Гулевіч Віктар Уладзіміравіч

Гулевіч Віктар Уладзіміравіч

Генерал-маёр
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны

Скачать фото

Гулевіч Віктар Уладзіміравіч нарадзіўся 14 траўня 1969 года ў вёсцы Вялікая Падзер Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1990 годзе з адзнакай скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР.

Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, камандзіра парашутна-дэсантнай роты, начальніка штаба - намесніка камандзіра мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.

Пасля заканчэння ў 2002 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка разведкі - начальніка разведвальнага аддзялення штаба асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Сухапутных войск, камандзіра асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, старшага афіцэра аддзела ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка групы аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, начальніка штаба - першага намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, намесніка камандуючага - начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, начальніка штаба - першага намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.

З лютага 2020 г. генерал-маёр Віктар Гулевіч быў камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.

11 сакавіка 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.


Падпарадкаваныя органы ваеннага кіравання

Галоўнае аператыўнае ўпраўленне
Галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне
Упраўленне тэрытарыяльнай абароны
Упраўленне сувязі
Упраўленне ракетных войскаў і артылерыі
Упраўленне інжынерных войскаў
Упраўленне радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і экалогіі
Упраўленне радыёэлектроннай барацьбы
Навігацыйна - тапаграфічнае ўпраўленне
Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Упраўленне Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь
Упраўленне Узброеных Сіл па рэгуляванні дзейнасці дзяржаўнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная установа «Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл
Ваенныя камендатуры Узброеных Сіл
Дзяржаўная установа «Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»