Акінуў вачамі паляну, Узгорак, пяскі камандзір I знак падае партызанам Пакласці насілкі на жвір. Дзве пары суровых, адважных Маўклівых ваяк-партызан Насілкі спускаюць уважна На дол, чабаровы дзірван. — Мы тут пахаваем героя, Капайце магілу, сябры. Журботна стаялі тры хвоі, I шум прытаіўся ў бары. Рытмічна ўскідаюць лапаты Угору пясок залаты, Дзе хвоі развесілі шаты На бераг узгорка круты. Гатова магіла — прыпынак, Халодны і вечны спакой. На ложы з духмяных галінак Ляжыць нерухома герой. Самкнёны павекі, расніцы, Як мрамар, застыў яго твар. Крывавыя кроплі-брусніцы Пад чубам палаюць, як жар. Закрыты цяпер яму далі, Пуціны зачынены ўсе, А вусікі чуць высядалі У свежай юначай красе. Падходзіць хвіліна цяжкая — Зямлі даручыць яго прах. Употай слязіна блукае На чэсных сяброўскіх вачах. I выйшаў наперад з іх круга I словы сказаў камандзір: — Хаваем мы вернага друга. Спакой твайму праху і мір! Не ведаў ты страху ніколі, Быў верны і храбры ў баю, За край, за радзіму, за волю Аддаў маладосць ты сваю. Няхай жа гад-фюрэр крывавы, Кат-Гітлер запіша на лбе: Здабудзе ён толькі той славы, Што знойдзе асіну сабе. Клянёмся табе над магілай, Наш верны таварыш і брат: Мы знішчым фашысцкую сілу, Жывою не пусцім назад! — Клянёмся! — ваякі сказалі. — Клянёмся! — адказвае бор. — Клянёмся! — азваліся далі, — Клянёмся! — гамоніць прастор. 1941 г.
Made with FlippingBook
RkJQdWJsaXNoZXIy OTM4Mjc=