Аб акадэміі

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 192 ад 17 мая 1995 года на аснове двух вучылішчаў – Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага.

Гісторыя МВВІВ сыходзіць сваімі каранямі ў пачатак 50-х гадоў, калі ў Гомелі было сфарміравана Гомельскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча. Заняткі ў ім пачалася 4 мая 1953 года. Праз год, 9 мая, вучылішчу ўручаецца Баявы Сцяг, а ў жніўні 1954 года ваенную ВНУ пераводзяць у Мінск. У 1968 годзе ў вучылішчы радыётэхнічны профіль мяняецца на зенітна-ракетны, і да 1992 года яно называецца Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчам супрацьпаветранай абароны (МВІЗРВ СПА).

За час свайго існавання вучылішча ажыццявіла 39 выпускаў і падрыхтавала больш за 14 тысяч ваенных інжынераў. З іх ліку 360 выпускнікоў атрымалі залатыя медалі і больш за тысячу – дыпломы з адзнакай. Праз стацыянарнае навучанне і курсы ўдасканалення афіцэрскага складу прайшлі больш за 3 тысячы чалавек з 16 дзяржаў Еўропы, Азіі, Афрыкі.

Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча стала пераемнікам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча (МВВПАВ), якое пачало адлік сваёй гісторыі 10 мая 1980 года.

За час свайго існавання МВВПАВ ажыццявіла 11 выпускаў і падрыхтавала больш за 1900 афіцэраў: 35 па завяршэнні вучобы атрымалі залатыя медалі. Больш за 150 чалавек прайшлі афганскую вайну. З 1980 па 1991 год у Мінскім ваенна-палітычным вучылішчы атрымалі адукацыю 900 чалавек з 21 замежнай краіны.

Пасля таго як Беларусь набыла статус самастойнай дзяржавы, МВВПАВ было ператворана ў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча.

Зліццё некалі дзвюх самастойных ваенных ВНУ ва ўстанову адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» было абумоўлена неабходнасцю поўнага пераходу на самастойную падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для ўсіх відаў Узброеных Сіл і іншых сілавых структур.

У цяперашні час установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» уваходзіць у лік найбуйнейшых ВНУ краіны.

Установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) № 02100/0558534 на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.

Сем факультэтаў ваеннай ВНУ – агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі; – рыхтуюць спецыялістаў па 21 спецыяльнасці, 6 напрамках і 34 спецыялізацыях, практычна цалкам забяспечваючы патрэбнасць Узброеных Сіл і іншых сілавых структур у афіцэрскіх кадрах.

Падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай спецыяльнай адукацыяй для замяшчэння пярвічных афіцэрскіх пасад (з прысваеннем звання «лейтэнант») ажыццяўляецца з тэрмінам навучання 4 гады. Навучэнцы называюцца курсантамі.

Заняткі з курсантамі праводзяць каля 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, з іх больш за 200 з навуковымі ступенямі і званнямі, у тым ліку 18 прафесараў. Многія носяць ганаровыя званні заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, заслужаных работнікаў вышэйшай школы, заслужаных вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

Акадэмія валодае неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. У навучальных карпусах размешчаны лекцыйныя аўдыторыі, класы, спецыялізаваныя кабінеты, лабараторыі, аснашчаныя найноўшай электронна-вылічальнай тэхнікай і сродкамі аўтаматыкі.

Бібліятэка валодае неабходнай тэхнічнай і іншай спецыяльнай літаратурай, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі. Чытальныя залы для самастойнай і пазааўдыторнай работы аснашчаны ПЭВМ з доступам у Інтэрнэт. У фондах бібліятэкі маецца вялікая колькасць класічнай і сучаснай мастацкай літаратуры.

У навучанні будучых афіцэраў значнае месца займае агульнавайсковая і фізічная падрыхтоўка. Акадэмія абсталявана сучаснымі вучэбна- трэніровачнымі комплексамі і трэнажорамі. Добрая спартыўная база спрыяе рабоце многіх спартыўных секцый.

На перыяд навучання курсанты забяспечваюцца ўсімі відамі забеспячэння, ім выплачваецца стыпендыя. Старшакурснікі (3–5 курсы) жывуць у добраўпарадкаваным інтэрнаце. Два разы на год (зімой і летам) курсантам прадастаўляецца канікулярны адпачынак працягласцю 14 і 30 сутак адпаведна.

Жадаючых паступіць у галоўную ваенную ВНУ краіны з кожным годам становіцца ўсё больш. Абраўшы прафесію афіцэра, абітурыент авалодае прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дазволіць з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Змены, якія адбываюцца ва Узброеных Сілах, абумовілі ўдасканаленне сістэмы ваеннай адукацыі. У ліку бліжэйшых задач – удасканаленне нарматыўна-прававой базы вучэбна-выхаваўчага працэсу, паляпшэнне якасці практычнай падрыхтоўкі афіцэраў, далейшае развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы.

Абітурыентам, якія паступілі ў акадэмію, гарантуецца:

  • Поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (грашовае, рэчавае, харчовае)

  • Якасная бясплатная вышэйшая адукацыя

  • Працаўладкаванне пасля заканчэння вучобы

  • Дастойная аплата працы

  • Сацыяльныя гарантыі

  • Прафесійная кар’ера