dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif

23 красавіка 2013 года
Пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

    23 красавіка адбыўся рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерала арміі Сяргея Шайгу.
    У рамках візіту прайшла цырымонія афіцыйнай сустрэчы, перамовы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з расійскім калегам Сяргеем Шайгу ў фармаце "адзін на адзін" і чарговае пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.
    Пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі стала чарговым этапам вырашэння пытанняў па стварэнні новых і ўдасканаленні ўжо дзеючых сістэм забеспячэння бяспекі ў ваеннай сферы. У ходзе пасяджэння, у прыватнасці, былі скарэктаваны пазіцыі па шэрагу пытанняў, якія тычацца функцыянавання рэгіянальнай групiроўкі войскаў, ваенна-навуковага супрацоўніцтва, топагеадэзічнага забеспячэння ўзброеных сіл і сумеснай дзейнасці ў галіне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.
    Па ўсіх разгледжаных пытаннях сумеснай Калегіяй былі прыняты ўзгодненыя рашэнні.
    Так, удзельнікамі пасяджэння быў разгледжаны ход рэалізацыі другога этапу стварэння і развіцця аб'яднанай сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, у рамках якога ў бягучым годзе будуць уведзены ў дзеянне Праграма баявой падрыхтоўкі воінскіх часцей і падраздзяленняў, а таксама Сістэма падрыхтоўкі органаў кіравання і войскаў да радыёэлектроннай барацьбы ў складзе рэгіянальнай групiроўкі.
    На пасяджэнні былі падведзены вынікі выканання ў 2012 годзе Комплекснай праграмы міжведамаснага ваенна-навуковага супрацоўніцтва на 2011-2015 гады і вызначаны перспектывы на астатні перыяд яе дзеяння.
    У рамках разгляду дадзенага пытання бакі адзначылі важнасць распачатай работы па фарміраванні Канцэпцыі праграмы фундаментальных і пошукавых даследаванняў у сферы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, рэалізацыя якой дазволіць аб'яднаць навуковы патэнцыял нацыянальных акадэмій навук, ваенных навуковых арганізацый для забеспячэння паступальнага будаўніцтва і развіцця ўзброеных сіл дзвюх дзяржаў, у тым ліку для стварэння перспектыўнага ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў інтарэсах рэгіянальнай групiроўкі войскаў.
    Удзельнікі пасяджэння адобрылі праект Пагаднення аб узаемным прадастаўленні геапрасторавай інфармацыі паміж узброенымі сіламі Беларусі і Расіі і прынялі рашэнне аб правядзенні працэдуры яго ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.
    Быў адобраны праект пагаднення і дасягнута дамоўленасць правесці працэдуру яго ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення для далейшай падрыхтоўкі да падпісання.
    Рэалізацыя дадзенага Пагаднення дасць магчымасць:
    своечасова і якасна ажыццяўляць топагеадэзічнае і навігацыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі рэгіянальнай групiроўкі войскаў;
    аб'яднаць намаганні навігацыйна-тапаграфічных воінскіх часцей па стварэнні геапрасторавай інфармацыі i бесперашкоднаму абмену ёю.
    Яшчэ адным пытаннем парадку дня пасяджэння сумеснай Калегіі стала ацэнка сумеснай дзейнасці ў галіне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.
    Своечасовае выяўленне змяненняў у радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абстаноўцы, аператыўнае інфармiраванне органаў дзяржаўнага і ваеннага кіравання пра гэтыя змены, апавяшчэнне пра пагрозу або заражэнне з'яўляюцца важнымі фактарамі папярэджання або зніжэння наступстваў негатыўнага ўздзеяння на войскі і насельніцтва.
    У сувязі з гэтым бакі дамовіліся распрацаваць Пагадненне аб узаемадзеянні міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў галіне кантролю і ацэнкі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абстаноўкі, якое ў далейшым дасць магчымасць:
    ажыццявіць інтэграванне нацыянальных сістэм выяўлення і ацэнкі становішча ў Рэгіянальную сістэму, забяспечыць адзіныя падыходы да інфармацыйнага разліковага і тэхнічнага складніка;
    сфарміраваць і весці базу дадзеных па небяспечных аб'ектах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
    Пасяджэнне сумеснай Калегіі прайшло ў абстаноўцы поўнага ўзаемаразумення. Кіраўнікі ваенных ведамстваў выказалі ўпэўненасць, што выкананне прынятых рашэнняў дазволіць вывесці ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі на новы якасны ўзровень.
    Найважнейшымі элементамі ўзаемаадносін Беларусі і Расіі з'яўляюцца развіццё двухбаковых адносін у сферы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, стварэнне агульнай абароннай прасторы, падтрыманне міру і стабільнасці ва Усходнееўрапейскім рэгіёне.
    Калектыўная абарона Беларусі і Расіі - гэта не толькі надзейны і моцны шчыт беларуска-расійскіх адносін, але і важны элемент калектыўнай бяспекі АДКБ на заходнім кірунку.
    За гады двухбаковага супрацоўніцтва дасягнуты значныя вынікі.
    У першую чаргу, гэта развіццё і ўдасканаленне рэгіянальнай групiроўкі войскаў. Ствараюцца аб'яднаныя ваенныя сістэмы ў галіне сувязі, радыёэлектроннай барацьбы, тылавога і тэхнічнага забеспячэння, удасканальваецца матэрыяльная база аб'ектаў ваеннай інфраструктуры. Сумесныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі рознага ўзроўню дазваляюць на практыцы правяраць боегатоўнасць рэгіянальнай групiроўкі войскаў.
    Важным элементам ўмацавання абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы з'яўляецца стварэнне і функцыянаванне Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Актыўна развіваецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і супрацоўніцтва ў галіне ваеннай адукацыі.

22 красавіка 2013 года
Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні сіл спецыяльных аперацый

    У перыяд з 22 па 24 красавіка на палігоне "Брэсцкі" праходзіць сумеснае беларуска-расійскае батальённае тактычнае вучэнне з баявой стральбой падраздзяленняў 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і падраздзялення 234-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Кіраўніцтва вучэннем ажыццяўляе камандзір 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.
    У ходзе вучэння адпрацоўваюцца пытанні дэсантавання асабовага складу з верталётаў Мi-8; пошуку, захопу, блакiравання і знішчэння ўмоўнага праціўніка; здзяйсненне маршу (у тым ліку ў начны час) па цяжкапраходнай мясцовасці з наступным выкананнем баявых стрэльбаў.
    У рамках вучэння апрабуюцца пытанні кіравання вядзеннем контрдыверсійных дзеянняў сіламі батальёна, якія ўключаюць авіяцыйны складнік (беспілотныя авіяцыйныя комплексы, верталёты непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі), падраздзяленні разведкі і радыёэлектроннай барацьбы, пошукавых сабак. Акрамя таго, у ходзе дадзенага мерапрыемства будуць ацэнены новыя падыходы да тактыкі дзеянняў мабільных падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый. Для выключэння шаблоннасці ў дзеяннях навучэнцаў, прадугледжана дынамічная змена абстаноўкі.
    Дадзенае вучэнне дазволіць ажыццявіць абмен вопытам паміж ваеннаслужачымі ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па методыцы падрыхтоўкі і парадку выканання задач у ходзе вядзення контрдыверсійных дзеянняў; ўдакладніць падыходы да правядзення сумесных тактычных вучэнняў, а таксама вызначыць найбольш эфектыўныя і мэтазгодныя метады працы камандзіраў і штабоў, формы і спосабы дзеянняў падраздзяленняў па прызначэнню.
    У вучэнні прымуць удзел больш за 800 ваеннаслужачых, 35 бранятанкавай і каля 100 адзінак спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі.

19 красавіка 2013 года
У Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

    23 красавіка 2013 года для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі ў нашу краіну з рабочым візітам прыбудзе Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу.
    У ходзе візіту ў фармаце "адзін на адзін" з расійскім калегам сустрэнецца Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
    Кіраўнікі ваенных ведамстваў дзвюх краін прымуць удзел у пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, падчас якой будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў ваеннай сферы.

Ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Узброеных Сіл прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку

    20 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе рэспубліканскі суботнік.
    Для якаснай падрыхтоўкі і правядзення суботніка ва ўсіх органах ваеннага кіравання, злучэннях, воінскіх часцях і арганізацыях створаны рабочыя групы.
    У гэтым годзе намаганні воінскіх калектываў будуць сканцэнтраваны на добраўпарадкаваннасцi і прывядзенні ў належны стан тэрыторый, паркаў воінскіх часцей, замацаваных за воінскімі часцямі мемарыялаў і помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, навядзенні парадку на рабочых месцах.
    Заробленыя і сабраныя ў добраахвотным парадку грашовыя сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку - на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, уключаных у рэспубліканскія і рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

18 красавіка 2013 года
Паведамленне прэс-службы

    У сувязі са з'яўленнем інфармацыі аб парушэнні паветранай прасторы Літвы беларускім ваенным самалётам, устаноўлена наступнае.
    17 красавіка каля 13.00 радыётэхнічнымі сродкамі выяўлена парушэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы ў раёне г. Гродна.
    Для спынення парушэння быў задзейнічаны самалёт Міг-29 са складу дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне, які ажыццяўляў палёт ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
    У далейшым парушэнне паветранай прасторы было ідэнтыфікавана як міграцыя зграi птушак.
    У цяперашні час дадаткова ажыццяўляецца праверка матэрыялаў аб'ектыўнага кантролю.

17 красавіка 2013 года
Абмяркоўваюцца і ўносяцца папраўкі

    Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін выступіў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь і прадставіў дэпутатам на разгляд у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб воiнскiм абавязку і воiнскай службе".
    Законапраект падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам абароны і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.
    Законапраект распрацаваны ў мэтах удасканалення палажэнняў названага Закона з улікам практыкі яго прымянення па наступных напрамках: праходжання ваеннай службы; парадку звальнення з ваеннай службы і выключэння з ваенных навучальных устаноў; праходжання ваенных збораў.
    Законапраектам у прыватнасці, прадугледжваецца:
    - прыём на ваенную службу па кантракце на адпаведныя воінскія пасады грамадзян мужчынскага полу, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, якiя не праходзiлi раней тэрміновую ваенную службу і якія маюць адпаведныя спецыяльнасці, пры гэтым, калі такія ваеннаслужачыя не выслужваюць ўстаноўлены тэрмін першага кантракта пры датэрміновым яго скасаванні, яны будуць накіроўвацца для пастаноўкі на воінскі ўлік прызыўнікоў і падлягаць прызыву на тэрміновую ваенную службу ва ўстаноўленым парадку;
    - павялічыць узрост прыёму грамадзян на пасады афіцэраў да 35 гадоў;
    - ваеннаслужачых мужчынскага полу з лiку курсантаў, якiя выключаны з ваенных навучальных устаноў і не праходзілі раней тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, звальняць з ваеннай службы і накіроўваць на воінскі ўлік прызыўнікоў;
    - усталяваць пачатак знаходжання на ваеннай службе не дзень яўкі ў ваенны камісарыят, а дзень адпраўкі ў воiнскую часць.
    Акрамя таго, з мэтай рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання ваенных кадраў законапраектам ўдакладняюцца падставы для звальнення з ваеннай службы.
    Законапраектам прапануецца таксама даць кіраўнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў права праводзіць ваенныя зборы з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў.
    Прыняцце законапраекта і рэалізацыя яго палажэнняў дазволяць: павысіць укамплектаванасць Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў асабовым складам і скараціць патрэбнасць у прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу; удасканальваць парадак выканання грамадзянамi воiнскага абавязку, праходжання ваеннай службы; павысіць эфектыўнасць правядзення ваенных збораў у інтарэсах тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Збор інжынерна-тэхнічнага складу Узброеных Сіл

    17 красавіка 2013 года адбыўся вучэбна-метадычны збор інжынерна-тэхнічнага складу Узброеных Сіл па арганізацыі пастаноўкі на захоўванне ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, іх эксплуатацыі, падтрымання ў спраўным і боегатовым стане.
    Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення эксплуатацыі і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл палкоўніка Сяргея Шавейка на базе 231-й артылерыйскай брыгады, 427-га рэактыўнага артылерыйскага палка і 1637-й зенітнай тэхнічнай ракетнай базы.
    У ходзе мерапрыемства былі падведзены прамежкавыя вынікі работы па пастаноўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі на захоўванне, вызначаны шляхі павышэння эфектыўнасці дадзенага кірунку дзейнасці інжынерна-тэхнічнага складу беларускай арміі.
    Адной з асноўных асаблівасцяў збору, які прайшоў, стала яго практычная накіраванасць. У ходзе заняткаў, арганізаваных на 8 навучальных кропках, былі адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да кароткачасовага захоўвання, арганізацыі дефектацыi і правядзення чарговага тэхнічнага абслугоўвання, арганізацыі работ пры пастаноўцы ўзораў з выкарыстаннем рухомых сродкаў тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, размяшчэння тэхнікі пры захоўванні, абсталявання месцаў захоўвання, арганізацыі забеспячэння захаванасці зброі і боепрыпасаў.

Палёты з выкарыстаннем аэрадромных участкаў дарог

    17 красавіка ў рамках правядзення Каардынацыйнага Камітэта па пытаннях СПА пры Савеце міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД з яго ўдзельнікамі будзе праведзены вучэбна-метадычны занятак з камандуючым ВПС (СПА, ВПС і войскамі СПА, СПА) узброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД. У ходзе занятка прадугледжана пасадка авіяцыі ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на аэрадромны ўчастак дарогі (АУД).
    У ходзе занятка будзе арганізавана пасадка самалётаў Су-25 УБ і МиГ-29 УБ на АУД, з наступнай падрыхтоўкай іх да паўторнага вылету і выхадам на аэрадром базiравання.
    У выкананні палётаў з аэрадромных участкаў дарог прымуць удзел авіяцыйная тэхніка і экіпажы 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы і 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА.
    Авіяцыйнае прыкрыццё раёна палётаў з АУД плануецца ажыццяўляць верталётамі Ми-24 181-й баявой верталётнай базы.
    У забеспячэнні палётаў будуць задзейнічаны розныя воінскія часці, падраздзяленні і службы ВПС і войскаў СПА. На асабовы склад падраздзяленняў войскаў сувязі ўскладзены задачы забеспячэння радыёсувяззю, на падраздзяленні радыётэхнічных войскаў - радыёлакацыйны кантроль палётаў авіяцыі па зададзеных маршрутах, выдача радыёлакацыйнай інфармацыі на пункты баявога кіравання авіяцыяй.
    Сур'ёзныя задачы будуць вырашаць падраздзяленні інжынерна-аэрадромнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. Гэта не толькі падрыхтоўка ўзлётна-пасадачнай паласы, запраўка самалётаў, але і ажыццяўленне маскіроўкі авіяцыйнай тэхнікі і сродкаў наземнага забеспячэння агульнага прымянення пасля пасадкі самалётаў.
    Правядзенню палётаў з аэрадромных участкаў дарог папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца. Былi адпрацаваны пытанні ўзаемадзеяння пунктаў кіравання з экіпажамі, пытанні штурманскага забеспячэння. З лётным складам праведзены трэніровачныя палёты. Асабовы склад баз вывучыў патрабаванні бяспекі пры падрыхтоўцы і ў ходзе выканання палётаў з АУД. Наладжана ўзаемадзеянне з выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады па забеспячэнню палётаў з аэрадромных участкаў дарог.
    У ВПС і войсках СПА Рэспублікі Беларусь пытанні выкарыстання ўчасткаў аўтамабільных дарог у якасці запасных аэрадромаў пачалі адпрацоўвацца ў 2007 годзе. Так, 14 красавіка ўпершыню ў гісторыі ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь была здзейснена пасадка на АУД двух самалётаў-штурмавікоў Су-25 УБ са складу 206-й штурмавой авіябазы з аэрадрома "Ліда", летам таго ж года аўтамабільную дарогу "праверылі на трываласць" знішчальнікі МиГ-29 і Су-27 са складу 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы з аэрадрома "Баранавічы".
    Мэтай падобных мерапрыемстваў з'яўляецца адпрацоўка пытанняў выкарыстання ўчасткаў аўтамабільных дарог у якасці запасных аэрадромаў і аэрадромаў разгрупавання авіяцыі, падрыхтоўка лётнага складу да выканання палётаў з аэрадромных участкаў дарог.

16 красавіка 2013 года
Збор з афіцэрамі органаў службы войскаў і начальнікамі падраздзяленняў ваенізаванай і вартаўнiчай аховы

    17 красавіка 2013 года пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення службы войскаў і забеспячэння бяспекі ваеннай службы Узброеных Сіл палкоўніка Уладзіслава Будзiка пройдзе збор з афіцэрамі органаў службы войскаў, начальнікамі падраздзяленняў ваенізаванай і вартаўнiчай аховы злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл.
    Удзельнікі збору прааналізуюць стан службы войскаў ва Узброеных Сілах, выпрацуюць формы і спосабы далейшага ўдасканалення яе арганізацыі.
    У рамках збору плануецца правядзенне шэрагу практычных заняткаў і "круглага стала" па пытаннях практычнай арганізацыі ахоўнай дзейнасці.

У Брэсце адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага Камітэта па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры Савеце міністраў абароны дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

    16 красавіка 2013 года ў горадзе Брэсце адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага Камітэта па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры Савеце міністраў абароны дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
    У рабоце Каардынацыйнага Камітэта прынялі ўдзел дэлегацыі ад міністэрстваў абароны Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан і Украіны.
    У ходзе пасяджэння было разгледжана 15 пытанняў, якія тычацца ўдасканалення і развіцця аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны, а таксама ўмацавання двухбаковага і шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне СПА.
    Удзельнікі мерапрыемства падвялі вынікі дзейнасці Каардынацыйнага Камітэта і яго рабочых органаў за 2012 год, абмеркавалі вынікі сумеснага камандна-штабнога вучэння "Чыстае неба - 2012", ўзгаднілі пытанні правядзення сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі аб'яднанай сістэмы СПА дзяржаў - удзельніц СНД у бягучым годзе. Акрамя таго, былі разгледжаны вынікі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці за 2012 год, а таксама вынікі вопытна-канструктарскай працы па стварэнню ўніфікаванага комплексу сродкаў аўтаматызацыі.
    Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння Каардынацыйнага Камітэта была нададзена перспектыўнаму планаванню развіцця і ўдасканалення сістэмы шматбаковага і двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
    Пасяджэнне Каардынацыйнага Камітэта прайшло ў канструктыўнай і дзелавой абстаноўцы.
    На працягу дня прайшлi двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый узброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД, у ходзе якіх будуць абмеркаваны пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

15 красавіка 2013 года
Прэзентацыя музычнага праекта ваенна-патрыятычнай песні "Айчыне служым!"

    15 красавіка 2013 года ў Мінску ў Палацы спорту адбудзецца прэзентацыя тэлевізійнага музычнага праекта ваенна-патрыятычнай песні "Айчыне служым!". Акцыя праводзіцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Беларусі. У мерапрыемстве возьмуць удзел лаўрэаты XVI-га тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка" і музычныя калектывы і выканаўцы: гурты "Тяни-толкай", "Дрозды", "СССР", "Лайтсаунд", "Цвет Алоэ", артысты Анатоль Ярмоленка і група "Сябры", Уладзімір Правалінскі, Саша Нэма, Аляксандра Гайдук, Вольга Плотнікава, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў, народны артыст СССР і Рэспублікі Беларусь Ігар Лучанок і іншыя.
    У рамках праекта адбудзецца паказ работ студыі ваенных мастакоў, прэзентацыя "Белорусской военной газеты. "Во славу Родины", часопісаў "Армия" і "Военно-промышленный комплекс", выстава ваенна-мастацкай студыі пісьменнікаў.
    Онлайн трансляцыю тэлевізійнага праекта ўпершыню будзе ажыццяўляць тэлекампанія "ВаенТБ". У рэжыме рэальнага часу канцэрт можна будзе паглядзець у 17.00 на партале tut.by.
    Тэлевізійную версію музычнага праекта гледачы змогуць убачыць 9 мая на тэлеканале Беларусь 1.
    Вядучыя канцэрта - Ганна Сцепанкова і Дзмітрый Карась.
    У гэты ж дзень пройдзе ўзнагароджанне лаўрэатаў XVI тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка".
    Пераможцы фестывалю вызначаліся ў чатырох намінацыях - "Вакальныя групы і ансамблі", "Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні", "Аўтары-выканаўцы", "Выканаўцы армейскай песні".
    Усяго ў адборачных турах фестывалю прынялі ўдзел больш за 1 000 чалавек, у ліку якіх ваеннаслужачыя і члены іх сем'яў, сяржанты і салдаты тэрміновай службы, курсанты ваенных навучальных устаноў (як нашы суайчыннікі, так і прадстаўнікі іншых дзяржаў), сувораўцы, грамадзянская моладзь.
    Прафесійным журы былі вызначаны лаўрэаты фестывалю.
    За дакладнае адлюстраванне тэматыкі фестывалю, лепшае выканальніцкае і акцёрскае майстэрства уладальнікам Гран-пры фестывалю стала яфрэйтар Ірына Салевіч, старшы радыётэлефаніст мотастралковай роты 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

    У намінацыі "Вакальныя групы і ансамблі":
    вакальнае трыо "Капель" 115-га зенітнага ракетнага палка Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны - лаўрэат 1-ай прэміі;
    вакальны дуэт 56-га асобнага палка сувязі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны - лаўрэат 2. прэміі;
    вакальная група сувораўцаў ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" - лаўрэат 3-яй прэміі.

    У намінацыі "Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні":
    дыпломамі лаўрэата першай прэміі ўзнагароджаны радавы Сяргей Патаповіч, вадзiцель аўтамабільнага аддзялення аўтамабільнага ўзвода роты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 16-га асобнага палка радыёэлектроннай барацьбы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны прапаршчык Кацярына Чыгір, начальнік клуба 147-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны;
    лаўрэатамі другой прэміі сталі Анатоль Ляшко, грузчык 1-га аддзела захоўвання аўтамабільнай маёмасці 288-й базы рэзерву аўтамабільнай тэхнікі і Вікторыя Паўлючэнка, радыётэлефаніст узвода сувязі 381-га асобнага мабільнага батальёна 38-й асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл;
    лаўрэатам трэцяй прэміі стала старшы прапаршчык Алена Шклянко, памочнік начальніка аддзялення ідэалагічнай работы (па арганізацыі вольнага часу - начальніка клуба) 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.

    У намінацыі "Аўтары-выканаўцы":
    старшы лейтэнант Дзмітрый Бухцiяраў, курсавы афіцэр дывізіёна курсантаў факультэта супрацьпаветранай абароны ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" - лаўрэат 1-ай ступені;
    Святлана Чарныш, кантралёр бiлетаў клуба ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" - лаўрэат 2-й ступені;
    старшы лейтэнант Уладзімір Бузука, старшы памочнік начальніка аператыўнага аддзялення штаба 8-й радыётэхнічнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны і радавы Кірыл Ціхаміраў, курсант ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" - лаўрэаты 3-й ступені.

    У намінацыі "Выканаўцы армейскай песні":
    салісты дуэта ўпраўлення Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Аляксандр Шастак, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 4 г. Баранавічы" і Аляксандр Панькоў, студэнт установы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт" - лаўрэаты 1-й прэміі;
    Андрэй Мікульчык, навучэнец ўстановы адукацыі "Маладзечанскі музычны каледж імя М.К.Агінскага", стаў лаўрэатам 2-й прэміі;
    дыпломам лаўрэата трэцяй прэміі ўзнагароджаны ансамбль "Друзья" ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" (кіраўнік - Іванчанка Ніна Адамаўна, інструктар па культурна-дасугавай рабоце).
    Дыпломам лаўрэата спецыяльнай прэміі "За ўмацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла" узнагароджаны Мая Нэльсан (Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла), курсант установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь".
    У адпаведнасці з рашэннем журы пераходны прыз Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь уручаны камандаванню Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.

У галіне кантролю над узбраеннямі

    У перыяд з 16 па 18 красавіка ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў Рэспубліцы Беларусь будзе знаходзіцца інспекцыйная група Рэспублікі Польшча пад кіраўніцтвам палкоўніка Мацея Валошыка (Maciej Woloszyk).
    У ходзе інспекцыі будзе праверана адна з воінскіх часцей Узброеных Сіл Беларусі (на выбар інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ.
    Мэтай інспекцыі з'яўляецца праверка адпаведнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх заяўленай колькасці.
    У правядзенні інспекцыі, акрамя чатырох ваенных інспектараў Польшчы, прымуць удзел па адным інспектары з Венгрыі, Германіі, Славакіі, ЗША і Францыі.
***

    З 16 па 19 красавіка ў рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Каралеўства Швецыя.
    Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента.
    У правядзенні інспекцыі, акрамя чатырох беларускіх ваенных інспектараў, прыме ўдзел ваенны інспектар з Французскай Рэспублікі.

11 красавіка 2013 года
Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны

    14 красавіка 2013 года адзначаецца адно з прафесійных святаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - Дзень Войскаў супрацьпаветранай абароны.
    Упершыню Дзень Войскаў СПА адзначаўся напярэдадні святкавання 30-й гадавiны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 лютага 1975 года.
    Наданне Дню Войскаў СПА статусу прафесійнага свята стала прызнаннем ролі воінаў супрацьпаветранай абароны ў абароне паветраных рубяжоў СССР.
    У нашай краіне Дзень Войскаў супрацьпаветранай абароны ўстаноўлены 26 сакавіка 1998 года Указам Прэзідэнта нашай краіны № 157 у азнаменаванне выдатных гістарычных заслугаў відаў і родаў войскаў Узброеных Сіл, а таксама ўлічваючы задачы па ахове дзяржаўных межаў у паветранай прасторы і забеспячэнню міру.
    Сёння наследнікамі слаўных традыцый воінаў СПА з'яўляюцца ваеннаслужачыя Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    Гісторыя войскаў СПА нашай дзяржавы пачынаецца восенню 1941 года, калі, у адпаведнасці з дырэктывай народнага камісара СССР ад 2 лістапада 1941 года, у Куйбышаве была сфарміравана 5-я дывізія СПА, якая стала родапачынальніцай 2-й асобнай армii СПА Рэспублікі Беларусь.
    Здабыццё дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікай Беларусь і фарміраванне самастойнай дзяржавы паставіла на парадак дня неабходнасць стварэння ўласных Узброеных Сіл.
    У рамках гэтага працэсу, у адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Узброеных Сіл ад 16 сакавіка 1992 года 2-я армія СПА была перафарміравана ў камандаванне войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    8 лістапада 2001 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было зацверджана рашэнне аб стварэннi адзінага віду Узброеных Сіл - Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    У сучасных умовах воiны супрацьпаветранай абароны ў складзе ВПС і войскаў СПА займаюць годнае месца ў сістэме забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы. Яны былі, ёсць і застануцца надзейным шчытом паветраных рубяжоў нашай Радзімы.
    У ходзе баявой вучобы ўдасканальваюцца прафесійная падрыхтоўка афіцэраў органаў ваеннага кіравання, тактыка-спецыяльная падрыхтоўка войскаў, асвойваюцца эфектыўныя спосабы барацьбы з існуючымі і перспектыўнымі сродкамі паветранага нападу праціўніка.
    Напружаным для віду Узброеных Сіл быў мінулы год, у якім удалося вырашыць многія задачы па павышэнню баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, пашырэнню магчымасцяў віду ў цэлым.
    Не менш насычаным будзе і цяперашні 2013 год. Асноўнымі мерапрыемствамі падрыхтоўкі войскаў у 2013 годзе стануць, перш за ўсё, удзел у сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, правядзенне тактычнага вучэння з войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання з баявой стральбой на палігоне УС РФ "Ашулук" у рамках "Баявой садружнасці - 2013", лётна-тактычных вучэнняў з авіяцыйнымі воінскімі часцямі ВПС і войскаў СПА, тактычных вучэнняў з баявой стральбой 740 і 302 зенітных ракетных брыгад на 174 вучэбным палігоне ВПС і войскаў СПА.
    Усяго запланавана правядзенне больш за 300 розных вучэнняў, трэніровак і палявых выхадаў.
    Адна з галоўных задач ВПС і войскаў СПА - нясенне баявога дзяжурства.
    Сёння штодня да нясення баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ў ВПС і войсках СПА прыцягваецца больш за 500 ваеннаслужачых і асоб грамадзянскага персаналу.
    Асабовы склад, які задзейнічаны на баявым дзяжурстве, штодня суправаджае больш за 400 паветраных судоў.
    Якаснаму рашэнню задач баявога дзяжурства спрыяе і ўдзел у камандна-штабных трэніроўках з органамі кіравання і дзяжурнымі сіламі па супрацьпаветранай абароне АС СПА дзяржаў-удзельніц СНД, якія праводзяцца пачынаючы з 1995 г., з рэальным пазначэннем паветранага становішча. Да трэніровак прыцягваюцца дзяжурныя баявыя разлікі, пункты кіравання, узбраенне і тэхніка, якія нясуць баявое дзяжурства па СПА, актыўна задзейнічана авіяцыя. На сённяшні момант ужо праведзена 14 такіх трэніровак.
    Узаемадзеянне ў галіне супрацьпаветранай абароны было і застаецца адным з найважнейшых і першачарговых напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у ваеннай сферы.
    З 1996 года арганізавана правядзенне тактычных вучэнняў з баявой стральбой злучэнняў і часцей войскаў СПА Рэспублікі Беларусь на расійскіх палігонах.
    Вынікі баявых стрэльбаў і высокі ўзровень падрыхтоўкі баявых разлікаў стварылі перадумовы для далейшага развіцця форм супрацоўніцтва ў рамках аб'яднанай сістэмы СПА.
    Канкрэтнае выражэнне гэта развіццё атрымала ў ходзе вучэнняў "Баявая садружнасць-98", калі прайшлі сумесныя тактычныя вучэнні з баявымі стрэльбамі часцей і падраздзяленняў Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь, Сіл паветранай абароны Рэспублікі Казахстан, Войскаў СПА Рэспублікі Кыргызстан і Ваенна-Паветраных Сіл Расійскай Федэрацыі.
    Усяго за час правядзення сумесных вучэнняў "Баявая садружнасць" з 1998 года ў іх узялі ўдзел больш за 90 зенітных ракетных дывізіёнаў розных тыпаў і мадыфікацый ЗРК, 75 экіпажаў знішчальнай, штурмавой і бамбардзiровачнай авіяцыі.
    Практыку баявых стрэльбаў атрымалі больш за чатыры тысячы ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 100 курсантаў установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь". Пачынаючы з 2008 г., баявыя разлікі, якія былі сфармiраваны з курсантаў факультэта СПА спецыялізацый ЗРВ і РТВ, выконваюць з высокай якасцю баявыя пускі ракет на палігоне "Ашулук".
    У гэтым месяцы адбудзецца чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага Камітэта па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры Савеце міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У ходзе пасяджэння плануецца выпрацаваць больш эфектыўныя шляхі ўдасканалення ўзаемадзеяння па многіх пытаннях далейшага развіцця і функцыянавання АС СПА дзяржаў-удзельніц СНД.
    Аб'яднаная сістэма СПА Садружнасці з'яўляецца важным складальнікам Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якi знайшоў сваё практычнае ўвасабленне і мае рэальныя і доўгачасовыя перспектывы.
    Ва ўмовах сучаснага ваенна-палітычнага становішча ў мэтах забеспячэння рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць сумесную абарончую палітыку, адным з кірункаў якой з'яўляецца ўдасканаленне функцыянавання рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл). Важным элементам рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл), якія функцыянуюць ужо ў мірны час, павінна стаць Адзіная рэгіянальная сістэма супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
    Адзіная рэгіянальная сістэма супрацьпаветранай абароны з'яўляецца адэкватнай мерай, якая дазваляе практычна збалансаваць магчымыя пагрозы для Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы ў ваеннай сферы, а ў далейшым, дадзеная сістэма можа паслужыць асновай перспектыўнай глабальнай сістэмы паветрана-касмічнай абароны АДКБ.
    Найважнейшым напрамкам удасканалення ВПС і войскаў СПА з'яўляецца развіццё ўзбраення і тэхнікі.
    Асаблівая ўвага надаецца пытанням мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі з іх арыентацыяй на новыя тэхналогіі з улікам магчымасцяў абаронна-прамысловага комплексу дзяржавы.
    Асноўнымі напрамкамі мадэрнізацыі з'яўляюцца паляпшэнне тактыка-тэхнічных характарыстык, перашкодаабароненасцi ўзораў узбраення, пашырэнне круга вырашаемых задач, максімальная аўтаматызацыя працэсаў кіравання.
    Прыярытэтным напрамкам развіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі на бліжэйшую перспектыву будзе заставацца мадэрнізацыя асноўных узораў як авіяцыйнай тэхнікі, так і тэхнікі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў, якія маюць для гэтага патэнцыял. За апошнія гады вырашаны многія пытанні па стварэнню адзінай аўтаматызаванай сістэмы кіравання разнастайнымі сіламі і сродкамі. Сёння на ўзбраенні ВПС і войскаў СПА знаходзяцца комплексы сродкаў аўтаматызаванага кіравання беларускай вытворчасці "Бор", "Поляна-РБ", "Неман", "Спрут", "Риф-Р".
    У снежні 2012 года падпісаны кантракт на пастаўку ў 2015 годзе ў авіяцыю ВПС і войскаў СПА самалётаў Як-130, што значна пашырыць магчымасці па падрыхтоўцы лётнага складу. Дзве батарэі новага для беларускай арміі зенітна-ракетнага комплексу "Тор-М2" паступілі на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання. Ваеннаслужачыя брыгады загадзя прайшлі абучэнне па рабоце на ім, а летам 2012 года правялі першыя баявыя стрэльбы на расійскім палігоне "Ашулук". Таксама праводзяцца работы па закупцы трэнажораў зенітнай ракетнай сістэмы С-300 "Тембр-М" і верталёта тыпу Ми-8.
    У цяперашні час прынята на ўзбраенне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь радыёлакацыйная станцыя "Роса-РБ" і ўжо пачалі паступаць у войскі мадэрнізаваныя радыёлакацыйныя станцыі П-18БМ і ПРВ-16 БМ. Плануецца мадэрнізацыя сродкаў радыёлакацыйнага выяўлення з саставу ЗРК С-300.
    Такая мадэрнізацыя дазволіла павысіць дакладнасныя характарыстыкі, узровень абароны ад актыўных і пасіўных перашкод, эксплуатацыйную надзейнасць гэтых станцый да ўзроўню сучасных РЛС. Самае важнае, што практычна ўсе работы па мадэрнізацыі ажыццяўляюцца на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь. Вядуцца распрацоўкі новай тэхнікі радыётэхнічных войскаў.
    Таксама вядзецца работа па далейшай мадэрнізацыі авіяцыйнай тэхнікі знішчальнай авіяцыі, у прыватнасці самалётаў МиГ-29 для павышэння іх магчымасцяў у барацьбе з высокадакладнай зброяй.
    З мэтай аднаўлення рэсурсу ўзбраення і ваеннай тэхнікі ажыццяўляецца капітальны рамонт шэрагу ўзораў авіяцыйнай тэхнікі, узбраення зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў.
    Сёння ВПС і войскі СПА займаюць годнае месца ў сістэме забеспячэння бяспекі Айчыны.

Прэс-служба паведамляе

    11 красавіка 2013 года ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём, ваеннаслужачы тэрміновай ваеннай службы Сухапутных войскаў.
    Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускай ваеннай пракуратурай і Следчым камітэтам Беларусі праводзяцца адпаведныя праверачныя дзеянні па ўстанаўленню прычын таго, што адбылося.
    Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім загінуўшага ваеннаслужачага і акажа дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Прэзентацыя музычнага праекта ваенна-патрыятычнай песні "Айчыне служым!"

    15 красавіка 2013 года ў Мінску ў Палацы спорту адбудзецца прэзентацыя тэлевізійнага музычнага праекта ваенна-патрыятычнай песні "Айчыне служым!" з удзелам лаўрэатаў XVI-га тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка", які праводзіцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Беларусі.
    У музычным праекце таксама прымуць удзел вядомыя музычныя калектывы і выканаўцы беларускай эстрады: гурты "Тяни-толкай", "Дрозды", "СССР", "Лайтсаунд", "Цвет Алоэ", артысты Анатоль Ярмоленка і гурт "Сябры", Уладзімір Правалінскі, Саша Нема, Аляксандра Гайдук, Вольга Плотнікава, Алена Ланская, Пётр Ялфімаў, народны артыст СССР і Рэспублікі Беларусь Ігар Лучанок і іншыя.
    У ходзе мерапрыемства плануецца: правядзенне паказу работ студыі ваенных мастакоў, прэзентацыя "Белорусской военной газеты. "Во славу Родины", часопісаў "Армия" і "Военно-промышленный комплекс", выстава ваенна-мастацкай студыі пісьменнікаў.
    Анлайн трансляцыю тэлевізійнага праекта ўпершыню ў Беларусі будзе ажыццяўляць тэлекампанія "ВаенТБ". У рэжыме рэальнага часу канцэрт можна будзе паглядзець у 17.00 на партале tut.by.

10 красавіка 2013 года
Экзамен трымаюць танкісты

    З 10 красавіка на 230-м агульнавайсковым палігоне праходзіць батальённае тактычнае вучэнне з баявой стральбой з 7-ым асобным гвардзейскім танкавым батальёнам 11-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
    Вучэнне дазволіць ацаніць узровень палявой вывучкі асабовага складу батальёна, яго здольнасць выконваць пастаўленыя задачы; удасканаліць практычныя навыкі камандзіраў у бесперапынным і ўстойлівым кіраванні падраздзяленнямі, арганізацыі ўзаемадзеяння ва ўмовах складанага становішча, якое хутка змяняецца, прымяненні ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў ходзе выканання задач па прызначэнню.
    У правядзенні вучэння будзе задзейнічана каля 300 ваеннаслужачых і 50 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

Адкрыты конкурсны адбор інавацыйных праектаў

    Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь аб'яўляе адкрыты конкурсны адбор праектаў (работ), якiя фінансуюцца са сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства абароны ў 2013 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 357 ад 7 жніўня 2012 года "Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў". Запланаваны аб'ём інавацыйнага фонду на 2013 год - 853 112 тыс. рублёў.
    Прыняць удзел у конкурсным адборы могуць арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству абароны (якія ўваходзяць у яго склад), а таксама навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі, незалежна ад падпарадкаванасці.
    Заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў афармляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення адкрытага конкурснага адбору і экспертызы праектаў (работ) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2012 г. № 44.
    Заяўкі накіроўваюцца ў адрас Міністэрства абароны ў тэрмін да 10 мая 2013 года на папяровым носьбіце.

Камандна-штабное вучэнне

    10 красавіка на 227-м агульнавайсковым палігоне "Барысаўскі" пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Андрэя Некрашэвіча завяршылася камандна-штабное вучэнне з 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай.
    Асноўнымі мэтамі вучэння з'яўляліся: праверка гатоўнасці падраздзяленняў брыгады да выканання задач па прызначэнню ва ўмовах складанага становішча, якое хутка змяняецца, павышэнне зладжанасці кіравання злучэннем і падраздзяленнямі, а таксама палявой вывучкі ваеннаслужачых.
    Вучэнне праходзіла ў два этапы.
    На першым - на працягу двух сутак ваеннаслужачыя брыгады ажыццяўлялі мерапрыемствы па падрыхтоўцы да абароны.
    На другім этапе асноўная ўвага была нададзена пытанням кіравання воінскімі часцямі і падраздзяленнямі брыгады пры вядзенні абарончага бою.

9 красавіка 2013 года
Чарговае пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД пройдзе ў Маскве

    10 красавіка 2013 года ў Маскве адбудзецца чарговае пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
    Рэспубліку Беларусь на мерапрыемстве будзе прадстаўляць начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
    Удзельнікі пасяджэння плануюць разгледзець шэраг пытанняў, якія звязаны з дзейнасцю Камітэта начальнікаў штабоў, у прыватнасці якія датычацца: стварэння сумеснай (аб'яднанай) сістэмы сувязі ўзброеных сіл дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, правядзення сумесных мерапрыемстваў у 2014 годзе, супрацоўніцтва ў галіне топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння, арганізацыі сумесных работ па фарміраванню Адзінага міжархіўнага даведніка ў інтарэсах міністэрстваў абароны дзяржаў-удзельніц СНД.
    У гэты ж дзень адбудзецца пасяджэнне Ваеннага камітэта пры Савеце міністраў абароны АДКБ, падчас якога будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, правядзення сумесных вучэнняў з КСАР АДКБ "Узаемадзеянне-2013" і з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае брацтва-2013".

Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па кіберспорце "Брэсцкая крэпасць - 2013"

    13 красавіка 2013 года ў горадзе Брэсце пройдзе Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па кіберспорце "Брэсцкая крэпасць - 2013", прысвечаны 95-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства абароны, Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і кампанія-распрацоўшчыца гульні "Мир танков" СТАА "Геймстрим", пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіберспартыўнага партала SNG.BY і абласнога камітэта БРСМ.
    Ужо каля васьмі гадоў Міністэрства абароны рэалізуе праграму папулярызацыі камп'ютэрных гульняў у інтарэсах патрыятычнага выхавання і дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі. Да 2012 года штогод праводзiлася два турніры па камп'ютэрных гульнях. Асноўнымі гульнямі, якія выкарыстоўвае ваеннае ведамства сёння, з'яўляецца айчынная распрацоўка - гульня "Мир танков", у якую гуляюць больш за 50 мільёнаў гульцоў ва ўсім свеце. Таксама Міністэрства абароны арганізоўвае турніры па сімулятары самалётаў Другой Сусветнай вайны "Ил-2. Штурмовик". У Беларусі існуе віртуальны знішчальна-штурмавы полк = BY = і клуб віртуальных пілотаў "Крэчат", які знаходзіцца ў горадзе Бяроза, дзе раскватараваны 927 цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў. З 2010 года ў ваенным інфармацыйным агенцтве "Ваяр" адкрыты Рэспубліканскі цэнтр па выкарыстанню камп'ютэрных гульняў у інтарэсах патрыятычнага выхавання і дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі, які аказвае метадычную падтрымку і ажыццяўляе падрыхтоўку віртуальных пілотаў і танкістаў.
    У мінулым годзе камп'ютэрныя спаборніцтвы перайшлі ў рэгіёны. У сакавіку 2012 года быў праведзены першы Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па кіберспорце ў горадзе Гродна, дзе суарганізатарам выступіў Гродзенскі аблвыканкам. Таксама, упершыню ў кубку прыняла ўдзел каманда віртуальных танкістаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Авангард", у склад якой увайшлі дзеючыя афіцэры і грамадзянскі персанал.
    У 2013 годзе плануецца правесці тры турніры, два з якіх у Брэсце і Магілёве, і Беларускі гранд-фінал адборачных гульняў на чэмпіянат свету па кіберспорце, які пройдзе ў горадзе Кюншань (Кітай).
    У фінале Адкрытага кубка Рэспублікі Беларусь па кіберспорце "Брэсцкая крэпасць-2013" прымуць удзел каманды-фіналісты, якія перамаглі ў адборачных спаборніцтвах, арганізаваных на сайце www.worldoftanks.ru. Акрамя таго, адбудзецца шоў-матч паміж камандай Узброеных Сіл "Авангард" і зборнай камандай Брэсцкай вобласці.
    Пераможцаў чакаюць прызы ад Міністэрства абароны, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і кампаніі СТАА "Геймстрим", распрацоўшчыка гульні "Мир танков".
    Турнір пройдзе ў Брэсцкім абласным Палацы культуры ФПБ.
    Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць на сайтах www.mil.by, www.worldoftanks.ru, www.sng.by.

8 красавіка 2013 года
Кантроль над узбраеннямі

    9 красавіка ў Мінск прыбудзе дэлегацыя Міністэрства абароны Літоўскай Рэспублікі на чале з начальнікам аддзела па кантролі над узбраеннямі падпалкоўнікам Раймондасам Іванаўскасам (Raimondas Ivanauskas).
    На працягу трох дзён адбудзецца шэраг рабочых сустрэч па пытаннях выканання Дамоўленасці паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспекі, у ходзе якіх будуць падведзены вынікі верыфікацыйнай дзейнасці ў 2012 годзе, а таксама абмеркаваны іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.
    Падчас мерапрыемства з членамі літоўскай дэлегацыі сустрэнецца начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролі і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Чарнуха.

Беларускія ваенныя правядуць інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Украіны

    У адпаведнасці з палажэннямі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ў перыяд з 9 па 11 красавіка 2013 г. інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Украіны.
    Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Пагаднення.

КШВ з 228-м асобным палком радыёэлектроннай барацьбы

    У перыяд з 9 па 11 красавіка 2013 года ў Полацкім раёне пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення радыёэлектроннай барацьбы Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўніка Ігара Данільчык пад Полацкім пройдзе камандна-штабное вучэнне з 228-м асобным палком радыёэлектроннай барацьбы.
    Мерапрыемства дасць магчымасць павысіць узровень зладжанасці упраўленняў палка і батальёнаў радыёперашкод падчас падрыхтоўкі баявога прымянення і вядзення баявой работы, ацаніць ступень падрыхтаванасці камандзіраў, удасканаліць практычныя навыкі службовых асоб у галіне планавання баявога прымянення і кіравання падначаленымі сіламі і сродкамі падчас вядзення радыеразведкі і радыёпадаўлення.
     У ходзе вучэння на практыцы будуць адпрацаваны цыклы баявой працы змен баявых разлікаў ва ўмовах складанай радыёэлектроннай абстаноўкі.

5 красавіка 2013 года
Ваенным камiсарыятам - 95 гадоў!

    8 красавіка 2013 года Ваенныя камісарыяты Рэспублікі Беларусь адзначаць 95-ю гадавіну з дня свайго ўтварэння.
    Дэкрэтам Савета Народных Камісараў ад 8 красавіка 1918 года былі заснаваны валасныя, павятовыя, губернскія і акруговыя камісарыяты па ваенных справах. 22 красавіка гэтага ж года ў адпаведнасці з Дэкрэтам УЦВК з'явілася Усерасійскае бюро ваенных камісараў. Усе ваенкаматы былі падпарадкаваны Усерасійскаму Галоўнаму штабу.
    Ужо да канца 1918 года была створана стройная сістэма мясцовых органаў ваеннага кіравання, якая ўключала ў сябе 7 акруговых, 39 губернскіх, 395 павятовых і каля 7 тыс. валасных камісарыятаў па ваенных справах.
    Гэта дазволіла ў кароткія тэрміны ажыццявіць мабілізацыю ўнутраных сіл і рэзерваў для будаўніцтва рэгулярнай Чырвонай Арміі.
    У наступныя дзесяцігоддзі сістэма мясцовых органаў ваеннага кіравання бесперапынна ўдасканальвалася.
    З утварэннем Савецкага Саюза пачалося стварэнне ваенных камісарыятаў па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму прынцыпу ў саюзных рэспубліках, краях, абласцях і нацыянальных акругах.
    У адпаведнасці з праведзенай напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны рэарганізацыяй у кожным раёне (горадзе) краіны былі створаны ваенныя камісарыяты. У 1938 годзе былі сфарміраваны Мінскі, Віцебскі, Гомельскі і Магілёўскі абласныя камісарыяты, а таксама райваенкаматы гэтых абласцей. У 1940 годзе ваенныя камісарыяты былі створаны на Брэстчыне і Гродзеншчыне.
    Вялікая Айчынная вайна з'явілася суровай практычнай праверкай распрацаванай у мірны час мабілізацыйнай сістэмы мерапрыемстваў.
    У пачатковы перыяд вайны ў выключна цяжкай абстаноўцы ваенныя камісарыяты прызывалi па мабілізацыі каля 5,5 млн. чалавек, паставілі больш за 200 тыс. аўтамабіляў, каля 31 тыс. трактароў, арганізавалі і правялі эвакуацыю з заходніх рэгіёнаў краіны больш за 4 млн. мірных грамадзян.
    На працягу вайны ваеннымі камісарыятамі было праведзена 5 перарэгістрацый ваеннаабавязаных і прызыўнікоў, якімі было ахоплена каля 40 млн. чалавек.
    Сотні тысяч стралкоў, кулямётчыкаў, бранябойшчыкаў, мінамётчыкаў, сувязістаў і іншых спецыялістаў былі падрыхтаваны супрацоўнікамі ваенкаматаў у сістэме Усевобуча.
    А, пачынаючы з 1943 года, на ўжо вызваленай ад ворага тэрыторыі, работнікі ваенных камісарыятаў праводзілі прызыў у дзеючую армію грамадзян, вызваленых ад нямецка-фашысцкай акупацыі.
    У пасляваенны перыяд на плечы ваенных камісарыятаў лягла велізарная праца па своечасоваму прыёму на воінскі ўлік грамадзян, дэмабілізаваных з армii і флота.
    Акрамя таго, ваенкаматы выконвалі задачы па ўдасканаленню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў; расчышчалі тэрыторыі, ад мін, снарадаў і авіябомбаў, якiя не разарвалiся, дапамагалі воінам-пераможцам знайсці сябе ў мірным жыцці.
    Са стварэннем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачаўся новы этап у гісторыі ваенных камісарыятаў.
    У цяперашні час у складзе Узброеных Сіл функцыянуюць 135 ваенных камісарыятаў, з іх 6 ваенных камісарыятаў абласцей, ваенны камісарыят г. Мінска і 128 раённых і гарадскіх ваенных камісарыятаў. Кіруе іх дзейнасцю начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь праз галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
    Ваенныя камісарыяты з'яўляюцца мясцовымі органамі ваеннага кіравання, якія сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі забяспечваюць выкананне заканадаўчых і нарматыўных актаў у галіне абароны і бяспекі дзяржавы. Па зместу і характару выконваемых задач - гэта сувязнае звяно паміж воінскімі часцямі, мясцовай адміністрацыяй і насельніцтвам краіны.
    На ваенныя камісарыяты ўскладзены дзве асноўныя функцыі: ваенна-мабілізацыйная і ўлікова-прызыўная праца.
    Іх асноўнымі задачамі, перш за ўсё, з'яўляюцца выкананне мерапрыемстваў вайсковай мабiлiзацыi, а ў мірны час - прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве i на ваенныя зборы.
    Пры гэтым, сваю працу ваенныя камісарыяты выконваюць не толькі ў інтарэсах Міністэрства абароны, але і ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, якія маюць у сваім складзе войскі і воінскія фарміраванні.
    Акрамя таго, ваенныя камісарыяты прымаюць непасрэдны ўдзел у арганізацыі і ўсебаковым забеспячэнні тэрытарыяльнай абароны, аказваюць садзейнічанне ўстановам адукацыі ў правядзенні абавязковай і добраахвотнай падрыхтоўкі грамадзян да ваеннай службы, праводзяць работу па адбору кандыдатаў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і на ваенную службу па кантракце.
    У цяперашні час ва Узброеных Сілах актыўна практыкуецца правядзенне мабілізацыйных трэніровак з прызывам людскіх мабілізацыйных рэсурсаў і пастаўкай транспартных сродкаў у воінскія часці. Усе буйныя вучэнні Узброеных Сіл, пачынаючы з 2001 года, праводзяцца з практычнай адпрацоўкай пытанняў даўкамплектавання воінскіх часцей або асобных падраздзяленняў. Сёння гэтыя задачы выконваюцца ўсімі ваеннымі камісарыятамі ў планавым рэжыме.
    Важнейшай задачай, якая выконваецца ваенкаматамі, з'яўляецца планаванне адпаведных мерапрыемстваў на адміністрацыйных тэрыторыях і пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў у воінскія часці і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.
    Ваеннымі камісарыятамі надаецца пільная ўвага пенсійнаму забеспячэнню ваеннаслужачых, звольненых у запас, працы з членамі іх сем'яў і сацыяльнаму абслугоўванню ваенных пенсіянераў, сумеснай працы з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі арганізацыямі, а таксама інфармiраванню грамадзян па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камісарыятаў. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці сеткі Інтэрнэт.
    Так, на рэсурсах сайта Міністэрства абароны (www.mod.mil.by) увесь час дзейнічае рубрыка "Віртуальны ваенкамат", у якой размешчаны раздзелы: "Заканадаўчая база", "Умовы прызыву", "Праходжанне службы", "Ваенная кар'ера", "Калі Вашы правы парушаныя", "З законам не жартуй", "Пытанні і адказы", "Адраснае бюро", "Калі Вы не знайшлі адказ на сваё пытанне...", што дазваляе своечасова атрымліваць любую інфармацыю па пытаннях прызыву, праходжання службы і ўстаноўленых заканадаўствам ільготах для ваеннаслужачых.

4 красавіка 2013 года
Разлікі "Тор-М2" адпрацавалі практычныя задачы

    Разлікі зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2" 120-й зенітнай ракетнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА адпрацавалі практычныя задачы на 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў СПА.
    У ходзе трэніроўкі асабовы склад зенітнага ракетнага падраздзялення ўдасканальваў навыкі выяўлення і ўмоўнага знішчэння сучасных сродкаў паветранага нападу. У якасці паветраных цэляў выкарыстоўваліся мішэні ДВЦ-М1. Усе разлікі паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі, а ваеннаслужачыя атрымалі рэальны вопыт работы па малапамерных хуткасных цэлях.

Тактычнае вучэнне з баявой стральбой

    У Паўночна-заходнім аператыўна-тактычным камандаванні ВПС і войскаў СПА праводзіцца тактычнае вучэнне з 740-й зенітнай ракетнай брыгадай.
    У адпаведнасці з задумай вучэння зенітна-ракетныя падраздзяленні здзейснілі манеўр у новы пазіцыйны раён, адпрацавалі пытанні арганізацыі аховы, інжынернага і тылавога забеспячэння, радыехімічнай і біялагічнай абароны, тэхнічнага абслугоўвання ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
    Кульмінацыяй тактычнага вучэння стануць баявыя стрэльбы, якія пройдуць на 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў СПА. У якасці паветраных цэляў будуць выкарыстоўвацца мішэні, якія імітуюць верталёты агнявой падтрымкі праціўніка і высакахуткасныя малапамерныя цэлi.

Візіт начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі ва Украіну.

    4 красавіка пачаўся двухдзённы рабочы візіт начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага ва Украіну.
    У першы дзень візіту адбудзецца цырымонія афіцыйнай сустрэчы, затым генерал-маёр Пётр Ціханоўскi сустрэнецца са сваім украінскім калегам - начальнікам Генеральнага штаба - Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Украіны генерал-палкоўнікам Уладзімірам Заманай, наведае акадэмію Сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдачнага, 80-ы асобны аэрамабільны полк Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны і Міжнародны цэнтр міратворчасці і бяспекі.
    Завершыцца візіт 5 красавіка азнаямленнем з арганізацыяй навучальнага працэсу і матэрыяльнай базай Нацыянальнага універсітэта абароны Украіны і ўскладаннем вянка да Магілы Невядомага Салдата.

Прайшлі першыя штабныя перамовы

    У адпаведнасці з Планам сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) на 2013 год 2 і 3 красавіка 2013 года прайшлі першыя штабныя перамовы па пытаннях падрыхтоўкі сумеснага вучэння "Узаемадзеянне - 2013".
    У штабных перамовах прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў абароны Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ.
    У ходзе перамоў быў даведзены план падрыхтоўкі вучэння і разгледжаны: асновы задумы вучэння; парадак правядзення вучэння, а таксама праведзена рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення вучэння.

2 красавіка 2013 года
Назначэнні

    Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Беларусі, палкоўнік Ігар Аляксейчык назначаны намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - начальнікам авіяцыі.
    Генерал-маёр Ігар Голуб, які займаў гэтую пасаду, назначаны намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Адпаведныя ўказы Прэзідэнт Беларусі падпісаў 2 красавіка.

Візіт дэлегацыі НАТА

    У адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства і супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і НАТА на 2012-2013 гады з 2 па 5 красавіка 2013 года ў г. Мінску адбудзецца візіт дэлегацыі НАТА, у склад якой увойдуць прадстаўнікі Міжнароднага сакратарыята НАТА і Стратэгічных камандаванняў НАТА па трансфармацыі і аперацыях.
    У ходзе візіту плануецца абмеркаваць праект Ацэначнага дакумента Працэсу планавання і ацэнкі сіл (ПАРП) праграмы "Партнёрства дзеля міру", а таксама бягучыя вынікі і планы па рэалізацыі Рэспублікай Беларусь мэтаў партнёрства-2012.
    Праект Ацэначнага дакумента ПАРП быў распрацаваны Міжнародным сакратарыятам НАТА на аснове інфармацыі, якая была прадстаўлена Рэспублікай Беларусь пры падрыхтоўцы адказа на Агляд ПАРП, уключаючы пытанні планавання ў галіне абароны і ваенных расходаў.
    У ходзе візіту прадугледжваецца таксама азнаямленне дэлегацыі НАТА з сіламі і сродкамі, якія былі заяўлены Рэспублікай Беларусь у рамках ПАРП, у прыватнасці, узводам радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны са складу 8-га палка РХБА.
    Правядзенне гэтага мерапрыемства дазволіць узгадніць пытанні па праекту Ацэначнага дакумента ПАРП, а таксама атрымаць кансультацыі па дасягненню Рэспублікай Беларусь мэтаў партнёрства ПАРП і адпаведную дакументацыю НАТА.

1 красавіка 2013 года
На варце паветраных рубяжоў

    1 красавіка чарговую гадавіну з дня свайго заснавання адзначае Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне ВПС і войскаў СПА.
    Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне ВПС і войскаў СПА было створана ў красавіку 2002 года ў адпаведнасці з Дырэктывай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З 2002 года злучэнні і воінскія часці Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА выконваюць задачы па ахове паветраных рубяжоў Рэспублікі Беларусь.
    Злучэнні і воінскія часці Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання размешчаны ў 5 абласцях Рэспублікі Беларусь. У зоне іх адказнасці больш за 1700 км паветранай дзяржаўнай мяжы нашай Радзімы. Каля 250 чалавек штодня нясуць дзяжурства па супрацьпаветранай абароне на баявых пастах.
    Штогод падраздзяленнямі радыётэхнічных войскаў камандавання выяўляецца і праводзіцца каля 100 тысяч паветраных судоў.
    Вялікі практычны вопыт асабісты склад злучэнняў і воінскіх часцей Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання набыў падчас правядзення вучэнняў на палігоне "Ашулук" Расійскай Федэрацыі.
    Па выніках 2012 года Заходняе аператыўна тактычнае камандаванне ВПС і войскаў СПА празнана лепшым аператыўна-тактычным камандаваннем.
    У 2013 годзе камандаванне зноў чакае складаны і адказны экзамен - правядзенне баявых стрэльбаў на расійскім палігоне "Ашулук".

Выдадзены трэці том фундаментальнай працы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

    Чарговы трэці том працы "Вялікая Айчынная вайна 1941 - 1945 гадоў", якая была выдадзена ў Расійскай Федэрацыі, пад назвай "Бітвы і баі, якія змянілі ход вайны" прысвечаны баявым дзеянням на савецка-германскім фронце ў перыяд з 30 верасня 1941 г. па 31 снежня 1943 года. Яна змяшчае ўсебаковы аналіз комплексу ваенных і ваенна-палітычных падзей Вялікай Айчыннай вайны ў названы перыяд, уключаючы пытанні ваеннага мастацтва, партызанскай і падпольнай барацьбы. Значнае месца ў томе займае ілюстрацыйны фотаматэрыял.
    У стварэнні трэцяга тома шматтомнай працы аб Вялікай Айчыннай вайне прымалі ўдзел прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (палкоўнікі Алег Крыванос і Аляксандр Самовіч, а таксама Уладзімір Калаткоў, Аляксандр Бяляеў). Тым самым быў унесены пэўны ўклад у развіццё ваенна-навуковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі.
    У томе знайшлі адлюстраванне і падзеі на тэрыторыі Беларусі ў першы і другі перыяды Вялікай Айчыннай вайны. Гэты матэрыял выкладзены галоўным чынам у главах і раздзелах "Бітва за Днепр", "За лініяй фронту", а таксама ў дадатку.
    Трэці том шматтомнага выдання аб Вялікай Айчыннай вайне адрасаваны не толькі спецыялістам-гісторыкам, але і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца айчыннай ваеннай гісторыяй.
    Том дастаўлены ў Рэспубліку Беларусь і распаўсюджаны як у арганізацыях Міністэрства абароны, так і ў грамадзянскіх установах, у тым ліку вядучых рэспубліканскіх бібліятэках.

29 сакавіка 2013 года
Юбілей 377-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка

    31 сакавіка 70-ю гадавіну з дня свайго ўтварэння адзначае 377 гвардзейскі зенітны ракетны полк Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.
    Свой баявы шлях полк пачаў у першы год Вялікай Айчыннай вайны. У лістападзе 1941 года на базе Сталінградскай і Барысаглебскай авіяшкол быў сфарміраваны 629 знішчальна-авіяцыйны полк. Асабовы склад палка мужна і ўмела ваяваў з ворагам пад Сталінградам. Авіятары правялі больш за 4000 баявых вылетаў, 68 разведак у тыле ворага, 43 штурмоўкі наземных войскаў, знішчылі 123 самалёта, 19 танкаў і 23 аўтамашыны. Гісторыя захавала мноства прыкладаў мужнасці воінаў палка, іх самаахвярнай адданасці Радзіме. За мужнасць і доблесць, якія былі праяўлены ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, чацвёра адважных воінаў: Яўсееў Я.А., Смірноў В.П., Сталяроў А.І., Фёдараў Ф.Ф. сталі Героямі Савецкага Саюза, 11 чалавек былі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, 15 - ордэнамі Чырвонага Сцяга, 20 - ордэнамі Айчыннай вайны 1 і 2 ступені, 31 - ордэнамі Чырвонай Зоркі, больш за 500 - медалямі СССР.
    За гераізм і самаадданасць асабовага складу ў Сталінградскай бітве 31 сакавіка 1943 года палку прысвойваецца званне "гвардзейскі". Гэты дзень у далейшым і стаў гадавым святам палка.
    У 1960 годзе на базе палка быў сфарміраваны 377 гвардзейскі зенітны ракетны полк. Ратныя здзяйсненні абаронцаў беларускага неба двойчы былі адзначаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Ваеннага Савета Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і аб'яднання СПА.
    Цяперашняе пакаленне абаронцаў беларускага неба годна працягвае гераічныя традыцыі франтавікоў. У мірныя дні ордэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 200 ваеннаслужачых палка.
    На працягу многіх гадоў гвардзейскі полк займае перадавыя пазіцыі сярод злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА.
    Вялікі практычны вопыт гвардзейцы набылі падчас вучэнняў на палігоне Расійскай Федэрацыі "Целямба".

28 сакавіка 2013 года
Сустрэча Міністра абароны з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі

    Сёння ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, членамі рэспубліканскай ваенна-шэфскай камісіі, а таксама былі падведзены вынікі конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва, якія прысвечаны 95-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іх сучаснаму жыццю.
    У ходзе выступленняў удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі актуальныя пытанні фарміравання патрыятызму грамадзян краіны, як важнейшага фактару забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах, абмяняліся меркаваннямі па ўдасканаленню сістэмы работы творчай інтэлігенцыі ў гарнізонах, воінскіх часцях, злучэннях і арганізацыях Узброеных Сіл па фарміраванню высокага маральнага духу ваеннаслужачых і іх гатоўнасці да абароны Айчыны.

26 сакавіка 2013 года
Аб правядзенні выставы-продажу медыцынскiх тэхнікі і маёмасці

    У Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь запланавана правядзенне выставы-продажу медыцынскiх тэхнікі і маёмасці, прадстаўленых на рэалізацыю ў 2013 годзе праз упаўнаважаную арганізацыю - рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Белспецкантракт" дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб'яднання "Белрэсурсы" (далей - РУП "Белспецкантракт").
    Выстаўка будзе праходзіць 28 сакавіка 2013 года ў філіяле дзяржаўнай установы "2335-я база захоўвання медыцынскіх тэхнікі і маёмасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" (далей - філіял) па адрасе: г. Гомель, вул. Добрушаўская, 2, тэл. 8 (0232) 35-59-02, 35-69-19.
    Пачатак працы выстаўкі ў 11:00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе ажыццяўляцца па дакументах, якія сведчаць асобу, з 9:00 да 10:30 на кантрольна-прапускным пункце філіяла.
    На выстаўке будуць прадстаўлены медыцынская тэхніка гаражнага захоўвання на базах аўтамабіляў ЗІЛ-131, ГАЗ-66 і аўтамабільных прычэпаў, а таксама розная медыцынская маёмасць. Больш падрабязна з інфармацыяй аб медыцынскіх тэхніцы і маёмасці можна азнаёміцца на сайце ўпраўлення матэрыяльных рэсурсаў Узброеных Сіл (http://www.mil.by/ru/voentorg/catalog/686/).
    Удзельнікам выстаўкі будзе прадастаўлена магчымасць набыць названую тэхніку і маёмасць шляхам афармлення неабходных дакументаў праз прадстаўніка РУП "Белспецкантракт".
    Даведкі па тэлефонах: 8 (017) 297-11-36, 385-07-64.

Чэмпіянат Узброеных Сіл па армейскім рукапашным баі

    З 27 па 29 сакавіка 2013 года на базе 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый пройдзе чэмпіянат Узброеных Сіл па армейскім рукапашным баі.
    У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі 9 каманд: зборная ваенных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, Паўночна-Заходняга і Заходняга аператыўна-тактычных камандаванняў ВПС і войскаў СПА, Паўночна-Заходняга і Заходняга аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, транспартных войскаў, воінскіх часцей цэнтральнага падпарадкавання, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
    Паядынкі пройдуць у 7 вагавых катэгорыях (да 60 кг, да 65 кг, да 70 кг, да 75 кг, да 80 кг, да 85 кг, звыш 85 кг).

Адбудзецца пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі

    З 27 па 29 сакавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў г. Мінску адбудзецца пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі. Расійскую дэлегацыю на перамовах узначаліць намеснік начальніка Нацыянальнага цэнтра па памяншэнню ядзернай небяспекі Расійскай Федэрацыі палкоўнік Руслан Шышын. У ходзе пасяджэння будуць узгоднены пазіцыі і сумесныя дзеянні бакоў па пытаннях выканання міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі ў 2013 годзе.

25 сакавіка 2013 года
Тыл Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - гісторыя і сучаснасць

     25 сакавіка ў прэс-цэнтры Міністэрства абароны прайшоў брыфінг намесніка Міністра абароны па тылу - начальніка тылу Узброеных Сіл генерал-маёра Віталя Кірэева, які быў прысвечаны гісторыі, будаўніцтву і развіццю тылу Узброеных Сіл на сучасным этапе.
     Тыл Узброеных Сіл уяўляе сабой неад'емную частку Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ён прызначаны для задавальнення матэрыяльных, транспартных, медыцынскіх, бытавых і іншых патрэбаў войскаў у мэтах падтрымання іх здольнасці выконваць задачы па прызначэнню.
     Улічваючы заслугі асабовага складу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады, эфектыўную дзейнасць па тылавым забеспячэнні баявой вучобы войскаў, загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2003 г. № 98 "Аб дне тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" было ўстаноўлена гадавое свята тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца 28 сакавіка.
     Выбар святкавання ўпаў менавіта на гэтую дату не выпадкова. За кропку адліку гісторыі яго стварэння прыняты 1918 год. 28 сакавіка ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі быў сфарміраваны гаспадарчы камітэт, асноўнымі задачамі якога з'яўляліся забеспячэнне войскаў харчаваннем, рэчавай і абознай маёмасцю.
     За 95 гадоў свайго будаўніцтва і развіцця тыл не аднойчы перажываў кардынальныя змены, развіваючыся па меры ўдасканалення спосабаў і сродкаў вядзення ўзброенай барацьбы. Усё гэта вызначалася цэлым шэрагам фактараў: эканамічным і палітычным становішчам у краіне, перааснашчэннем арміі тэхнікай і ўзбраеннем, змяненнем тактыкі дзеянняў войскаў і тэорыяй правядзення аперацый.
    Па сучаснасці гераічнымі можна назваць дзеянні асабовага складу тылу Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. За гады вайны было атрымана ад прамысловасці і дастаўлена ў дзеючую армію каля мільярда тон розных грузаў. Адноўлена звыш 120 тыс. км чыгуначных шляхоў, 100 тыс. км аўтамабільных дарог, тысячы мастоў і іншых аб'ектаў транспартных камунікацый. Ваеннымі медыкамі былі эвакуяваны, вылечны і вернуты ў строй больш за 22 млн. чал.
     У гады вайны 110 воінаў тылу сталі Героямі Савецкага Саюза, больш за 50 - Героямі Сацыялістычнай працы, дзясяткі тысяч былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
     Сёння спецыялісты тылу выконваюць свае задачы без умоўнасцяў: яны штодня забяспечваюць ваеннаслужачых харчаваннем, забяспечваюць злучэнні і воінскія часці палівам, вырашаюць жыллёвыя пытанні і стаяць на варце здароўя людзей у пагонах.
     Асноўныя намаганні тылу Узброеных Сіл накіраваны на аптымізацыю сістэмы кіравання, удасканаленне і развіццё тэрытарыяльнага прынцыпу забеспячэння, дасягненне якаснага ўзроўню баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі воінскіх часцей і арганізацый тылу, своечасовае забеспячэнне асабовага складу Узброеных Сіл усім неабходным.
     У сучасных умовах актыўна ўдасканальваецца сістэма забеспячэння войскаў з выкарыстаннем аб'ектаў мясцовай прамыслова-эканамічнай базы і ўстаноў аховы здароўя краіны. На аснове базавых воінскіх часцей створаны раёны цэнтралізаванага забеспячэння, сюды вырабляецца пастаўка паліва і харчавання. Гэта дазваляе выключыць адрыў асабовага складу ад баявой падрыхтоўкі, значна скараціць расход мотарэсурсаў і гаручага.
    Ключавая роля ў рэалізацыі кіраўніцкіх функцый па арганізацыі па будаўніцтву і развіццю сістэмы тылавога забеспячэння Узброеных Сіл, каардынацыі дзейнасці ўсіх органаў дзяржаўнага і ваеннага кіравання па выкананню задач тылавога забеспячэння войскаў належыць галоўнаму ўпраўленню планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння Міністэрства абароны.
    Служба гаручага па праву можа разглядацца як структура, без якой нельга мысліць поспех сучасных ваенных дзеянняў. Доля гаручага і змазачных матэрыялаў складае да 30% ад усіх матэрыяльных сродкаў, якія падаюцца войскам. Працэс апрацоўкі, назапашвання і выдачы інфармацыі аб наяўнасці і руху матэрыяльных сродкаў службы гаручага цалкам аўтаматызаваны.
     Вядзецца актыўная праца па пераводу на забеспячэнне палівам праз АЗС РУП "ВА" Беларуснафта". У цяперашні час 170 злучэнняў і воінскіх часцей поўнасцю або часткова перакладзены на дадзеную сістэму забеспячэння.
     Арганізацыя якаснага і паўнавартаснага харчавання ваеннаслужачых у сучасных умовах з'яўляецца асноўнай задачай харчовай службы. Трохразовае гарачае харчаванне асабовага складу ажыццяўляецца штодзённа, незалежна задач, якія былі выкананы войскамі. Заснаванае на навуковых дадзеных, з улікам спецыфікі воінскай працы, харчаванне спрыяе ўмацаванню здароўя і фізічнаму развіццю асабовага складу, прафілактыцы захворвання, павышае ўстойлівасць арганізма да розных нагрузак і ў значнай ступені станоўча ўплывае на баявую гатоўнасць войск.
    У цяперашні час харчаванне асабовага складу арганізавана як у воінскіх сталовых, так і праз рэспубліканскае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны".
    Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі харчавання асабовага складу ў палявых умовах, у шляху руху на палігоны і назад, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь. У гэтых умовах ежа рыхтуецца ў асноўным з кансерваваных і канцэнтраваных прадуктаў, прадугледжана выдача бутыляванай пітной вады і аднаразовага посуду.
     Калі не ўяўляецца магчымым рыхтаваць гарачую ежу пры выкананні задач у адрыве ад сваіх падраздзяленняў, выдаецца сухі паёк (рацыёны харчавання).
    Дзякуючы зладжанай рабоце рэчавай службы асабовы склад Узброеных Сіл сёння забяспечаны баявой, паўсядзённай, параднай і спецыяльнай формамі адзення.
    На дадзены момант практычна ўсе катэгорыі ваеннаслужачых перайшлі на нашэнне паўшарсцянога паўсядзённага абмундзіравання аліўкавага колеру. Гэта фуражкі ваўняныя парадныя і паўсядзённыя, пілоткі ваўняныя, кіцеля і штаны ваўняныя парадныя і паўсядзённыя, курткі ваўняныя.
     Ва Узброеных Сілах былі прыняты на забеспячэнне войскаў новыя прадметы рэчавай маёмасці. Пры іх распрацоўцы было ўлічана, што яны будуць эксплуатавацца з падвышанай нагрузкай ў экстрэмальных умовах, а іх маскіровачныя ўласцівасці павінны адказваць нашаму кліматычнаму поясу з улікам усіх часоў года.
     У рабоце па ўдасканаленню і распрацоўцы новых узораў прадметаў рэчавай маёмасці з Міністэрствам абароны актыўна супрацоўнічаюць айчынныя швейныя і абутковыя прадпрыемствы.
    Сістэма медыцынскага забеспячэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь неад'емна звязана з развіццём аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
    У апошнія гады ажыццёўлена будаўніцтва новых і рэканструкцыя наяўных карпусоў ваенных медыцынскіх цэнтраў у Мінску і Гродна, нарошчванне лячэбна-дыягнастычнай базы ваенных медыцынскіх арганізацый і медыцынскіх падраздзяленняў злучэнняў і воінскіх часцей, завяршаецца мадэрнізацыя медыцынскага цэнтра ў Баранавічах.
    Плануецца ўкараненне сучасных інавацыйных тэхналогій лячэння, канцэнтрацыя і рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных сродкаў, развіццё па такіх напрамках медыцынскай дапамогі, як прафілактыка, ранняя дыягностыка, медыцынская рэабілітацыя пацыентаў. Для гэтых мэтаў была распрацавана і зацверджана галіновая праграма аснашчэння ваенных медыцынскіх арганізацый і медыцынскіх падраздзяленняў злучэнняў і воінскіх часцей на 2012-2015 гады.
    Беларускія ваенныя медыкі, у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародных пагадненняў, удзельнічаюць у выкананні задач у складзе міратворчага кантынгенту ААН у Ліване.
    Ветэрынарнае забеспячэнне Узброеных Сіл, як выгляд тылавога забеспячэння, накіравана на абарону здароўя асабовага складу ад хвароб, агульных для чалавека і жывёл, прафілактыку харчовых атручванняў прадуктамі жывёльнага і расліннага паходжання.
    Спецыялісты ветэрынарнай службы ажыццяўляюць надзейны ветэрынарна-санітарны нагляд за якасцю і харчовай бяспекай харчовай сыравіны, харчовых прадуктаў, якія паступаюць для патрэб Узброеных Сіл.
    У мэтах цэнтралізацыі закупак матэрыяльных сродкаў тылу было створана ўпраўленне заказаў і закупак матэрыяльных сродкаў Узброеных Сіл. Спецыялістамі ўпраўлення паспяхова вырашаюцца складаныя і адказныя задачы. У сярэднім за год праводзіцца каля 350 працэдур па закупцы больш за 1200 найменняў матэрыяльных сродкаў, складаецца больш за 400 дамоў. Толькі ў 2012 годзе ўпраўленнем было асвоена больш за 600 млрд. руб.
    Упраўленне супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ Узброеных Сіл з'яўляецца органам ваеннага кіравання, які забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне прафілактыкі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на аб'ектах Узброеных Сіл. Яно каардынуе дзейнасць у галіне супрацьпажарнай абароны і мясцовай абароны відаў Узброеных Сіл, злучэнняў і воінскіх часцей, устаноў, ваенна-навучальных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Міністэрства абароны.
    Сфарміраваныя ў 2006 годзе транспартныя войскі ўносяць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы, далейшае ўдасканаленне транспартнай інфраструктуры Беларусі.
    Удасканальваючы спецыяльную падрыхтоўку на аб'ектах транспартнай інфраструктуры дзяржавы, воіны транспартных войскаў прынялі ўдзел у рэалізацыі важнейшых дзяржаўных праграм: "Дарогі Беларусі", "Торф", "Развіццё лясной гаспадаркі".
    Масты, якія былі наведзены транспартнымі войскамі, дазволілі зэканоміць мільярды рублёў дзяржаўных сродкаў. За ўзвядзенне часовага аўтадарожнага моста праз Днепр у Шклове яны атрымалі высокую ацэнку кіраўніцтва краіны. Дзякуючы высокай арганізацыі і прафесіяналізму мост быў уведзены ў эксплуатацыю на 8 месяцаў раней вызначанага тэрміну.
    Службовымі асобамі галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі, падпарадкаваных арганізацыі, праводзіцца вялікая работа па забеспячэнню палівам, камунальнымі паслугамі і энерганосьбітамі воінскіх часцей і гарнізонаў, перадачы ў камунальную і рэспубліканскую ўласнасць будынкаў і збудаванняў. Пры іх непасрэдным удзеле Міністэрствам абароны паспяхова выконваюцца заданні па энергазберажэнню.
    Вялікая ўвага надаецца ўмовам жыцця і быту ваеннаслужачых. За мінулае дзесяцігоддзе былі пабудаваны тысячы жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, дзесяткі тысяч кіламетраў інжынерных сетак, шэраг унікальных аб'ектаў.
     Важнейшай задачай жыллёвай палітыкі, якая праводзіцца Міністэрствам абароны, з'яўляецца фарміраванне фонду службовага жылля. Для паляпшэння забеспячэння ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў службовымі жылымі памяшканнямі ў Рэспубліцы Беларусь была распрацавана праграма будаўніцтва службовых жылых памяшканняў для ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на 2011-2017 гады.
     Забеспячэнне ваеннаслужачых жыллём ажыццяўляецца таксама і праз жыллёва-будаўнічыя кааператывы. Па стане на 1 студзеня 2013 года ва Узброеных Сілах у розных стадыях будаўніцтва і фарміравання знаходзяцца 31 ЖБВК.
     Па выніках мінулага года ўпершыню за існаванне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь удалося знізіць колькасць ваеннаслужачых, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на 640 чалавек.

Сумесная штабная трэніроўка

    У перыяд з 26 па 29 сакавіка ў г. Мінску пройдзе сумесная штабная трэніроўка органаў ваеннага кіравання Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
    У ходзе яе правядзення будуць адпрацаваны пытанні сумеснага планавання прымянення войскаў у адпаведнасці з новымі формамі і спосабамі, якія былі выпрацаваны ваеннымі ведамствамі дзвюх дзяржаў на аснове аналізу сучасных узброеных канфліктаў апошняга дзесяцігоддзя.

22 сакавіка 2013 года
Сёмая навукова-практычная канферэнцыя органаў ідэалагічнай работы Узброеных Сіл

    22 сакавіка на базе ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" прайшла Сёмая навукова-практычная канферэнцыя органаў ідэалагічнай работы Узброеных Сіл.
    У ходзе правядзення канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя праблемы тэорыі і практыкі ідэалагічнай работы ва Узброеных Сілах, выпрацаваны адзіныя падыходы па далейшаму ўдасканаленню і павышэнню эфектыўнасці сістэмы падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў для органаў ідэалагічнай работы Узброеных Сіл.
    Работа канферэнцыі праходзіла як у рамках пленарнага і секцыйных пасяджэнняў.
    У ходзе пленарнага пасяджэння з дакладам па тэме канферэнцыі выступіў памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Аляксандр Гура. Вопытам работы па павышэнню прэстыжу прафесіі афіцэра сярод моладзі падзяліўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці палкоўнік Аляксандр Залатухін.
    У ходзе работы па секцыях былі абмеркаваны асноўныя напрамкі павышэння ўзроўню прафесійнай падрыхтаванасці выпускнікоў ваенных навучальных устаноў да правядзення ідэалагічнай работы зыходзячы са спецыфікі задач, якія вырашаюцца, а таксама пытанні ўдасканалення падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Стральба са штатнай зброі

    22 сакавіка 2013 года на базе воінскага стрэльбішча 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання прайшоў Чэмпіянат структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Узброеных Сіл па стральбе са штатнай зброі (практыкаванне ПМ-1). Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 60 ваеннаслужачых.
    У агульнакамандным заліку першае месца заняла зборная каманда галоўнага ўпраўлення кадраў і ўпраўлення ваеннай адукацыі, другое месца - каманда галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Бронзавым прызёрам стала зборная каманда галоўнага цэнтра забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій.
    У асабістым заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняў падпалкоўнік Васіль Жлоба (галоўнае ўпраўленне кадраў), другое месца - маёр Дзмітрый Белашэўскі (галоўнае аператыўнае ўпраўленне), трэцяе месца - палкоўнік Алег Голубеў (упраўленне інжынерных войскаў).

Анастасія Гучок заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе ў Грузіі

    Беларуская армейская спартсменка сяржант кантрактнай службы Анастасія Гучок (вагавая катэгорыя да 59 кг) заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе, які праходзіць у сталіцы Грузіі Тбілісі.
    У фінальным паядынку спартсменка ўзяла верх над прадстаўніцай Расіі Жаргалмой Цырэнавай - 1:0, 1:0.
    На шляху да заваёвы чэмпіёнскага звання Анастасія Гучок атрымала перамогу ў трох паядынках.
    Аб'яднаны чэмпіянат Еўропы па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе завершыцца 24 сакавіка. Усяго ў турніры выступяць прадстаўнікі 37 дзяржаў.

Інспекцыйная група Французскай Рэспублікі наведала воінскія часці Рэспублікі Беларусь

    У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей - ДЗУСЕ) і Венскага дакумента 2011 года (далей-ВД-2011) Рэспубліку Беларусь наведала інспекцыйная група Французскай Рэспублікі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Эдуарда Твета. Інспекцыйнай групай была праверана 181 баявая верталётная база, якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ, а таксама было праведзена наведванне па ацэнцы 103 асобнай мабільнай брыгады ў рамках ВД-2011.
    Мэтай інспекцыі з'яўлялася праверка адпаведнасці наяўнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі на аб'екце кантролю іх абвешчанай колькасці. У ходзе наведвання была ацэненая дакладнасць інфармацыі, якая была прадстаўлена Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-2011, у дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці. У правядзенні вышэйпаказаных мерапрыемстваў, акрамя дзевяці ваенных інспектараў Францыі, прыняў удзел інспектар з Бельгіі.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь наведала воінскую часць Французскай Рэспублікі

    Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь у рамках ДЗУСЕ і ВД-2011 правяла інспекцыю воінскай часці (па выбары інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэнням ДЗУСЕ, і наведванне па ацэнцы згодна з палажэннямi ВД-2011 адной з воінскіх часцей узброеных сіл Французскай Рэспублікі. У ходзе інспекцыі была праверана адпаведнасць наяўнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі на аб'екце кантролю іх абвешчанай колькасці.
    У ходзе наведвання была ацэнена дакладнасць інфармацыі, якая была прадстаўлена Французскай Рэспублікай дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-2011, у дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі воінскай часці, якая была наведана.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю названага раёна на тэрыторыі Італьянскай Рэспублікі

    З 25 па 28 сакавіка ў рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю названага раёна на тэрыторыі Італьянскай Рэспублікі. Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў названым раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года.

21 сакавіка 2013 года
Збор кіруючага складу фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    21 сакавіка пад кіраўніцтвам памочніка Міністра абароны па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансах - начальніка галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення генерал-маёра Пятра Галезніка праведзены збор кіруючага складу фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе збору падведзены вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Узброеных Сіл у 2012 годзе і ўдакладнены задачы фінансавага забеспячэння ў 2013 годзе.
    Удзельнікi збору азнаёміліся з асаблівасцямi правядзення закупак у воінскіх часцях, арганізацыях Узброеных Сіл у 2013 годзе, зменамі ў грашовым забеспячэннi ваеннаслужачых і ў аплаце працы грамадзянскага персаналу воінскіх часцей (арганізацый) Узброеных Сіл.
    У ходзе практычных мерапрыемстваў была вывучана методыка арганізацыі планавання, правядзення маніторынгу арганізацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці воінскай часці.

Дзень адчыненых дзвярэй

    23 сакавіка ўстанова адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" праводзіць (паўторна) дзень адчыненых дзвярэй.
    Усіх жадаючых пазнаёміцца з вядучай вышэйшай ваеннай навучальнай установай краіны запрашаем наведаць Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца на 9-м км Маскоўскай шашы: праспект Незалежнасці, 220 (праезд аўтобусамі № 15, 99, 263, 269, 271 ад станцыі метро "Уручча" да прыпынку "9-ы км").
    Пачатак мерапрыемстваў - у 10.00 у клубе "Ракетчык".
    У праграме Дня адчыненых дзвярэй:
    - выдача рэкламных матэрыялаў аб Ваеннай акадэміі, умоў паступлення;
    - дэманстрацыя фільма пра Ваенную акадэмію;
    - сустрэча кіруючага складу акадэміі з навучэнцамі, якія наведваюць факультатывы ваенна-патрыятычнай накіраванасці, дапрызыўнай моладдзю, сувораўцамі. Расказ пра гісторыю, традыцыі Ваеннай акадэміі, правілы прыёму і спецыяльнасці;
    - азнаямленне з жыццём і побытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы факультэтаў;
    - паказ узбраення і ваеннай тэхнікі;
    - ад'езд навучэнцаў, якія жадаюць навучацца на факультэце ўнутраных войскаў МУС, у размяшчэнне факультэта ўнутраных войскаў.
    На дзень адчыненых дзвярэй запрошаны вучні ўсіх школ Рэспублікі Беларусі, у тым ліку навучэнцы, якія наведваюць факультатывы ваенна-патрыятычнай накіраванасці, дапрызыўная моладзь, навучэнцы сувораўскага ваеннага вучылішча і навучэнцы сямі кадэцкіх вучылішчаў Рэспублікі Беларусь.

Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя

    З 21 па 22 сакавіка ва ўстанове адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" праходзіць Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя на тэму: "Сучасная ваенна-тэхнічная палітыка: праблемы і перспектывы".
    У ходзе канферэнцыі абмяркоўваюцца асноўныя аспекты ваенна-тэхнічнай палітыкі на сучасным этапе развіцця Узброеных Сіл, а таксама вынікі навуковых даследаванняў па перспектыўных напрамках развіцця.
    Таксама планам мерапрыемства прадугледжана правядзенне плянарных пасяджэнняў і работа па секцыях.
    У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, аператыўна і аператыўна-тактычных камандаванняў, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, навукова-даследчых устаноў, ваенных факультэтаў і кафедр вышэйшых навучальных устаноў, ваенных адукацыйных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў Расійскай Федэрацыі і Украіны.
    Па выніках канферэнцыі будуць выпрацаваны прапановы па рэалізацыі асноўных напрамкаў развіцця беларускай арміі.

20 сакавіка 2013 года
Праверка баявой гатоўнасці

    У адпаведнасці з планам раптоўных праверак праводзіцца праверка баявой гатоўнасці 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
    Праверцы падвяргаюцца кіраванне брыгады і 350 асобны мабільны батальён.
    Асноўная мэта мерапрыемства - ацэнка гатоўнасці злучэння да выканання задач па прызначэнню.
    У ходзе мерапрыемства будзе ацэнены ўзровень падрыхтаванасці каманднага складу брыгады да кіравання дзеяннямі падпарадкаваных воінскіх часцей і падраздзяленняў па выкананню мерапрыемстваў прывядзення ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, зладжанасць падраздзяленняў і гатоўнасць асабовага складу выканаць задачы па прызначэнню.
    У ходзе праверкі падраздзяленні, якія падвяргаюцца праверцы, зробяць марш ва ўстаноўленыя раёны.

Гадавое свята 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады

    21 сакавіка 71-гадовы юбілей з дня ўтварэння адзначае 120-я асобная гвардзейская механізаваная Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава брыгада імя Вярхоўнага савета Беларускай ССР Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
    21 сакавіка 1942 года загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага на базе Омскага ваенна-пяхотнага вучылішча пачалося фарміраванне 308-й стралковай дывізіі.
    За гады вайны дывізія абаранялася і штурмавала дзесяткі буйных і малых гарадоў, сотні населеных пунктаў, фарсіравала мноства водных перашкод. Акрамя наступальных аперацый, яна прайшла суровую школу абарончых баёў, дзе асабовы склад злучэння заўсёды з годнасцю выконваў патрабаванні Ваеннай прысягі.
    Яркімі старонкамі ў яе гераічнай гісторыі стаў удзел у Сталінградскай, Курскай бітвах, вызваленне Беларусі, Польшчы і Усходняй Прусіі.
    23 верасня 1943 г. за ўзорныя баявыя дзеянні, высокую вывучку і майстэрства ў баях за горад Арол дывізія была ператворана ў 120-ю гвардзейскую стралковую дывізію.
    26 лютага 1944 года за вызваленне горада Рагачова дывізіі было прысвоена найменне "Рагачоўская".
    5 красавіка 1945 г. за авалоданне гарадамі Вормдыт, Мельзак дывізія была ўзнагароджана ордэнам Кутузава II ступені.
    26 красавіка 1945 г. за авалоданне горадам Хайлігенбайль дывізія была ўзнагароджана ордэнам Суворава II ступені.
    За мужнасць і гераізм усе воінскія часці злучэння былі ўдастоены ганаровых найменняў, тысячы воінаў дывізіі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а восем салдат і афіцэраў дывізіі былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, пяцёра воінаў сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.
    У пасляваенныя гады воіны-рагачоўцы захавалі вернасць традыцыям злучэння. У 1967 годзе дывізіі было прысвоена найменне "імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР". Гвардзейцы неаднаразова ўзнагароджваліся пераходным Чырвоным сцягам ваеннага савета Сухапутных войскаў, вымпелам Міністра абароны СССР "За мужнасць і воінскую доблесць".
    120-я гвардзейская мотастралковая дывізія прымала ўдзел ва ўсіх буйнейшых ваенных вучэннях і манеўрах: "Днепр" (1967), "Нёман" (1968), "Дзвіна" (1970), "Вясна-75" (1975), "Бярэзіна" ( 1978), "Захад-81" (1981).
    У лістападзе 2001 года 120-я гвардзейская мотастралковая дывізія была перафарміравана ў 120-ю гвардзейскую Рагачоўскую Чырванасцяжную, ордэнаў Суворава і Кутузава асобную механізаваную брыгаду імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
     "Бярэзіна-2002", "Шчыт Айчыны - 2004", "Восень-2008", "Захад-2009", "Шчыт Саюза - 2011" - ні адно з гэтых буйнамаштабных вучэнняў Узброеных Сіл нашай краіны не прайшло без удзелу воінаў-рагачоўцаў.
    Асабовы склад брыгады і сёння эфектыўна выконвае ўскладзеныя на яго задачы, што неаднаразова пацвярджалася падчас рознага роду трэніровак і вучэнняў.
    Сімвалічна, што сваё свята асабовы склад 120-й асобнай механізаванай брыгады сустракае ў палявых умовах, дзе выконвае навучальныя задачы ў ходзе заняткаў па баявой падрыхтоўцы.

19 сакавіка 2013 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    27 сакавіка 2013 года ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных устаноў.
    Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, а таксама азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай.
    Пачатак мерапрыемства ў 14.00.
    Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. П.Броўкі, д.10 (праезд аўтобусам № 100 да прыпынку "Вул. П. Броўкі" або метро да станцыі "Акадэмія навук").
    Даведкі па тэлефоне: 293 21 26.

Палявы выхад дывізіёна

    У 147-ай зенітна ракетнай брыгадзе Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА праходзіць палявы выхад дывізіёна.
    Галоўнай мэтай палявога выхаду з'яўляецца ўдасканаленне палявой вывучкі і манеўраных магчымасцяў дывізіёна, набыццё практычных навыкаў камандзірамі батарэй, зладжанасці разлікаў у ходзе адбіцця ўдараў з паветра ў складанай радыёэлектроннай абстаноўцы.
    У ходзе заняткаў адпрацоўваюцца пытанні здзяйснення маршу ў новы пазіцыйны раён, абсталявання палявога лагера і арганізацыі жыццядзейнасці. Асноўная ўвага надаецца практычнаму выкананню нарматываў па тактычнай, тактыка-спецыяльнай і спецыяльнай падрыхтоўцы ў складзе разлікаў.
    Палявы выхад дасць магчымасць павысіць палявую вывучку і зладжанасць падраздзялення, дасць магчымасць ваеннаслужачым атрымаць вопыт у выкананні функцыянальных абавязкаў, арганізацыі жыццядзейнасці ў складаных метэаўмовах.

Прэс-канферэнцыя па ваеннай адукацыі

    19 сакавіка 2013 года ў прэс-цэнтры Міністэрства абароны праходзіць прэс-канферэнцыя, якая прысвечана пачатку ўступнай кампаніі ў ваенныя навучальныя ўстановы. У прэс-канферэнцыі прымаюць удзел: начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл палкоўнік Генадзь Ляпешка, намеснік начальніка ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" па навуковай рабоце палкоўнік Юрый Сямашка; начальнік ваеннага факультэта ў Беларускім дзяржаўным універсітэце палкоўнік Ігар Новікаў; начальнік ваенна-тэхнічнага факультэта ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце палкоўнік Мікалай Селівончык; начальнік ваеннага факультэта ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" палкоўнік Аляксандр Дзмітрук; начальнік ваенна-медыцынскага факультэта ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" палкоўнік медыцынскай службы Святаслаў Шнітко; начальнік ваеннага факультэта ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" палкоўнік Уладзімір Сілін.

    Нацыянальная сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў
    У Рэспубліцы Беларусь створана нацыянальная сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў.
     Падрыхтоўка ваенных кадраў ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" на сямі ваенных факультэтах і чатырох ваенных кафедрах грамадзянскіх устаноў адукацыі.
    Асноўнай ваеннай навучальнай установай у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца Ваенная акадэмія. Менавіта ў гэтай ВНУ сканцэнтраваны вядучыя ў ваеннай справе спецыялісты, ключавыя ваенна-навуковыя школы і касцяк навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. На яго базе функцыянуе вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па ваеннай адукацыі.
    У Ваеннай акадэміі вядзецца падрыхтоўка афіцэраў больш чым па 70 спецыяльнасцях, напрамках спецыяльнасцей і спецыялізацыях.
    Структурна Ваенная акадэмія ўключае ў сябе 7 факультэтаў (агульнавайсковы, ракетных войскаў і артылерыі, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны факультэт, факультэт унутраных войскаў), на якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэраў тактычнага звяна.
    На ваенных факультэтах ва ўстановах вышэйшай адукацыі падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў вядзецца больш чым па 20 спецыяльнасцях, спецыялізацыях і напрамках спецыяльнасцяў:
    на ваенным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - ажыццяўляецца падрыхтоўка ваенных юрыстаў і спецыялістаў па ўжыванню геаінфармацыйных сістэм ваеннага прызначэння, а таксама радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны;
    на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце - ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў аўтамабільных войскаў, фінансавай службы, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, інжынерных войскаў і бранятанкавай службы;
    на ваенным факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" - ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для войскаў сувязі і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны;
    на ваенна-медыцынскім факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" - ажыццяўляецца падрыхтоўка ваенна-медыцынскіх спецыялістаў;
    на ваенна-транспартным факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту" - ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для транспартных войскаў;
    на ваенным факультэце ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" - ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў тылавога профілю (рэчавае і харчовае забеспячэнне войскаў), а таксама па фізічнай падрыхтоўцы ваеннаслужачых;
    на ваенным факультэце ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" - ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў у інтарэсах Ваенна-паветраных сіл.
    Падрыхтоўка кадраў для Узброеных Сіл ажыццяўляецца таксама на ваенных кафедрах:
    Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,
    Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,
    Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    У рамках Пагаднення аб падрыхтоўцы ваенных кадраў для дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для беларускай арміі ажыццяўляецца ў ваенна-навучальных установах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.
    У 2013-2014 навучальным годзе падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў была арганізавана ў 11 расійскіх ваенных ВНУ па 24 спецыяльнасцях, спецыялізацыях і напрамках спецыяльнасцяў.
    Асобам, якія паспяхова завяршылі навучанне ў ваенных навучальных установах, прысвойваецца адпаведная па спецыяльнасці кваліфікацыя, выдаецца дыплом устаноўленага ўзору і прысвойваецца воінскае званне лейтэнант (па завяршэнні навучання на ваенна-медыцынскім факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" і Ваенна-медыцынская акадэмія імя З . М.Кірава (г. Санкт-Пецярбург) - старшы лейтэнант).
    Міністэрствам абароны сумесна з Міністэрствам адукацыі завяршаецца работа па аптымізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі І ступені.
    У рамках гэтай работы ажыццяўляецца распрацоўка адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі І ступені трэцяга пакалення, а таксама ажыццёўлены пераход на дыферэнцыраваныя тэрміны атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, змяніліся тэрміны падрыхтоўкі ваенных кадраў:
    Ваенная акадэмія - падрыхтоўка спецыялістаў каманднага профілю з 5 да 4 гадоў;
    ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - падрыхтоўка спецыялістаў скарочана з 5 да 4 гадоў;
    ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" - падрыхтоўка спецыялістаў скарочана з 5,5 да 5 гадоў.
    З 2013-2014 навучальнага года адкрываецца падрыхтоўка спецыялістаў у інтарэсах Узброеных Сіл па новых спецыяльнасцях, напрамку спецыяльнасці і спецыялізацыях:
    на ваенным факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі":
    спецыяльнасць "інфакамунікацыйныя тэхналогіі" па спецыялізацыі "Сістэмы тэлекамунікацый спецыяльнага прызначэння" з тэрмінам падрыхтоўкі 4,5 года;
    спецыяльнасць "Радыётэхніка" па напрамку спецыяльнасці "Спецыяльныя сістэмы радыёлакацыі і радыёнавігацыі" з тэрмінам падрыхтоўкі 4,5 года;
    на ваенным факультэце ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" - спецыяльнасць "Беспілотныя авіяцыйныя комплексы дзяржаўнай авіяцыі" па спецыялізацыі "Тэхналагічная эксплуатацыя беспілотных авіяцыйных комплексаў" з тэрмінам падрыхтоўкі 5 гадоў.
    У ваенныя навучальныя ўстановы ажыццяўляецца прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь на конкурснай аснове, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй, альбо сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўзросце:
    ад 17 да 21 года (з ліку грамадзянскай моладзі);
    тыя, якія прайшлі (праходзяць) тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама якія прайшлі ваенную службу па кантракту, - ва ўзросце не старэйшыя за 23 гады;
    якія праходзяць ваенную службу па кантракту, - ва ўзросце не старэйшыя за 25 гадоў.
    Жадаючыя паступіць у ваенныя навучальныя ўстановы:
    1. Да 1 красавіка павінны падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна (горада) па месцы жыхарства (абітурыенты з ліку грамадзянскай моладзі).
    2. Прайсці ў парадку, які устаноўлены заканадаўствам, прафесійны адбор, які ўключае ў сябе:
    прафесійна-псіхалагічны адбор на прадмет адпаведнасці абранай спецыяльнасці навучання;
    медыцынскі агляд;
    праверку ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці (па практыкаванням: бег на 100 м, бег на 1500 м, падцягванне на перакладзіне).
    3. У перыяд з 14 па 28 чэрвеня здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах уступных выпрабаванняў.
    Для навучання па спецыяльнасцях "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых" на ваенным факультэце ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі Купалы" і "Арганізацыя ваенна-аркестравай службы і дырыжыраванне аркестрам" у Ваенным універсітэце (г. Масква) - здаюцца ўступныя выпрабаванні па профільных прадметах навучання.
    4. У тэрміны, якія ўстаноўлены Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, дакументы павінны падавацца ў прыёмныя камісіі ваенных навучальных устаноў і ўдзельнічаюць у конкурсе.
    Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі ў ВНУ МА РФ дакументы падаюцца ў камісію Міністэрства абароны па прафесiйным адборы кандыдатаў і прыёму на навучанне, якая функцыянуе на базе ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь".

18 сакавіка 2013 года
Інспекцыйная група Французскай Рэспублікі правядзе інспекцыю ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

    У перыяд з 18 па 22 сакавіка ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей - ДЗУСЕ) і Венскага дакумента 2011 года (далей - ВД-2011) Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Французскай Рэспублікі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Эдуарда Твета. Інспекцыйнай групай будзе праверана воінская часць (па выбары інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэнням ДЗУСЕ, а таксама будзе праведзена наведванне па ацэнцы 103-й асобнай мабільнай брыгады.
    Мэтай інспекцыі з'яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі на аб'екце кантролю іх заяўленай колькасці. У ходзе наведвання будзе ацэнена дакладнасць інфармацыі, якая была прадстаўлена Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-2011, у дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці. У правядзенні вышэйпаказаных мерапрыемстваў, акрамя дзевяці ваенных інспектараў Францыі, прыме ўдзел інспектар з Бельгіі.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Французскай Рэспублікі

    У перыяд з 18 па 22 сакавіка інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь у рамках ДЗУСЕ і ВД-2011 правядзе інспекцыю воінскай часці (па выбары інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ і наведванне па ацэнцы згодна з палажэннямi ВД-2011 адной з воінскіх часцей узброеных сіл Французскай Рэспублікі .
    У ходзе інспекцыі будзе праверана адпаведнасць наяўнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі на аб'екце кантролю іх заяўленай колькасці. Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка дакладнасці інфармацыі, якая была прадстаўлена Французскай Рэспублікай дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-2011, у дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

Завяршыўся чэмпіянат

    З 11 па 14 сакавіка на спартыўнай базе 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у сёмы раз прайшоў чэмпіянат Узброеных Сіл па гандболе сярод ваеннаслужачых, якія прысвечаны памяці заслужанага трэнера БССР Міхаіла Зямцова.
    Фінальная гульня прайшла 15 сакавіка ў вучылішчы спартыўнага рэзерву г. Мінска.
    У чэмпіянаце прынялі ўдзел дзевяць каманд: зборныя 72-га гвардзейскага АВЦ ПП і МС, аператыўных камандаванняў, аператыўна-тактычных камандаванняў ВПС і войскаў СПА, ваенных факультэтаў, сіл спецыяльных аперацый, Ваеннай акадэміі і часцей цэнтральнага падпарадкавання Міністэрства абароны.
    Першае месца заняла зборная каманда Заходняга аператыўнага камандавання, другое - каманда сіл спецыяльных аперацый. Трэцяй стала зборная каманда ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь".

16 сакавіка 2013 года
Узброеныя Сілы аказваюць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхіі

    У складаных метэаўмовах Узброеныя Сілы традыцыйна аказваюць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхіі.
    Для каардынацыі дзеянняў у Міністэрстве абароны была створана аператыўная група.
    На працягу сутак для ліквідацыі наступстваў стыхіі было задзейнічана каля 100 адзінак тэхнікі злучэнняў і воінскіх часцей практычна ва ўсіх абласцях рэспублікі, якая выкарыстоўвалася на расчыстцы дарог, эвакуацыі аўтамабіляў.
    У асобных пунктах, дзе стварылася найбольш складаная сітуацыя, былі створаны пункты абагравання, арганізоўвалася дастаўка аўтамабільнага паліва.
    У цяперашні час аказанне дапамогі ў ліквідацыі наступстваў непагоды працягваецца.

У барацьбе са снежнай стыхіяй

    Снежны шторм "Хавьер" прымусіў беларусаў сур'ёзна патурбавацца, асабліва тых, хто не паслухаўся паведамленняў сіноптыкаў і выехаў учора на заснежаныя вуліцы і трасы. Асабліва апошнім, якія заселі ў дзясятках кіламетраў ад гарадоў і раённых цэнтраў, як нельга дарэчы прыйшлася дапамога ваенных цягачоў і грэйдэраў.
    З пачаткам шторму ва Узброеных Сілах былі створаны аператыўныя групы па дзеяннях у сітуацыі, якая стварылася. Як расказаў начальнік штаба аператыўнай групы па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях у мірны час Міністэрства абароны палкоўнік Ігар Кароль, спецыяльна выдзеленая тэхніка і асабовы склад воінскіх часцей працавалі ўсю ноч. Цяпер па звароту адміністрацый гарадоў і раёнаў ужо накіраваны сілы на аказанне дапамогі ў расчыстцы не толькі асноўных транспартных артэрый, якія злучаюць гарады і райцэнтры, але і вуліц.
    Звыш дваццаці воінскіх часцей вылучалі тэхніку павышанай праходнасці, на заснежаныя шашы выйшла і цяжкая інжынерная тэхніка - пуцепракладчыкі "БАТ". Напрыклад, толькі ў Слуцкім раёне на дарогах ноччу працавала 13 спецмашын 30-й аждбр. Воінскія часці Баранавіцкага, Бабруйскага, Барысаўскага гарнізонаў удзельнічалі ў расцягванні аўтамабільных затораў і расчыстцы дарог. Ваеннаслужачыя 15-й зрбр дапамагалі расчышчаць заторы ў Фаніпалі і Дзяржынскім раёне. У барацьбе са снежнай стыхіяй лепш за ўсё спраўляецца тэхніка аэрадромнага забеспячэння. Магутныя ротары 50-й саб і зараз працягваюць працаваць у раёне Слуцкай трасы, захопліваючы пры гэтым і прылеглы ўчастак трасы Брэст-Масква.
    Дарэчы, ні адна буйная воінская часць Мінскага гарнізона не засталася ў баку - усе дапамагалі вадзіцелям, якія заселі на дарогах. Тэхніка 120-й гвардзейскай амбр, 56-га апс і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь выцягвала з снежнага палону машыны на ўчастку дарог ад Мінска да мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" і Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Акрамя гэтага, ваеннаслужачымі 120-й гвардзейскай амбр у раёне населенага пункта Слабада быў арганізаваны пункт гарачага харчавання, а бензавозы развозілі паліва аўтамабілям, якія зрасходавалі ў заторы свае запасы. 5-й абр СП таксама было арганізавана гарачае харчаванне людзей, якія затрымаліся ў заторах у раёне Мар'інай Горкі. У 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры ваеннаслужачыя і тэхніка дапамагаюць у расчыстцы дарог да сацыяльна значных аб'ектаў.
    Ваеннаслужачыя прыступілі і да расчысткі вуліц сталіцы. Напрыклад, 120-я гвардзейская амбр і 65-я абр ужо накіравалі на вуліцы горада некалькі соцен ваеннаслужачых з тэхнікай. Яны дапамагаюць расчышчаць дарогі ў Заводскім, Першамайскім, Савецкім і Цэнтральным раёнах горада. Як паведамілі прадстаўнікі аператыўнай групы па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях у мірны час Міністэрства абароны, зараз па запыце грамадзянскіх уладаў у дапамогу для ліквідацыі наступстваў снежнага шторму, выдзелена каля 500 ваеннаслужачых і каля 100 спецмашын, але да расчысткі сваіх і прылеглых тэрыторый населеных пунктаў ужо прыступілі абсалютна ўсе воінскія часці.

13 сакавіка 2013 года
Разведку вядуць беспілотнікі

    З 12 па 14 сакавіка ў рамках камандна-штабнога вучэння з 38 амаббр адпрацоўваецца лётна-тактычнае практыкаванне з выкарыстаннем эскадрыллі беспілотных авіяцыйных комплексаў 927 цэнтра падрыхтоўкі і прымянення БАК.
    У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні выяўлення дыверсійна-разведвальных груп і забеспячэнне іх лакалізацыі, а таксама ўдасканалення тактыкі і спосабаў прымянення БАК.
    Выкананне задач лётна-тактычнага практыкавання будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню вывучкі асабовага складу цэнтра пры выкананні задач па прызначэнню.

15 сакавіка - ваенны факультэт БДУІР адзначыць чарговую гадавіну з дня ўтварэння

    Ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" вядзе свой пачатак з утварэння ў сакавіку 1964 года ваеннай кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута.
    Сёння ў склад факультэта ўваходзяць тры кафедры: радыёэлектроннай тэхнікі ВПС і войскаў СПА, сувязі, тактычнай і агульнавайсковай падрыхтоўкі.
    Усе спецыяльнасці першага курса ваеннага профілю былі перакладзены на 4,5 гадавы курс навучання, якое ажыццяўляецца па дзвюх спецыяльнасцях: радыётэхніка і інфакамунікацыйных тэхналогій.
    Арыентацыя на інавацыйныя тэхналогіі ў сферы навучання, сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, высокапрафесійны прафесарска-выкладчыцкі склад - дазваляюць факультэту ажыццяўляць выпуск кваліфікаваных спецыялістаў, якія якасна падрыхтаваны да стварэння высокатэхналагічных распрацовак і запатрабаваны ва Узброеных Сілах.
    У БДУІР функцыянуе адна з самых вялікіх у рэспубліцы карпаратыўная вылічальная сетка, якая ўключае ў сябе больш за чатыры тысячы камп'ютараў. Створана адзіная сеткавая прастора з хуткасцю перадачы дадзеных 1 Гб/с і выхадам у глабальныя і іншыя тэлекамунікацыйныя сеткі. Пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю сетка бесправаднога доступу WI-FI ва ўсіх навучальных карпусах. Для забеспячэння падрыхтоўкі курсантаў задзейнічана 15 камп'ютэрных класаў агульнаўніверсітэцкага карыстання і 50 камп'ютэрных класаў на кафедрах універсітэта, якія аснашчаны сучаснымі камп'ютарамі з актуальным ліцэнзійным сістэмным і прыкладным праграмным забеспячэннем. Усе лекцыйныя аўдыторыі ўніверсітэта абсталяваны мультымедыйнай тэхнікай.
    Для якаснай арганізацыі навучальнага працэсу спецыялізаваныя аўдыторыі ваеннага факультэта былі абсталяваны ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай сувязі і супрацьпаветранай абароны.

12 сакавіка 2013 года
Адкрыты чэмпіянат Ваеннай акадэміі па армейскім рукапашным баі, які прысвечаны памяці курсанта Дзмітрыя Гвішыані

    З 13 па 14 сакавіка адбудзецца 1-ы адкрыты турнір установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" па армейскім рукапашным баі, які прысвечаны памяці курсанта Дзмітрыя Гвішыані.
    У турніры прымуць удзел восем акадэмічных каманд, клуб "Бушидо" з горада Брэста, каманды з гарадоў Віцебска і Мікашэвічы, а таксама каманды клубаў розных відаў адзінаборстваў.
    Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў:
    - старэйшыя за 18 гадоў;
    - узровень падрыхтоўкі ў адзінаборствах - не ніжэй другога разраду.
    За першае месца будзе прысуджацца званне "кандыдат у майстры спорту".
    Адкрыццё турніру адбудзецца 13 сакавіка ў 16.00 у клубе "Ракетчык" Ваеннай акадэміі. 13 сакавіка пачатак баёў у 11.00,14 сакавіка - з 10.00.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 653 ад 9 лістапада 1999 года за выключную адвагу і асабістую храбрасць, якія былі праяўлены пры выратаванні людзей падчас пажару, курсант агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Гвішыані Дзмітрый Барысавіч быў узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць" (пасмяротна).

Чэмпіянат Узброеных Сіл па гандболе

    З 11 сакавіка на спартыўнай базе 72 гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў стартаваў чэмпіянат Узброеных Сіл па гандболе.
    На працягу чатырох дзён на спартыўных пляцоўках цэнтра пройдуць гульні ў групах і стыкавыя матчы каманд. Фінальная гульня чэмпіянату адбудзецца 15 сакавіка ў Мінску ў вучылішчы спартыўнага рэзерву, дзе таксама пройдзе таварыскі матч па гандболе паміж зборнымі камандамі Узброеных Сіл і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Экзамен трымаюць дэсантнікі

    З 12 сакавіка на палігоне "Брэсцкі" пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерала-маёра Алега Белаконева пачалося камандна-штабное вучэнне з 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадай.
    У ходзе вучэння будуць адпрацоўваць пытанні кіравання воінскімі часцямі і падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый пры выкананні задач па прызначэнню.

11 сакавіка 2013 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    16 сакавіка ўстанова адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Усіх жадаючых пазнаёміцца з вядучай вышэйшай ваеннай навучальнай установай краіны запрашаем наведаць Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца на 9-м км Маскоўскай шашы (праезд аўтобусамі № 15, 99, 263, 269, 271 ад станцыі метро "Уручча" да прыпынку "9 км ").
    Пачатак мерапрыемстваў - у 9.00 у клубе "Ракетчык".
    У праграме Дня адчыненых дзвярэй:
    - сустрэча з камандаваннем Ваеннай акадэміі;
    - азнаямленне з жыццём і побытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы факультэтаў;
    - паказ ваеннай тэхнікі і ўзбраення;
    - растлумачэнне асаблівасцей прыёму ў акадэмію ў 2013 годзе.

Дзень адчыненых дзвярэй

    23 сакавіка 2013 года ва ўстанове адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.
    Пачатак у 10.00.
    У праграме Дня адчыненых дзвярэй:
    - сустрэча з камандаваннем вучылішча;
    - азнаямленне з умовамі жыцця і быту сувораўцаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы;
    - растлумачэнне асаблівасцей паступлення ва ўстанову адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" ў 2013 годзе.
    Усіх жадаючых азнаёміцца з установай адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" чакаем па адрасе:
    г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 29.
    Праезд ад станцыі метро "Няміга" да прыпынку "Оперны тэатр" тралейбусамі № № 12,29,37,40,46,53, аўтобусамі № № 24,38,57,91.
    Тэлефоны для даведак 297-29-00, 334-04-78.

6 сакавіка 2013 года
Праверка баявой гатоўнасці

    5 і 6 сакавіка была праведзена праверка баявой гатоўнасці 38 асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Алега Белаконева.
    Праверцы падвяргаліся ўпраўленнi брыгады і батальёнаў (дывізіёнаў), мабільныя падраздзяленні, падраздзяленні сувязі, аховы і забеспячэння.
    Асноўнай мэтай праверкі стала ацэнка гатоўнасці злучэння да выканання задач па прызначэнню, а таксама да правядзення камандна-штабнога вучэння з брыгадай.
    У ходзе мерапрыемства быў правераны ўзровень падрыхтаванасці каманднага складу брыгады да кіравання войскамі ва ўмовах становішча, якое хутка змяняецца. Асабовы склад злучэння выканаў мерапрыемствы па прывядзенню ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, ажыццявiў марш ва ўстаноўленыя раёны.
    Правядзенне падобных мерапрыемстваў дазваляе ацаніць узровень падрыхтоўкі ваеннаслужачых, зладжанасць падраздзяленняў і гатоўнасць асабовага складу выканаць задачы па прызначэнню.
    У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага будаўніцтву і развіццю сіл спецыяльных аперацый, аснашчэнню іх новымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, пошуку найбольш аптымальнай арганізацыйна-штатнай структуры воінскіх часцей і падраздзяленняў.

5 сакавіка 2013 года
На службе Айчыне

    Напярэдадні Дня жанчын ва ўсіх воінскіх калектывах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, якія прысвечаны гэтаму жаночаму святу.
    Сёння жанчыны актыўна займаюцца палітыкай, навукай, пішуць дысертацыі, устанаўліваюць спартыўныя рэкорды, асвойваюць космас. Нават служба ў арміі, якая лічылася ва ўсе часы асабліва мужчынскай прафесіяй, ім па плячы.
    У цяперашні час у беларускай арміі служаць больш за 4000 жанчын, з іх каля 500 - афіцэры. Прычым у воінскіх званнях старшых афіцэраў служаць амаль 130 жанчын, 44 носяць званне "падпалкоўнік", 4 - маюць воінскае званне "палкоўнік". Больш за 1000 з'яўляюцца прапаршчыкамі, каля 2500 - праходзяць ваенную службу па кантракту на пасадах салдат і сяржантаў.
    Пераважная большасць афіцэраў-жанчын праходзіць службу на пасадах ваенных дактароў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў. Некаторыя ўзначальваюць аддзяленні ў ваенных камісарыятах. Але іх службовая дзейнасць не абмяжоўваецца толькі гэтымі спецыяльнасцямі. Зацверджаны ў студзені гэтага года загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Пералік ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў афіцэрскага складу Узброеных Сіл, на якіх могуць праходзіць ваенную службу грамадзяне жаночага полу, быў значна пашыраны і прадугледжвае магчымасць праходжання жанчынамі воінскай службы на пасадах каманднага, інжынернага, тэхнічнага, ваенна-гуманітарнага, ідэалагічнага, педагагічнага і медыцынскага профіляў.
    Сёння ў жанчын ёсць рэальная магчымасць стаць афіцэрам. Галоўнае, каб узрост прэтэндэнтак не перавышаў 35 гадоў, а вышэйшая адукацыя была роднаснай воінскай спецыяльнасці. Дарэчы, каля 80 працэнтаў афіцэраў-жанчын, якія сёння знаходзяцца на ваеннай службе, сталі афіцэрамі менавіта такім спосабам.
    На працягу 7 гадоў ажыццяўляўся набор дзяўчат у Ваенную акадэмію (з 2002 па 2009 год - на факультэт сувязі і АСК, а з 2006 па 2009 год - на авіяцыйны факультэт) і на ваенныя факультэты грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў. На сённяшні дзень дзяўчыны-курсанты праходзяць навучанне ў Ваеннай акадэміі ў колькасці 13 чалавек (6 дзяўчат навучаюцца на авіяцыйным факультэце, яшчэ 7 - на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання).
    Самай шматлікай у арміі па-ранейшаму застаецца катэгорыя жанчын, якія праходзяць службу на пасадах салдат і сяржантаў. Іх прыём ажыццяўляецца ў добраахвотным парадку на кантрактнай аснове. Адным з немалаважных фактараў пры заключэнні кантракта з'яўляецца ўзрост і адукацыя прэтэндэнтак. Будучыя ваеннаслужачыя-жанчыны павінны быць не маладзей за 19 і не старэйшыя за 35 гадоў, а таксама мець адукацыю не ніжэй базавай. Пры адборы кандыдатаў камісіямі прад'яўляюцца высокія патрабаванні не толькі да стану здароўя, але і да маральна-дзелавых і псіхалагічных якасцяў будучых салдат і сяржантаў.
    Падрыхтоўка жанчын-прапаршчыкаў з 2003 года вядзецца на базе 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл.
    У працэсе праходжання службы жанчыны карыстаюцца тымі ж правамі, што і мужчыны і нараўне з імі выконваюць службовыя абавязкі.

4 сакавіка 2013 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    23 сакавіка 2013 года ва ўстанове адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.
    Пачатак у 10.00.
    У праграме Дня адчыненых дзвярэй:
    - сустрэча з камандаваннем вучылішча;
    - азнаямленне з умовамі жыцця і быту сувораўцаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы;
    - растлумачэнне асаблівасцей паступлення ва ўстанову адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" ў 2013 годзе.
    Усіх жадаючых азнаёміцца з установай адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" чакаем па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 29.
    Праезд ад станцыі метро "Няміга" да прыпынку "Оперны тэатр" тралейбусамі № № 12,29,37,40,46,53, аўтобусамі № № 24,38,57,91.
    Тэлефоны для даведак 297-29-00, 334-04-78.

Штогадовая нарада па ацэнцы выканання Венскага дакумента

    5 і 6 сакавіка ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) адбудзецца Штогадовая нарада па ацэнцы выканання Венскага дакумента (далей - ШНАВ). На нарадзе будуць разгледжаны пытанні выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі ў 2012 годзе палажэнняў Венскага дакумента, а таксама прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне ажыццяўлення устаноўленых дакументам мер ўмацавання даверу і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.
    Ад Міністэрства абароны ў складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у працы ШНАВ прыме ўдзел палкоўнік Юрый Чарнуха, начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны.

28 лютага 2013 года
Пошукавы батальён адзначыць чарговую гадавіну з дня ўтварэння

    1 сакавіка чарговую гадавіну з дня ўтварэння адзначае 52 асобны спецыялізаваны пошукавы батальён.
    Батальён быў створаны на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1994 года № 231 "Аб паляпшэнні работы па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у Рэспубліцы Беларусь".
    Асноўнай задачай батальёна з'яўляецца пошук няўлічаных воінскіх пахаванняў з мэтай ушанавання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.
    З моманту ўтварэння падраздзялення быў праведзены вялікі аб'ём работы па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.
    Вызначаны межы пахаванняў, дзе па архіўных дадзеных пахавана 312668 загінуўшых і памерлых; было эксгумавана і перададзена мясцовым выканаўчым і распарадчым органам для далейшага перапахавання 53276 астанкаў загінуўшых і памерлых у гады войнаў; усталявана па выніках палявых пошукавых работ 2272 імя загінуўшых і памерлых у гады войнаў ; адпрацавана 2339 пошукавых аб'ектаў; выяўлена 4219 выбухованебяспечных прадметаў, 161 адзінка стралковай зброі, 378 медальёнаў, 47 узнагарод.
    У 2013 годзе плануецца правесці палявыя работы на 64 аб'ектах, у 16 раёнах 6 абласцей Рэспублікі Беларусь. У рамках сумесных ваенна-патрыятычных акцый прадугледжваецца правядзенне пошуку няўлічаных воінскіх пахаванняў з ваенна-патрыятычнымі пошукавымі атрадамі з некалькіх рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У прыватнасці, плануецца правядзенне сумесных пошукавых работ з ваенна-патрыятычным клубам "Русичи" г. Орша Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь, ваенна-пошукавым атрадам "Уралец" г. Азёрска Чэлябінскай вобласці, пошукавымі атрадамі Пензенскай вобласці, ваенна-патрыятычным клубам "Рассвет" г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці, ваенна-патрыятычным пошукавым аб'яднаннем "Отечество" Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі.
    Таксама былі спланаваны мерапрыемствы па падрыхтоўцы да правядзення сумесна з 90 асобным пошукавым батальёнам Расійскай Федэрацыі палявых пошукавых работ, якія прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі.

27 лютага 2013 года
Прамая тэлефонная лінія

    27 лютага Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Віктаравіч Жадобін правядзе прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам.
    Задаць пытанне Міністру абароны можна будзе 27 лютага з 10.00 да 11.00 па тэлефоне (8 017) 297-29-20.

Дні адчыненых дзвярэй

    2 сакавіка на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй.
    Наведвальнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедр, прафесарска-выкладчыцкім складам, азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай і лабараторнай базай, умовамі пражывання курсантаў.
    Пачатак мерапрыемстваў - у 11.00.
    Мы чакаем вас па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 59, вучэбны корпус БНТУ № 4 (праезд аўтобусам № 100 да прыпынку "Вуліца П. Броўкі" або метро да станцыі "Плошча Я. Коласа").
    Кантактны тэлефон 293-91-72, факс 292-94-82.
    Сардэчна запрашаем на ваенна-тэхнічны факультэт у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце!
     ***
    2 сакавіка ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Пачатак мерапрыемства - у 11.00.
    У праграме Дня адчыненых дзвярэй:
    сустрэча з камандаваннем факультэта і кафедр;
    азнаямленне з элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы ваеннага факультэта і ўмовамі жыцця і побыту курсантаў;
    растлумачэнне парадку прыёму на ваенны факультэт у 2013 годзе.
    Усіх жадаючых чакаем па адрасе: г. Гродна, м-н Фалюш, 15/219 (праезд аўтобусамі № 3, 23, тралейбусамі № 1, 4, 10 да прыпынку "Фалюш").
    Даведкі па тэлефонах: (8 0152) 53-06-27, (8 0152) 53-05-60.
    Сардэчна запрашаем на ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
     ***
    2 сакавіка ў 10 гадзін на ваенна-медыцынскім факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаем прыняць удзел навучэнцаў сярэдніх школ, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і іх бацькоў.
    Плануецца сустрэча з кіруючым складам факультэта, знаёмства з умовамі навучання, наведванне анатамічнага музея, давядзенне парадку прыёму на ваенна-медыцынскі факультэт у 2013 годзе.
    Дзень адчыненых дзвярэй будзе праводзіцца па адрасе:
    г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 83, аўдыторыя № 6.
    Праезд да станцыі метро "Пятроўшчына".
    Тэлефон для даведак 292-64-92.

26 лютага 2013 года
Выкарыстанне міжнароднага гуманітарнага права

    У перыяд з 25 лютага па 1 сакавіка 2013 года праходзіць візіт у нашу краіну прадстаўнікоў Дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі, Малдове і Украіне на чале з рэгіянальным дэпутатам па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі Марцінам Мак Дэрматам.
    Мэта візіту - правядзенне заняткаў з ваеннаслужачымі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія прыцягваюцца да падрыхтоўкі вучэнняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, а таксама якія ўваходзяць у склад КСАР АДКБ, па міжнародных правілах падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў.
    Сёння адбылася першая працоўная сустрэча прадстаўнікоў Дэлегацыі МКЧК і структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны Беларусі па пытаннях выканання Плана мерапрыемстваў супрацоўніцтва паміж Мінабароны і Дэлегацыяй МКЧК на 2013 год.
    Прадстаўнікі МКЧК правядуць шэраг тэарэтычных заняткаў па пытаннях прымянення міжнароднага гуманітарнага права, узаемадзеяння паміж МКЧК і АДКБ, а таксама прававых і гуманітарных аспектаў арганізацыі медыцынскага забеспячэння пры падрыхтоўцы і вядзенні баявых дзеянняў.
    У рамках візіту прадстаўнікі Дэлегацыі МКЧК наведаюць 103 асобную мабільную брыгаду, абмяркуюць з камандаваннем дадзенай воінскай часці пытанні падрыхтоўкі падраздзяленняў, якія ўваходзяць у КСАР АДКБ у галіне міжнароднага гуманітарнага права, а таксама правядуць шэраг заняткаў з асабовым складам часці.

У рамках ваенна-навуковага супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама

    У перыяд з 26 лютага па 1 сакавіка 2013 года дэлегацыя ваенна-навуковага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Беларусі на чале з намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце - начальнікам ваенна-навуковага ўпраўлення Алегам Крываносам наведае з рабочым візітам Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам.
    У ходзе візіту спланаваны сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі Міністэрства нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, у тым ліку з кіраўніцтвам дэпартаментаў навукі, тэхналогіі і навакольнага асяроддзя, баявых аперацый, радыёэлектроннай барацьбы, ваеннага палітычнага навучання, а таксама камандаванняў відаў і родаў войскаў, ваенных навучальных устаноў.
    У ходзе рабочых сустрэч бакі абмяркуюць пытанні будаўніцтва і развіцця нацыянальных узброеных сіл, тэорыі ваеннага мастацтва і ваеннай навукі, выпрацоўкі канцэптуальных, праграмных і статутных дакументаў, распрацоўкі сучасных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі з выкарыстаннем апошніх дасягненняў у галіне электронікі і праграмавання.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif