52-і спецыялізаваны пошукавы батальён адзначыць 19 гадоў з дня фарміравання

52-і спецыялізаваны пошукавы батальён адзначыць 19 гадоў з дня фарміравання

1 сакавіка 52-і спецыялізаваны пошукавы батальён адзначыць чарговую гадавіну з дня фарміравання.

Сёння ў воінскай часці праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

Пошукавы рух з’яўляецца важным складальнікам работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Справядліва сказана, што вайна не скончылася, пакуль не пахаваны апошні салдат.

Сімвалічна, што батальён, які ў будучым годзе адзначыць 20-годдзе, быў створаны напярэдадні 50-годдзя Вялікай Перамогі.

У 2013 годзе дзейнасць 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна (52 аспб) была накіравана на ўсталяванне лёсаў загінуўшых і зніклых без вестак абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, увекавечанне іх памяці, забеспячэнне свабоднага доступу грамадзян да інфармацыі аб загінуўшых і месцах іх пахавання, папаўненне дзяржаўнага і рэгіянальных аўтаматызаваных банкаў дадзеных «Кніга Памяці», развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў ваенна-мемарыяльнай сферы.

Асабовы склад рэкагнасцыровачных і пошукавых падраздзяленняў 52 аспб падчас пошукавага перыяду 2013 года правёў палявыя пошукавыя работы на 88 пошукавых аб’ектах на тэрыторыі 46 раёнаў усіх абласцей краіны.

У мінулым годзе ваеннаслужачымі 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл былі эксгумаваны і перададзены мясцовым выканаўчым і распарадчым органам улады для перапахавання астанкі больш за 1837 загінуўшых воінаў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, 197 ахвяр вайны, 31 удзельніка супраціўлення, 5-ці салдат Рускай Імператарскай арміі перыяду Першай Сусветнай вайны. Імёны 34 ваеннаслужачых – устаноўлены. У ходзе палявых пошукавых работ таксама было выяўлена 89 медальёнаў і 7 узнагарод, 1776 іншых прадметаў і рэліквій, 1008 фрагментаў ваеннай тэхнікі, 11 адзінак стралковай зброі і 2676 патронаў, абясшкоджана 332 выбухованебяспечных прадмета.

Ваеннаслужачымі вызначаны межы пахаванняў 1771 воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікам дзейнасці 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і ўпраўлення Узброеных Сіл па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў з 1995 года стала абазначэнне межаў 313 025 пахаванняў, выяўленне астанкаў 22 779 чалавек, устанаўленне, сумесна з ваеннымі камісарыятамі, па архіўных дадзеных больш за 90 000 імёнаў загінуўшых байцоў, і яшчэ 2 322 імені – па выніках палявых пошукавых работ, адпрацоўка 1 909 аб’ектаў, падчас якой было адкапана 72 726 шурфоў, зроблена 20 422 раскопа, выяўлена і абясшкоджана 4 572 выбухованебяспечных прадмета, знойдзена 177 адзінак стралковай зброі, 21 880 патронаў, 470 медальёнаў, 50 узнагарод, 10 997 іншых прадметаў і рэліквій.