Першы эшалон з расійскімі ваеннаслужачымі прыбыў для ўдзелу ў ССВ "Захад-2013"

Першы эшалон з расійскімі ваеннаслужачымі прыбыў для ўдзелу ў ССВ

Падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2013" уступіла ў сваю завяршальную фазу.

Сёння на станцыю Азярышча (г. Мінск) прыбыў першы чыгуначны эшалон з ваеннаслужачымі і ваеннай тэхнікай узброеных сіл Расійскай Федэрацыі для ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні "Захад-2013". Падраздзяленне забеспячэння, якое прыбыла, сумесна з беларускімі ваеннаслужачымі прыме ўдзел у разгортванні сістэмы кіравання вучэння.

На чыгуначнай станцыі адбылася сустрэча з хлебам і соллю, пасля чаго прайшоў урачысты мітынг, які прысвечаны сустрэчы расійскіх удзельнікаў сумеснага стратэгічнага вучэння.

Вучэнне "Захад-2013" з'яўляецца лагічным працягам вучэнняў апошніх гадоў і накіравана, перш за ўсё, на праверку функцыянавання сістэмы сумеснай абароны Саюзнай дзяржавы, яе здольнасці вырашаць задачы забеспячэння нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі.