Камандна-штабная трэніроўка з 2-ой інжынернай брыгадай

Камандна-штабная трэніроўка з 2-ой інжынернай брыгадай

16 і 17 ліпеня 2013 года пад кіраўніцтвам начальніка інжынерных войскаў Узброеных Сіл – начальніка ўпраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўніка Андрэя Куракова пройдзе камандна-штабная трэніроўка з 2-ой інжынернай брыгадай.

Дадзенае мерапрыемства, у якім прымуць удзел упраўленні 2-ой інжынернай брыгады і падпарадкаваных падраздзяленняў, з'яўляецца чарговым этапам планавай падрыхтоўкі злучэння да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад - 2013".

У ходзе трэніроўкі адпаведныя службовыя асобы будуць удасканальваць навыкі планавання прымянення падраздзяленняў брыгады ва ўзаемадзеянні з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі.