Сумеснае стратэгічнае вучэнне узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад- 2013»

Сумеснае стратэгічнае вучэнне узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад- 2013»

    Сумеснае стратэгічнае вучэнне узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад- 2013» пройдзе на тэрыторыі дзвюх краін у перыяд з 20 па 26 верасня пад кіраўніцтвам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі – першага намесніка Міністра абароны Расійскай Федэрацыі.

Сумесныя маштабныя вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі праводзяцца ў адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, прынятым па выніках сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння «Захад- 2009», адзін раз у два гады (у 2011 годзе падобнае вучэнне пад назвай «Шчыт Саюза – 2011» адбылося на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі).

«Захад – 2013» – вучэнне абарончага характару, якое пацвярджае курс Рэспублікі Беларусь на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і прыхільнасць саюзніцкім абавязацельствам з Расійскай Федэрацыяй.

Тэма вучэння – «Падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Мэты вучэння:

1. Удасканаліць аператыўную сумяшчальнасць штабоў розных узроўняў, а таксама спалучэнне перспектыўных сістэм кіравання войскамі і зброяй, апрабаваць становішча новых статутных дакументаў, распрацаваных ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі,

2. Даць практыку камандуючым, камандзірам і штабам ў планаванні мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі становішча, а таксама ў кіраванні войскамі (сіламі) у ходзе іх правядзення.

3. Павысіць зладжанасць органаў ваеннага кіравання, палявую і паветраную вывучку злучэнняў і воінскіх часцей, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, даць беларускаму і расійскаму ваенным ведамствам рэальную магчымасць зверыць выбраныя напрамкі ваеннага будаўніцтва, вызначыць далейшыя шляхі супрацоўніцтва ў інтарэсах развіцця ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.

Такім чынам, вучэнне накіравана, перш за ўсё, на праверку функцыянавання сістэмы сумеснай абароны Саюзнай дзяржавы, яе здольнасці вырашаць задачы забеспячэння нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі. Тэматыка вучэння прадугледжвае адпрацоўку пытанняў падрыхтоўкі і прымянення груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Прыярытэтнымі напрамкамі пры вызначэнні задумы гэтага вучэння з’яўляліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту узброеных канфліктаў апошніх гадоў, мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, а таксама форм і спосабаў прымянення войскаў, выпрацаваных ва ўзброеных сілах дзвюх дзяржаў.

Пры гэтым выкарыстаны адзін з магчымых варыянтаў узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту. А бакі, якія супрацьборствуюць, ўмоўна размешчаны ў межах рэальных межаў Рэспублікі Беларусь і трох прылеглых абласцей Расійскай Федэрацыі.

Вучэнне пройдзе ў два этапы.

На першым этапе Аб’яднаным камандаваннем РГВ (С) мяркуецца ажыццявіць планаванне яе прымянення, кіраванне войскамі (сіламі) у ходзе завяршэння разгортвання войскаў, ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў, нарошчвання групоўкі ВПС і СПА для прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў.

На другім этапе плануецца адпрацаваць пытанні кіравання войскамі (сіламі) у ходзе правядзення мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі становішча ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Становішча на вучэнні будзе арганізавана такім чынам, каб практычна задзейнічаць максімальную колькасць органаў ваеннага кіравання. У аснову розыгрышаў тактычных эпізодаў пакладзены варыянты сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх вайсковых частак і падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад РГВ (С), пры ахове і абароне ваенных аб’ектаў, ліквідацыі дыверсійна-разведвальных груп праціўніка і незаконных узброеных фарміраванняў, а таксама вынікаў аварый тэхнагеннага характару.

Практычныя дзеянні органаў ваеннага кіравання і войскаў пройдуць на 6 палігонах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Брэсцкім, Гожскім, Асіповіцкім, Абуз-Лясноўскім, Барысаўскім, Даманаўскім) і ў Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У аснову тактычных эпізодаў пакладзены розныя варыянты сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх воінскіх фарміраванняў, якія ўваходзяць у склад РГВ (С).

У прыватнасці, будуць адпрацоўвацца дзеянні войскаў па прыкрыццю дзяржаўнай мяжы, падтрыманню рэжыму надзвычайнага становішча ў прыгранічным раёне, вядзенню контрдыверсійнай барацьбы, ажыццяўленню пошуку, блакавання і знішчэння выяўленых дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў у раёнах адказнасці, супрацьпаветранаму прыкрыццю пунктаў упраўленняў, важных ваенных аб’ектаў, авіяцыйнаму прыкрыццю манеўра сіламі і сродкамі воінскіх частак на маршрутах руху, ахове важных ваенных аб’ектаў, пройдуць тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі.

У рамках вучэння плануецца таксама правядзенне даследавання эфектыўнасці спосабаў прымянення аб’яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей са складу РГВ (С). Мяркуецца праверыць магчымасці новых і мадэрнізаваных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі як айчыннай, так і беларуска-расійскай вытворчасці, іх адпаведнасць заяўленым тактыка-тэхнічных характарыстыкам і перспектыўнаму абліччу узброеных сіл.

Асаблівасцю вучэнняў з’яўляецца ўдзел у ім не толькі ваеннаслужачых узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, але і Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана ў рамках вучэння КСАР АДКБ “Узаемадзеянне-2013”, якое праводзіцца на адзіным аператыўна-стратэгічным фоне з ССВ “Захад -2013”.

Колькасць войскаў, баявых танкаў, баявых браніраваных машын, самаходнай і буксаванай артылерыі, якія будуць прымаць удзел у вучэнні, колькасць запланаваных самалетавылетаў не перавышае ўзровень, якi падлягае абавязковаму назіранню за пэўнымі відамі ваеннай дзейнасці і ўсталёўваецца рознымі дамовамі і пагадненнямі ў галіне кантролю над узбраеннямі.

Агульная колькасць асабовага складу, які прыме ўдзел у вучэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, складзе каля 12900 ваеннаслужачых (ад Рэспублікі Беларусь – крыху больш за 10 тыс., ад Расійскай Федэрацыі – каля 2,5 тыс., ад іншых краін-удзельніц АДКБ – каля 300 чалавек). Плануецца задзейнічаць 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 70 танкаў, звыш 50 адзінак артылерыі і РСЗА, больш за 50 самалётаў і верталётаў.

На расійскай тэрыторыі ў вучэнні ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь будуць задзейнічаны каля 200 ваеннаслужачых 103 асобнай мабільнай брыгады.

Рэспубліка Беларусь няўхільна выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы ў рамках міжнародных і рэгіянальных дагавораў па раззбраенні, верыфікацыйнай дзейнасці, умацаванню мер даверу і бяспекі ў рамках ААН і АБСЕ. Кіруючыся імі, наша дзяржава ў канцы 2012 афіцыйна паведаміла дзяржавы-удзельніцы Венскага дакумента 2011 года “Аб мерах па умацаванню даверу і бяспекі” аб маючым адбыцца сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Захад- 2013”, а таксама, дэманструючы транспарэнтнасць, імкненне да ўмацавання рэгіянальнай бяспекі і пояса добрасуседства, запрасіла для назірання за актыўнай фазай вучэння прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных краін, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, і ваенных назіральнікаў ад Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Маючае адбыцца вучэнне не толькі створыць ўмовы для больш эфектыўнага забеспячэння нацыянальнай бяспекі, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, але і дасць магчымасць на практыцы апрабаваць сумеснае выкарыстанне абароннай інфраструктуры ў інтарэсах як Саюзнай дзяржавы, так і іншых дзяржаў-членаў АДКБ.