Заключны этап штогадовага конкурсу маладых сямей «Сям’я — крышталь грамадства»

Заключны этап штогадовага конкурсу маладых сямей «Сям’я — крышталь грамадства»

У Цэнтральным Доме афіцэраў прайшоў заключны этап штогадовага конкурсу маладых сямей "Сям’я - крышталь грамадства". У фінал творчага спаборніцтва выйшлі пяць сямей з розных куткоў краіны. Творчыя здольнасці, уменне трымацца на сцэне ўдзельнікі конкурсу прадэманструюць у трох турах:

"Візітная картка сям’і";

"Мой родны кут, як ты мне мiлы…";

"Творчы конкурс".

На трох этапах удзельнікі расказвалі пра свае сямейныя каштоўнасці, традыцыі, выказвалі сваю любоў да Радзімы, закраналі старонкі гераічнага мінулага нашчадкаў.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца – сям’я гвардыі старшага лейтэнанта Яўгена Кулікоўскага;

2-е месца – сям’я гвардыі маёра Паўла Скапца;

3-е месца – сям’я гвардыі прапаршчыка Андрэя Таірава.

***

Начальнік 2-га аддзела ўпраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Уладзімір Ігнацік:

«Сям’я важна для любога чалавека, калі цябе чакаюць родныя і блізкія, сустракаюць, матывуюць, падтрымліваюць - асабліва важна. А прафесія ваенная - асаблівая прафесія. Для ваеннаслужачага вельмі важна пачуццё апоры і падтрымкі. І сённяшнія эмоцыі даказваюць: мэты конкурсу дасягнуты. Гэтае развіццё творчага патэнцыялу сям’і, умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, прапаганда здаровага ладу жыцця».

***

Пераможца конкурсу "Сям’я - крышталь грамадства" гвардыі старшы лейтэнант Яўген Кулікоўскі:

«Мы ўдзельнічаем не першы год у гэтым конкурсе, але да фінальнага этапу дайшлі ўпершыню. З жонкай мы пазнаёміліся ў Варонежы. Я тады вучыўся ў Ваенна-паветранай Акадэміі імя прафесара Жукоўскага і Гагарына. Убачыў жонку на прыпынку грамадскага транспарту, потым доўга шукаў у сацыяльных сетках, знайшоў, доўга заваёўваў яе сэрца, і вось зараз мы тут. Прыехалі падтрымаць нас мая мама, сястра. Тут і дзяўчынкі з творчага калектыву сярэдняй школы №12 горада Ліды, з якімі мы выступалі ў творчым конкурсе».

***

Жонка гвардыі старшага лейтэнанта Яўгена Кулікоўскага Ані: «У нас сям’я дзвюх нацыянальнасцей. Мы прадумалі нумары, каб прадстаўнікі дзвюх краін паказалі культуру сваіх нацый, гісторыю, развіццё. Кожнае такое мерапрыемства збліжае нашу сям’ю і робіць нас мацнейшымі. Уся сям’я, нашыя бацькі дапамагалі рыхтавацца, рэпеціраваць. Гэта сапраўды сямейны конкурс».

Лейтэнант Яўген Лапушка, Лада Дацэнка, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча