Жук Андрэй Уладзіміравіч

Жук Андрэй Уладзіміравіч

Генерал-маёр
Намеснік Міністра абароны Рэспублiкi Беларусь

Скачать фото

Жук Андрэй Уладзіміравіч нарадзіўся 6 жніўня 1969 года ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1986 году Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча.

Пасля заканчэння ў 1990 годзе Маскоўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, танкавай роты, начальніка штаба - намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна 334 гвардзейскага мотастралковага палка 120 гвардзейскай мотастралковай дывізіі, намесніка начальніка штаба базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра 361 базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У жніўні 2007 года скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі з адзнакай і прызначаны старшым афіцэрам упраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра сёмага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка штаба - першага намесніка камандзіра 120 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 6 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

З траўня 2018 г. генерал-маёр Андрэй Жук быў камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

З сакавіка 2021 года генерал-маёр Андрэй Жук прызначаны намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.


Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: трэцяя серада месяца з 08.00 да 13.00 у Цэнтральным Доме афіцэраў, тэлефон для запісу 297-16-92, 297-13-75.


Падпарадкаваныя органы ваеннага кіравання:

Галоўнае ўпраўленне баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл
Упраўленне ваеннай адукацыі Узброеных Сіл
Установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»
Установы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча»
72-і гвардзейскі аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў