Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прадставіў асабістаму складу Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь новага начальніка

Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прадставіў асабістаму складу Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь новага начальніка

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прадставіў асабістаму складу Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь новага начальніка генерал-маёра Андрэя Гарбаценка.

Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Гарбаценка:

— Сёння запатрабаванасць высокакваліфікаваных кадраў расце. У арміі ідзе планавае пераўзбраенне, паступаюць новыя ўзоры ўзбраення, мяняюцца формы, спосабы прымянення войск. Гэта накладвае адбітак і на сістэму падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі.

Акрамя таго, што афіцэр павінен быць добра падрыхтаваны прафесійна, ён яшчэ павінен быць зараджаны на рашэнне тых задач, якія перад ім стаяць. Ён павінен быць сапраўдным патрыётам, дакладна разумець і быць гатовым выканаць любую задачу, якую перад ім паставіць Радзіма.

Вікторыя Вайцяшонак, «Ваяр», фота аўтара і Паўла Матусевіча