Ва Узброеныя Сілы Беларусі паступіла першая партыя кіруемых ракет 9М120 «Атака»

Ва Узброеныя Сілы Беларусі паступіла першая партыя кіруемых ракет 9М120 «Атака»

У рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй ва Узброеныя Сілы Беларусі паступіла першая партыя кіруемых ракет 9М120 «Атака».

Ракета можа прымяняцца як з наземнага, так і з паветранага носьбіта.

«Атака» абсталявана баявой часткай кумулятыўнага дзеяння і прызначана для паражэння танкаў усіх тыпаў, у тым ліку з экранамі дынамічнай абароны.

Бронепрабівальнасць ракеты - 800мм.

Тэхнічныя характарыстыкі:

Калібр - 130 мм

Даўжыня - 1830 мм

Маса - 49,5 кг

Далёкасць стральбы - да 6000 м

Максімальная хуткасць палёту - 550 м/с

У перспектыве Узброеныя Сілы Беларусі плануюць цалкам абнавіць арсенал дадзенага ўзбраення.