Рэалізацыя Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых»

Рэалізацыя Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых»

Усяго ў розных рэгіёнах краіны ў перыяд з 2023-2024 г.г. ужо пабудавана 1882 арэндныя кватэры, а да канца бягучага года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 100 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля.

Толькі ў 2024 годзе ў карыстанне ваеннаслужачым прадастаўлены 492 арэндныя кватэры.

Указ «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых» прадугледжвае магчымасць атрымання такога жылля ва ўласнасць пры наяўнасці 25 гадоў выслугі, а пры 20 гадах выслугі яго можна набыць у растэрміноўку на 15 гадоў. Так, з моманту ўступлення ўказа ў законную сілу, ва ўласнасць ваеннаслужачым ужо перададзены 182 арэндныя кватэры.