Хрэнін Віктар Генадзьевіч

Хрэнін Віктар Генадзьевіч

Генерал-лейтэнант
Мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь

Скачать фото

Генерал-лейтэнант Хрэнін Віктар Генадзьевіч нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Наваградку Гродзенскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Сувораўскае ваеннае вучылішча.

Пасля заканчэння ў 1992 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя М.В.Фрунзе ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка аддзялення ўпраўлення – начальніка пункта апрацоўкі інфармацыі каманднага пункта асобнага разведвальнага батальёна, намесніка камандзіра асобнага мотастралковага батальёна, намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзіра асобнага танкавага батальёна, камандзір асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

Пасля заканчэння ў 2005 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага аддзялення аператыўнага аддзела штаба Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра, начальніка штаба – першага намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка штаба – першага намесніка камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

У 2014 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага праходзіў службу спачатку на пасадзе намесніка камандуючага, а затым – начальніка штаба – першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Беларусі 23 чэрвеня 2015 года назначаны на пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У студзені 2020 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на пасаду Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: першая серада месяца з 08.00 да 13.00 у Цэнтральным Доме афіцэраў, тэлефон для запісу 297-11-19, 297-12-12.


Падначаленыя органы ваеннага ўпраўлення

Упраўлення справамі Міністра абароны

Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны

Упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы

Галоўнае фінансава-эканамічнае ўпраўленне

Галоўная ваенная інспекцыя Узброеных Сіл