Тактычнае вучэнне з авіяцыйнымі воінскімі часцямі

Тактычнае вучэнне з авіяцыйнымі воінскімі часцямі

19 жніўня, згодна з Планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны на 2013/2014 навучальны год, пачалося тактычнае вучэнне з авіяцыйнымі воінскімі часцямі пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальніка авіяцыі палкоўніка Ігара Аляксейчыка.

У ходзе вучэння будуць адпрацаваны практычныя дзеянні падраздзяленняў авіяцыйных часцей па перабазіраванні на аператыўныя аэрадромы, дзеянні авіяцыі на значным аддаленні ад асноўных аэрадромаў.

Адначасова з пытаннямі баявога прымянення авіяцыі будзе адпрацаваны комплекс задач зенітнымі ракетнымі войскамі па прыкрыцці важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў.