Ніякіх сакрэтаў

Ніякіх сакрэтаў

Больш за 120 замежных, расійскіх і беларускіх журналістаў працавалі сёння на палігоне «Абуз-Лясноўскі» падчас фінальнага розыгрышу сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Саюзная рашучасць-2022». Гэта дэманструе адкрытасць дадзенага мерапрыемства баявой падрыхтоўкі для прадстаўнікоў СМІ і гатоўнасць ваеннаслужачых супрацоўнічаць з імі.

Акрамя таго, за розыгрышам сёння назіралі 20 ваенных аташэ, якія прадстаўлялі 16 краін.

Прадстаўнікі ад ваенных ведамстваў Балгарыі, Венгрыі, В'етнама, Індыі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Сербіі, Сірыі, ЗША, Туркменістана, Турцыі, Германіі, Чэхіі і Украіны наведалі палігон «Абуз-Лясноўскі».

Улас. інф., фота Яна Гарбанюка