Правяраюцца магчымасці БАК

Правяраюцца магчымасці БАК

ВПС і войскі СПА працягваюць выконваць мерапрыемствы сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2013».

На палігоне «Брэсцкі» разлікі 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў адпрацоўваюць пытанні пошуку дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў, а самалёты Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы - пытанні нанясення па іх авіяцыйнага ўдару.

Таксама правяраюцца магчымасці новых і мадэрнізаваных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі як айчыннай, так і беларуска-расійскай вытворчасці. Сярод іх - сістэма паветранай разведкі на базе беспілотных авіяцыйных комплексаў (БАК), «Грыф-100» (БАК рознага прызначэння), шматфункцыянальны комплекс дыстанцыйнага назірання верталётнага тыпу «INDELA – I.N.SKY», шматфункцыянальныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы маніторынгу мясцовасці «Бусел-М» і «Буравеснік» і многія іншыя.