Працягваецца комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл

Працягваецца комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл

Напярэдадні ў рамках праверкі асобны танкавы батальён 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады атрымаў распараджэнне на прывядзенне ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. Пасля выканання падрыхтоўчых мерапрыемстваў падраздзяленне здзяйсняе марш камбінаваным спосабам у прызначаны раён, у якім з асабовым складам будуць праведзены заняткі па баявым зладжванні. У наступным з танкістамі будзе праведзена батальённае тактычнае вучэнне з баявой стральбой.

Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл пасля выканання вучэбна-баявых задач прыбылі ў пункты пастаяннай дыслакацыі.