Эшалон з беларускімі ваеннаслужачымі прыбыў на расійскую зямлю

Эшалон з беларускімі ваеннаслужачымі прыбыў на расійскую зямлю

12 верасня на чыгуначную станцыю Араніенбаўм (Ленінградская вобласць Расійскай Федэрацыі) прыбыў эшалон з асабовым складам і тэхнікай 350-га гвардзейскага асобнага мабільнага батальёна 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады для ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні "Захад-2013".

У гонар прыбыцця нашага эшалона на пагрузачнай рампе адбыўся ўрачысты мітынг. Расійскія калегі традыцыйна цёпла павіталі беларусаў, дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі хлеб-соль першаму намесніку начальніка штаба камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўніку Артуру Кавалёву.

Пасля мітынгу для ваеннаслужачых-удзельнікаў сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2013" быў арганізаваны невялікі канцэрт вакальна-інструментальнага ансамбля Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.